Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
- Подробности
- Просмотров: 372
10 снежня 2022 года на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа” па ініцыятыве Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: праф. Ляшчынская В.А., праф. А.М. Мельнікава, дац. Воінава А.М., дац. Паплаўная Л.В., дац. Цімашэнка Н.П., дац. Шведава З.У. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.
Конкурс праходзіў у два туры. Першы тур – “Выкажы сваю думку” – заключаўся ў падрыхтоўцы тэксту вуснага выказвання на адну з прапанаваных тэм, адзначаных у картках (на падрыхтоўку прамовы адводзілася 5 мінут). Другі тур – “Разважанне аб…” – заключаўся ў падрыхтоўцы ўласнага разважання на прапанаваны афарызм, цытату мудраца ці ўрывак з мастацкага твора.
Вынікі конкурсу прадэманстравалі найперш добрае валоданне вучнямі нормамі беларускай літаратурнай мовы, шырокае выкарыстанне радкоў вершаваных твораў беларускіх мастакоў слова ў якасці цытат для падмацавання думкі, палажэння выказвання і інш., уменне ствараць тэкст выступлення на зададзеную тэму, што з’яўляецца вялікай заслугай навучання беларускай мове і літаратуры ў школе. Можна пажадаць вучням і іх настаўнікам больш увагі звярнуць на лагічнасць, паслядоўнасць выкладу выказвання, а ў некаторых выпадках на дакладнасць фактаў, на больш эмацыянальнае афармленне выказвання і самастойнасць думкі. Думаем, што конкурс “Гавары са мной па-беларуску” для ўсіх вучняў стаў набыццём вопыту выступлення перад слухачамі, а для некаторых рэпетыцыяй у
Сярод вучняў 11 класа была праведзена прафарыентацыйная гутарка з раздачай буклетаў аб магчымасцях паступлення і вучобы на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
З.У. Шведава
ВНУ вачыма абітурыентаў
- Подробности
- Просмотров: 339
4 лістапада 2022 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце было арганізавана мерапрыемства для школьнікаў “ВНУ вачыма абітурыентаў”. Вучні 8-11 класаў ДУА “Гімназія № 46 г.Гомеля імя Блеза Паскаля” і ДУА “Сярэдняя школа № 33 г.Гомеля” мелі магчымасць некалькі гадзін пабыць у ролі студэнтаў.
З вітальным словам выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава. Студэнтка 3 курса Якаўленка Карына пазнаёміла вучняў са спецыяльнасцямі, структурай, гісторыяй факультэта, вучэбным і пазавучэбным жыццём студэнтаў, пагуляла з імі ў шарады “Адгадай слова”.
Прафесар кафедры беларускай мовы, д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская далучыла вучняў да чароўнага, цікавага і патаемнага свету фразеалагізмаў, прачытаўшы лекцыю на тему «Вывучаем фразеалагізмы – пазнаём свой народ і сябе, засвойваем культурную інфармацыю».
Пасля лекцыі студэнты групы БЗА-21 прапанавалі вучням гульню-квэст, прысвечануя 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа. Школьнікі з інтарэсам выконвалі заданні, прысвечаныя біяграфіі Я.Коласа: запаўнялі крыжаванку, дапаўнялі словы, якіх не хапала ў самым першым вершы паэта, узнаўлялі цікавыя факты з асабістага жыцця і пісьменніцкай дзейнасці Я. Коласа, шукалі і злучалі радкі вершаў. Усё гэта адбывалася на такіх станцыях, як «Леснікова сядзіба», «У Палескай глушы», «Каля вытокаў», «Куфэрык цікаўнасцяў», «Рэдактар», «Візітная картка», звязаных з жыццём класіка беларускай літаратуры.
Дарагія школьнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!
Вучні педкласаў цікавяцца жыццём факультэта
- Подробности
- Просмотров: 318
3-4 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце прадоўжыліся сустрэчы з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў школ г. Рэчыцы, г. Хойнікі, г. Ельска.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.
Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!
Восеньскі турнір
- Подробности
- Просмотров: 312
3 лістапада 2022 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў ДУА “Гімназія № 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага”, ДУА “Сярэдняя школа № 6 г.Рэчыцы”, ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”.
У праграму турніру ўваходзіла знаёмства з факультэтам, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай пераможцаў, удзел вучняў у квэсце, прысвечанаму 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.
Па выніках правядзення алімпіяды па беларускай мове і літаратуры былі праведзены яе праверка дацэнтамі кафедры беларускай мовы А.М.Воінавай, А.М.Ермаковай і З.У.Шведавай. Пераможцамі алімпіяды сталі:
1 месца падзялілі Мокіна Дана (вучаніца 11 класа ДУА “Гімназія № 56 г.Гомеля імя А.А. Вішнеўскага” і Стрэльчанка Кацярына (вучаніца 11 класа ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”);
2 месца – Канавалава Аляксандра (вучаніца 10 класа ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”).
Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!
Сустрэчы з вучнямі педкласаў працягваюцца
- Подробности
- Просмотров: 308
1-2 лістапада 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-11-х педагагічных класаў ДУА “Брагінская сярэдняя школа № 1”, ДУА “Гімназія г. Веткі”, ДУА “Урыцкая сярэдняя школа”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Буда-Кошелёво”, ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Жыткавічы імя І.М. Банова”.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, адказны за прафарыентацыйную работу З.У. Шведава, якія пазнаёмілі вучняў з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кафедрах і кабінетах факультэта, дзе яны выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Праведзеная гульня ў шарады “Адгадай слова” выклікала інтарэс. За правільны адказ вучні атрымлівалі невялікі прыз.
Дарагія выпускнікі, наш факультэт чакае вас!