Інавацыйная форма абмену навуковымі дасягеннямі

Сумесныя навукова-даследчыя праекты з навазыбкаўскім філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсіэта ўжо плённа працягваюцца некалькі гадоў. Розная тэматыка даследаванняў арганічна ўваходзіць у вялікі накірунак сацыяльна-грамадскіх навук і прысвечана выяўленню і характарыстыцы складнікаў, уласцівасцей духоўнай і матэрыяльнай культуры на пагранічных тэрыторыях. А рэгіён Гомельска-Бранскага пагранічча трывала захоўвае надзвычай цікавую і разнастайную, а таксама актыўна функцыянальную спадчыну духоўных і матэрыяльных традыцый.

На працягу работы над сумеснымі праектамі было выяўлена існаванне ва ўказаным рэгіёне адметнага моўна-фальклорна-міфалагічнага арэала, у які ўваходзяць тры раёны Гомельскай вобласці і некалькі раёнаў Бранскай вобласці.

Подробнее: Інавацыйная форма абмену навуковымі дасягеннямі

Навуковая сустрэча

        

18 мая 2018 года  адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.

Арганізатарамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час” сталі: установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф.Скарыны, філалагічны факультэт і кафедра беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны.

 

Подробнее: Навуковая сустрэча

Запрашаем на навуковую канферэнцыю

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны                                                                             

запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час» .                                                                       

Канферэнцыя адбудзецца 18 мая 2018 года.                                                                      

Навукова-даследчыя праекты - 2017

                                                                 

Напрыканцы года прынята падводзіць вынікі дзейнасці ў многіх сферах дзейнасці. На працягу 2017 года на кафедры беларускай мовы выконваліся навукова-даследчыя праекты:

  • «Стылістыка тэксту» - вывучэнне розна-ўзроўневых моўных адзінак тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці ў стылістычным аспекце – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова;
  • «Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту» - даследаванне моўных сродкаў выяўленчай выразнасці ў беларускім фавльклоным тэксце рознамй жанравай накіраванасці – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;
  • «Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў» - даследаванне фразеалагічнага багацця беларускай мовы ў кагнітыўным аспекце – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;
  • «Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне» - даследаванне міфалагічнай прозы Бранска-Гомельскага пагранічча з выяўленнем у разнастайнасці фальклорна-міфалагічных уяўленняў рэгіянальна-лакальных, агульнаэтнічных і міжнічных элементаў – даследаванне вядзецца ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве)

 Навукова-даследчая работа кафедры адбывалася і адбываецца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі лінгвістычнай дзейнасці навукова-педагагічнай школы  “Беларуская лінгвістыка”:

  • Актуальныя праблемы сучаснай і гістарычнай літаратурнай і дыялектнай лексікалогіі і лексікаграфіі.
  • Праблемы стылістыкі, лінгвапаэтыкі і лінгвапрагматыкі.
2011 Навуковая дзейнасць. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates