Дзень роднай мовы - 2018

21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

Кафедра беларускай мовы разам з філалагічным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны запрашае адзначыць гэты дзень асабліва! 

Дзень беларускай мовы - 2018 

   

                

Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт

19 лютага 2018 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. наведалі прэзентацыю нямецкага дзіцячага анлайн-універсітэта, якая адбылася ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна.

MP1O-XXc4Lk.jpg

Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт (KINDERUNI – з нямецкага kinder ‘дзеці’, uni – скарачэнне ад ‘універсітэт’) – інавацыйны адукацыйны праект, які развівае крэатыўнае мысленне дзяцей, абапіраючыся на іх цікавасць да ўсяго невядомага, і знаёміць дзяцей з нямецкай мовай. Кіндэруні дае магчымасць пазнаёміцца з рознымі галінамі ведаў і даследаваць іх у гульнёвай форме.

 

Подробнее: Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт

Напярэдадні педагагічнай практыкі

29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У.

20180129_101101.jpg

На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Гомеля”.

У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.

Курсавы сход па педагагічнай практыцы




29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Гомеля”. У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.



Вывучаем фразеалагізмы беларускай мовы – пазнаём свой народ і засвойваем родную культуру

Вядома, што  валоданне беларускай мовай – гэта асэнсаванне сябе як часцінкі свайго народа, спазнанне яго светабачання, светаўспрымання, таго культурнага і практычнага вопыту, тых правілаў і ўстановак, якія ўласцівы нашаму народу.              

29 студзеня 2018 года з групай студэнтаў завочнага факультэта (гр. БФСз-31) была праведзена пазнавальная гутарка-апытанне “Што я ведаю пра культуру свайго народа скрозь прызму фразеалагізмаў ?” з мэтай выявіць веды і ўменні вызначаць гэтыя адзінкі, даваць ім характарыстыку (значэнне, тып структуры,  суаднесенасць/несуаднесенасць з часцінай мовы, стылістычную дыферэнцыяцыю і функцыянаванне ў маўленн), а яшчэ вызначыць “схаваную” ў вобразах, словах-кампанентах фразеалагізмаў культурную інфармацыю, якая даводзіць пра светабачанне, светаўспрыманне беларусаў, вызначае правілы і нормы  жыцця,  дае станоўчую ці адмоўную ацэнку, якую нясуць фразеалагізмы.  

 

Подробнее: Вывучаем фразеалагізмы беларускай мовы – пазнаём свой народ і засвойваем родную культуру

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates