Прафарыентацыйная сустрэча
- Подробности
- Просмотров: 510
10.02.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У.Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 66 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 74 г.Гомеля” і Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.
Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, звесткі аб рэпетыцыйным тэсціраванні.
Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.
На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Ці ведаеш ты слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.
Да вытокаў душой дакрануўшыся!
- Подробности
- Просмотров: 457
3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.
На ўроку беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя” Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.
Флешмоб да 100-годдзя І.П.Шамякіна
- Подробности
- Просмотров: 411
Студэнты 2 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія" з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. далучыліся да флешмобу студэнтаў і выкладчыкаў Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна - віншавальнай акцыі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Пятровіча Шамякіна.
Да юбілею І.П.Шамякіна
- Подробности
- Просмотров: 539
3 лютага 2020 г. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. правяла круглы стол "Да юбілею земляка", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння І.П.Шамякіна.
Студэнты ўспомнілі і абмеркавалі літаратурную творчасць пісьменніка, назвалі свае любімыя творы І.П.Шамякіна.
Флешмоб у гонар юбілею
- Подробности
- Просмотров: 462
Студэнты 2 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія" з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. далучыліся да флешмобу студэнтаў і выкладчыкаў Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна - віншавальнай акцыі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Пятровіча Шамякіна.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 548