Памяці Валянціны Пятроўны Лемцюговай
- Подробности
- Просмотров: 2706
1933 – 2018
3 сакавіка 2018 года не стала Валянціны Пятроўны Лемцюговай – знакамітага беларускага мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара, добразычлівай жанчыны і патрыёта сваёй Радзімы.
Усё сваё жыццё Валянціна Пятроўна прысвяціла даследаванню сучаснай беларускай мовы, анамастыкі. Мела больш за 300 навуковых прац, прысвечаных пытанням станаўлення і функцыянавання ўсходнеславянскай айканіміі. Узначальвала анамастычную школу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваную ў 1960-я гады М. Бірылам. Дастаткова пералічыць толькі асноўныя яе працы, каб зразумець неацэнны ўклад гэтай цудоўнай жанчыны ў беларускую навуку: “Беларуская айканімія” (1970), “Украінска-беларускі слоўнік” (1980), “Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения” (1983), “Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы” (1987, 2005; у суаўтарстве), “Кіраванне ў беларускай і рускай мовах” (1991), “Кароткі слоўнік беларускай мовы” (1994), “Беларуская граматыка” (т. 1, 1985; у суаўтарстве), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (у 5 т.; т. 1, 1995; у суаўтарстве), “Слоўнік мовы «Нашай нівы» (1906—1915)” (у 5 т.; т. 1, 2003; т. 2, 2007; у суаўтарстве), “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” (у 6 кн., 2003—2010; рэдакцыя), “Тапонімы распавядаюць” (2008).
Светлая памяць Валянціне Пятроўне і шчырая ўдзячнасць за яе зробленыя справы і чалавечыя якасці. Памяць пра яе будзе жыць у нашых сэрцах і застанецца назаўсёды ў яе кнігах, слоўніках і артыкулах.
Кафедра беларускай мовы віншуе з Міжнародным днём роднай мовы!
- Подробности
- Просмотров: 799
Няма моў
прыгожых і непрыгожых,
добрых і дрэнных,
багатых і бедных.
Ёсць толькі родныя і няродныя!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта правяла акцыю “Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…”
Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у татальным дыктанце. Дыктант аб’яднаў усіх, хто ўмее і хоча гаварыць па-беларуску.
У гэты дзень на філфаку быў праведзены конкурс чытальнікаў. Удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы на роднай мове. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.
Сіламі філфака быў праведзены флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”. Арганізатары флэшмоба цікавіліся, ці ведаюць людзі, якіх яны сустракалі, пра дзень роднай мовы, высвятлялі, якую мову лічаць роднай.
Дзень роднай мовы - 2018
- Подробности
- Просмотров: 939
21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
Кафедра беларускай мовы разам з філалагічным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны запрашае адзначыць гэты дзень асабліва!
Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт
- Подробности
- Просмотров: 875
19 лютага 2018 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. наведалі прэзентацыю нямецкага дзіцячага анлайн-універсітэта, якая адбылася ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт (KINDERUNI – з нямецкага kinder ‘дзеці’, uni – скарачэнне ад ‘універсітэт’) – інавацыйны адукацыйны праект, які развівае крэатыўнае мысленне дзяцей, абапіраючыся на іх цікавасць да ўсяго невядомага, і знаёміць дзяцей з нямецкай мовай. Кіндэруні дае магчымасць пазнаёміцца з рознымі галінамі ведаў і даследаваць іх у гульнёвай форме.
Напярэдадні педагагічнай практыкі
- Подробности
- Просмотров: 790
29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У.
На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Гомеля”.
У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 15
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3