Да вытокаў душой дакрануўшыся!

3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.

На ўроку  беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя”  Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.

 

 

Флешмоб да 100-годдзя І.П.Шамякіна

Студэнты 2 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія" з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. далучыліся да флешмобу студэнтаў і выкладчыкаў Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна - віншавальнай акцыі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Пятровіча Шамякіна.

Подробнее: Флешмоб да 100-годдзя І.П.Шамякіна

Да юбілею І.П.Шамякіна

3 лютага 2020 г. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. правяла круглы стол "Да юбілею земляка", прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння І.П.Шамякіна.

Студэнты ўспомнілі і абмеркавалі літаратурную творчасць пісьменніка, назвалі свае любімыя творы І.П.Шамякіна.


 

Флешмоб у гонар юбілею

Студэнты 2 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія" з ініцыятывы дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. далучыліся да флешмобу студэнтаў і выкладчыкаў Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна - віншавальнай акцыі да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Пятровіча Шамякіна.

Подробнее: Флешмоб у гонар юбілею

Экскурсія ў літаратурны музей

3 лютага 2020 г. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. правяла экскурсію ў літаратурны музей філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны "Альма матар" для групы студэнтаў 2 курса завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія".

Подробнее: Экскурсія ў літаратурны музей

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates