Сустрэча з рэдактарамi

29 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася сустрэча  студэнтаў і выкладчыкаў з супрацоўнікамі рэдакцыйна-выдавецкай установы “Звязда”. З творчым дэсантам у Гомель завіталі: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава, рэдактар аддзела прозы часопіса “Нёман” Алег Ждан, супрацоўнік газеты “Літаратура і мастацтва” Марыя Войцік, уласны карэспандэнт газеты “Звязда” па Гомельскай вобласці Ірына Асташкевіч.

Святлана Дзянісава расказала прысутным пра гісторыю часопіса “Маладосць”, які нядаўна адзначыў 60-годдзе, запрасіла маладых аўтараў да супрацоўніцтва. Дарэчы, дзевяты нумар часопіса за гэты год быў прысвечаны Гомельшчыне, аўтарамі гэтага нумара сталі студэнты і нядаўнія выпускнікі філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Прысутным быў прадстаўлены пілотны нумар адноўленага часопіса “Бярозка”.

Алег Ждан, які з’яўляецца вядомым празаікам, займальна распавёў пра свой няпросты творчы шлях, пазнаёміў слухачоў з канцэпцыяй і планамі часопіса “Нёман”, які выходзіць на рускай мове.

Марыя Войцік расказала пра газету “Літаратура і мастацтва”, у якой часта публікаюцца матэрыялы выкладчыкаў і студэнтаў ГДУ.

Ірына Асташкевіч у інтэрактыўнай форме азнаёміла прысутных з гісторыяй і планамі газеты “Звязда”. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сувеніры з лагатыпам газеты.

Госці наведалі літаратурны музей, які створаны пры кафедры беларускай літаратуры.

 

 

«Славянские встречи» в Гомеле




В ГГУ имени Ф. Скорины при поддержке Представительства Россотрудничества в Республике Беларусь прошло несколько научно-практических и культурно-просветительских мероприятий, объединенных общим названием «Славянские встречи».

Организатором международной конференции выступила кафедра русского, общего и славянского языкознания во главе с ее заведующим доктором филологических наук, профессором В.И. Ковалем. С приветственным словом к участникам симпозиума обратился и. о. ректора университета С.А. Хахомов.

В ведущем вузе Полесья собрались ученые из Беларуси, России и Украины. Церемония открытия «Славянских встреч» проходила в торжественной обстановке. Студенты-филологи и их преподаватели с воодушевлением читали стихи и пели песни на русском, белорусском, украинском и польском языках.

Участники «Славянских встреч» собрались за круглым столом «Вузовские музеи белорусско-украинско-российского пограничья». Специалисты в области фразеологии славянских языков обменялись мнениями в рамках работы международной научной конференции «Славянская фразеология в синхронии и диахронии». 

Подробнее: «Славянские встречи» в Гомеле

Вынікі работы СНДЛ

У 2023 годзе былі праведзеныя пасяджэнні  СНДЛ:

1 Рытміка-інтанацыйная арганізацыя дыскурсу беларускіх прыказак і прымавак. Студзень 2023.

2 Антанімічная парадыгма і яе сэнсаўтваральная роля ў структуры беларускіх парэмій. Люты 2023.

3 Моўныя сродкі стварэння эматыўнасці ў беларускім парэміялагічным дыскурсе. Сакавік 2023.

4 Моўныя спосабы наглядна-вобразнай канкрэтызацыі зместу беларускіх парэмій. Красавік 2023.

5 Лінгвапрагматычная і аксіялагічная характарыстыка дыскурсу беларускіх парэмій. Май 2023.

6 Структурна-семантычная і тэматычная характарыстыка дыскурсу беларускіх парэмій. Чэрвень 2023.

7 Народна-паэтычная творчасць як важнейшы састаўны кампанент духоўнай культуры этнасу і яе жанрава-стылявыя разнавіднасці. Верасень 2023.

8 Народна-песенны дыскурс як узор слоўна-вобразнага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці. Кастрычнік 2023 

9 Функцыянальна-семантычнае поле ацэначнасці народна-песеннай творчасці. Лістапад 2023.

10 Эўфанічныя сродкі выяўленчай выразнасці народна-песеннай творчасці. Снежань 2023.

 

У рабоце  СНДЛ прымаюць актыўны ўдзел студэнты, якія праяўляюць схільнасць да навуковай працы і затым могуць быць рэкамендаваны да паступлення ў магістратуру і аспірантуру. У цяперашні час пастаяннымі членамі СНДЛ з'яўляюцца 17 чалавек, у ліку якіх 14 студэнтаў 3, 4 курсаў філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” і “Беларуская мова. Замежная мова (Англійская мова)”, 3 магістранты спец. "Мовазнаўства". Акрамя таго, на паседжанні СНДЛ запрашаюцца студэнты 1-2 курсаў, якія ўдзельнічаюць у зборы фактычнага матэрыялу і яшчэ вызначаюцца з тэмай будучых даследаванняў, а таксама магістранты і студэнты завочнай формы навучання спец. "Беларуская філалогія".

 

У час пасяджэнняў удзельнікі СНДЛ выступалі з дакладамі з вынікамі сваіх навуковых даследаванняў у рамках тэматыкі СНДЛ. Некаторыя з падрыхтаваных дакладаў і паведамленняў былі ўключаны ў праграму работы секцыі “Стылістыка мовы мастацкага твора” LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” (ГДУ імя Ф. Скарыны, красавік 2023). Удзельнікі СНДЛ прынялі актыўны ўдзел у LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” (ГДУ імя Ф. Скарыны, красавік 2023). Матэрыялы найлепшых выступаў былі рэкамендаваныя да друку.

Даклад магістранткі спец. "Мовазнаўства" Дзядковай Алесі Сяргееўны "Сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэтычным дыскурсе М. Гілевіча" (навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы), прызнаны лепшым студэнцкім дакладам. на агульнаўніверсітэцкай выніковай канферэнцыі.

Па тэматыцы СНДЛ былі апублікаваны 11 друкаваных работ, з іх:

- 5 артыкулаў у зборніках навуковых артыкулаў

1     Шчалкун, М.С. Гукавыя асацыяцыі ў паэтычным дыскурсе Леаніда Дранько-Майсюка / Творчество  молодых: Сборник научных работ  студентов, магистрантов и аспирантов. В трех частях . Часть 3. – Гомель, ГГУ им. Ф. Скорины 2023. С. 171-173.

2     Дзядкова, А.С. Сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці  ў паэтычным дыскурсе Ніла Гілевіча / Творчество  молодых: Сборник научных работ  студентов, магистрантов и аспирантов. В трех частях . Часть 3. – Гомель, ГГУ им. Ф. Скорины 2023. С. 108-111.

3     Дарашэвіч, Э. С. Лексічныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў паэзіі С. Грахоўскага / Актуальные проблемы филологии: Сборник научных статей. Выпуск 16 - Гомель ГГУ им. Ф. Скорины 2023. С. 37 – 41.

4     Дзядкова А. С. Гукавыя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці і слоўнай вобразнасці ў паэзіі Ніла Гілевіча С. / Актуальные проблемы филологии: Сборник научных статей. Выпуск 16 - Гомель ГГУ им. Ф. Скорины 2023. С. 41 – 46.

5     Шпалок, І.Р Параўнанні з кампанентам як у складзе беларускіх фразеалагізмаў і парэмій / І.Р.Шпалок // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей: вып.16. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. – С. 60-63

- 6 тзісаў у зборнікаў тэзісаш навуковых канцерэнцый: 

1 Дзядкова, А.С.  Рытарычныя фігуры ў паэзіі Ніла Гілевіча / Дни студенческой науки: Материалы LII студенческой научно-практической конференции. - (Гомель, 16–17 мая 2023 года). В двух частях: Часть  2.- Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. - С.12

2 Вигуро, А. А. Использование пословиц и поговорок в процессе преподавания русского языка / А.А. Вигуро // Дни студенческой науки: материалы LIІ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 16–17 мая 2023 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. – С. 11-12  

3 Сакалоўская, К. М. Антонімы ў беларускіх прыказках і прымаўках / К.М.Сакалоўская // Дни студенческой науки: материалы LIІ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 16–17 мая 2023 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. – С. 18-19   

4 Чавер, М. В. Дыялектная лексіка ў мове рамана Івана Мележа «Людзі на балоце» / М.В.Чавер // Дни студенческой науки: материалы LIІ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 16–17 мая 2023 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. – С. 21-22   

5 Шаўцова К. А. Эпітэты ў мове беларускіх прыказак і прымавак / К.А. Шаўцова // Дни студенческой науки: материалы LIІ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 16–17 мая 2023 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. – С. 22-23 

6 Сцепчанка В. А. Метады актыўнага навучання на ўроках беларускай літаратуры / В.А.Сцепчанка // Дни студенческой науки: материалы LIІ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 16–17 мая 2023 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2023. – С.19 

Вынікам дзейнасці СНДЛ стала напісанне курсавых і дыпломных работ студэнтамі. Былі напісаны і паспяхова абаронены 9 курсавых работ, 2 дыпломныя работы, а таксама 1 магістарская дысертацыя:

Шчалкун М. “Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка” (навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А.)

 

 





За 2022 год была праведзена наступная работа:

- падчас дыялекталагічнай практыкі студэнты ІІ курса дзённай формы навучання збіралі дыялектны матэрыял, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру ў гаворках Гомельшчыны. Яны займаліся зборам, сістэматызацыяй і вывучэннем фактычнага матэрыялу па праграме СНДЛ “Абрадавая лексіка ў гаворках  Гомельшчыны” – ліпень 2022, гр. БФ-21 ;

- дыялекталагічная практыка студэнтаў 2 курса завочнага факультэта  спецыяльнасці “Беларуская філалогія”  -  сабраны дыялектны матэрыял па тэме  “Сямейна-абрадавыя назвы ў гаворках  Гомельшчыны” – гр. БФСЗ-21. Пасля завяршэння практыкі студэнты на аснове ўласных запісаў этнаграфічных матэрыялаў падрыхтавалі да справаздачы матэрыялы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі да лексікаграфічных артыкулаў дыялектных слоўнікаў.

Па праблематыцы  СНДЛ “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” былі напісаны і абаронены наступныя курсавыя работы:

Мельнікава А.А. “Моўныя сродкі метaфaрычнaгa мaдэлявaння ў пaэзіі М. Бaгдaновічa”;

Шчалкун М. С. (магістрант) “Эўфанічныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка”.

Дыпломныя работы:

Бараноўская Я.І. “Сістэмна-структурная арганізацыя парэмійнага дыскурсу” 

Дзядкова А.С. “Паэтычны дыскурс Ніла Гілевіча: моўныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці і слоўнай вобразнасці”(

Дарашэвіч Э.С.Паэтычнае слова С. Грахоўскага: вобразнасць, экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць” (кіраўнік – Станкевіч А.А.).

У 2022 г. былі праведзеныя наступныя пасяджэнні СНДЛ:  

1 Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу Гомельшчыны (студзень 2022 г.).

2 Паэтычная сімволіка ў вясельна-песеннай традыцыі Гомельшчыны (люты 2022 г.).

3 Фунцыянальна-семантычнае поле эмацыянальна-ацэначнай канатацыі ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны (сакавік 2022 г.).

4 Паўторная намінацыя і яе стылістычная роля ў вясельных песнях Гомельшчыны (красавік 2022 г.).

5 Эўфанічныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны: рыфма і гукавыя паўторы (май 2022 г.) 

6 Лексічныя  сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны: сінанімічныя і антанімічныя карэляцыі (чэрвень 2022 г.).

7 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Паняцце парэміі, яе роля ў маўленчых зносінах (верасень 2022 г.).

8 Тыпы структурна-семантычнага мадэлявання зместу парэмійнага дыскурсу (кастрычнік 2022 г.).

9 Рытарычныя прыёмы ўзмацнення выяўленчай выразнасці ў беларускім парэмійным дыскурсе (лістапад 2022 г.). .

10 Словаўтваральны паўтор і яго структурна-семантычная роля ў беларускіх парэміях  (стнежань 2022 г.).

СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў», акрамя вышэй адзначанага выхаваўчага значэння, мае таксама важную ролю ў навучанні студэнтаў-філолагаў асновам навукова-даследчай работы, выпрацоўцы практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.

Некаторыя з падрыхтаваных дакладаў былі ўключаныя ў праграму работу секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі (19-20 мая 2022 г.).

У 2022 г. былі апублікаваны наступныя навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў:

У зборніку “Дни студенческой науки” (Дни студенческой науки: материалы LI студенческой научно-практической конференции (Гомель, 19–20 мая 2022 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2021):

Дарашэвіч Э. С. Падваенне і яго значэнне для стварэння выяўленчай выразнасці ў паэзіі Сяргея Грахоўскага;

Дзядкова А. С. Эпітэт у выяўленчай выразнасці паэзіі Ніла Гілевіча;

Шчалкун М. С. Кансанантныя паўторы ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка.

У зборніку “Актуальные проблемы филологии” (Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей: вып.15. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2022):

Шчалкун М. С. Прадметна-сэнсавыя асацыяцыі алітэрацыйных паўтораў ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка.

У зборніку “Творчество молодых” 2022 (Творчество молодых’2022 сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в 3 ч. Ч. 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2022):

Дзядкова А. С. Тыпы метафарычнага мадэлявання ў паэзіі Ніла Гілевіча.





За 2021 год была праведзена наступная работа:

- падчас дыялекталагічнай практыкі студэнты ІІ курса дзённай формы навучання збіралі дыялектны матэрыял, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру ў гаворках Гомельшчыны. Яны займаліся зборам, сістэматызацыяй і вывучэннем фактычнага матэрыялу па праграме СНДЛ “Абрадавая лексіка ў гаворках  Гомельшчыны” – ліпень 2021, гр. БФ-21 (Кіраўнік Дземідзенка Л.П.);

- дыялекталагічная практыка студэнтаў 2 курса завочнага факультэта  спецыяльнасці “Беларуская філалогія”  -  сабраны дыялектны матэрыял па тэме  “Каляндарна-абрадавыя назвы ў гаворках  Гомельшчыны” – гр. БФСЗ-21 (Кіраўнік - Хазанава К.Л.). Пасля завяршэння практыкі студэнты на аснове ўласных запісаў этнаграфічных матэрыялаў падрыхтавалі да справаздачы матэрыялы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі да лексікаграфічных артыкулаў дыялектных слоўнікаў.

Па праблематыцы  СНДЛ “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” былі напісаны курсавыя і дыпломныя работы.

У 2021 г. былі праведзеныя пасяджэнні СНДЛ: 

1 Рытміка-інтанацыйная арганізацыя дыскурсу беларускіх народных загадак, (студзень 2021);

2 Беларускія і рускія прыказкі і прымаўкі: структурна-семантычныя паралелі (люты 2021);

3 Беларускія і ўкраінскія загадкі: тыпы структурна-семантычных мадэлей (сакавік 2021);

4 Рытарычныя прыёмы экспрэсівізацыі беларускіх народных загадак (красавік 2021);

5 Дэрывацыйны паўтор і яго функцыянальна-стылістычная роля ў беларускіх народных загадках (май 2021);

6 Лінгвапрагматычная і культуралагічная характарыстыка дыскурсу малых фальклорных жанраў (чэрвень 2021);

7 Слоўныя сродкі наглядна-вобразнай канкрэтызацыі зместу ў беларускіх народных загадках (верасень 2021);

8 Сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці ў беларускіх народных загадках (кастрычнік 2021);

9 Слоўна-вобразныя парадыгмы метафарычнага мадэлявання зместу дыскурсу народных загадак (лістапад 2021);

10 Эматыўная парадыгма ў дыскурсе беларускіх народных загадак (снежань 2021).

У 2021 пасяджэнні СНДЛ праводзіліся дыстанцыйна, з выкарыстаннем ІКТ.

СНДЛ «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў», акрамя вышэй адзначанага выхаваўчага значэння, мае таксама важную ролю ў навучанні студэнтаў-філолагаў асновам навукова-даследчай работы, выпрацоўцы практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.

Некаторыя з падрыхтаваных дакладаў і паведамленняў былі ўключаныя ў праграму работу секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" (ГДУ імя Ф. Скарыны, красавік 2021):

Шчалкун М.С. «Сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэзіі Л. Дранько-Майсюка» (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Шульга Г.С. «Фігуры маўлення і іх стылістычная роля ў паэзіі Р. Баравіковай» (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Дзядкова А.С. «Моўныя сродкі стварэння сатыры і гумару ў творчасці Н. Гілевіча» (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Дарашэвіч Э.С. «Слоўна-вобразныя сродкі ў паэзіі С. Грахоўскага» (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.).

Матэрыялы лепшых выступленняў былі рэкамендаваныя да друку. 

Па тэматыцы СНДЛ былі 13 друкаваных работ, з іх:

8 артыкулаў у зборніках навуковых работ:

Шульга Г. С. Рытарычныя фігуры як сродак выяўленчай выразнасці ў паэзіі Раісы Баравіковай // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Выпуск 14. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. С. 233-239 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Шчалкун М.С. Сінтаксічныя сродкі экспрэсіўнасці: фігуры маўлення ў паэзіі Леаніда Васільевіча Дранько-Майсюка // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Выпуск 14. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 239-244 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Васькевіч Я.А. Моўныя сродкі гістарычнай стылізацыі ў рамане Леаніда Дайнекі «Жалезныя жалуды» // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Выпуск 14. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 149-154 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.)

Дзядкова А. С. Інверсія, парэнтэза і зеўгма як  сродкі стварэння сатыры і гумару ў творчасці Ніла Гілевіча // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Выпуск 14. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 178-184 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Дарашэвіч Э. С. Метафарычныя тропы і іх роля ў стварэнні выяўленчай выразнасці ў паэзіі Сяргея Грахоўскага // ТВОРЧЕСТВО МОЛОДЫХ – 2021. Сборник научных работ. В трех частях. Часть 3. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 128-131 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Дзядкова А. С. Моўныя сродкі стварэння сатыры і гумару ў творчасці Ніла Гілевіча // ТВОРЧЕСТВО МОЛОДЫХ – 2021. Сборник научных работ. В трех частях. Часть 3. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 135-138 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Шульга Г. С. Ініцыяльныя і фінальныя паўторы: анафара і эпіфара ў паэзіі Раісы Баравіковай // ТВОРЧЕСТВО МОЛОДЫХ – 2021. Сборник научных работ. В трех частях. Часть 3. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 196-199 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Шчалкун М.С. Нелакалізаваныя фігуры паўтору і іх роля ў паэзіі Л. В. Дранько-Майсюка // ТВОРЧЕСТВО МОЛОДЫХ – 2021. Сборник научных работ. В трех частях. Часть 3. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С.199-203 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

5 тэзісаў дакладаў навуковых канферэнцый: тезисов докладов конференций научных конференций;

Дзядкова А. С. Каламбуры і іх стылістычная роля ў паэзіі Ніла Гілевіча // Дни студенческой науки: материалы студенческой научно-практической конференции (Гомель, 13–14 мая 2021 года) В двух частях. Часть 2. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 46. (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Шульга Г. С. Нелакалізаваныя паўторы: падваенне і яго выяўленча-выразная роля ў паэзіі Раісы Баравіковай // Дни студенческой науки: материалы студенческой научно-практической конференции (Гомель, 13–14 мая 2021 года) В двух частях. Часть 2. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 66. (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Шчалкун М.С., Лакалізаваныя паўторы: анафара і яе экспрэсіўны патэнцыял у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка // Дни студенческой науки: материалы студенческой научно-практической конференции (Гомель, 13–14 мая 2021 года) В двух частях. Часть 2. - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. – 2021. – С. 67 (навуковы кіраўнік Станкевіч А.А.);

Буланава, І.В. Аб выразна-выяўленчых адметнасцях мовы беларускіх народных песень пра каханне / І.В.Буланава // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2021. – С.42-43 (навуковы кіраўнік Хазанова Е.Л.);

Панцелеенка, В.М Аб сінтаксічных адметнасцях беларускіх прыказак і прымавак з зааморфнымі вобразамі / В.М.Панцялеенка // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2021. – С.52-53 (навуковы кіраўнік Хазанова Е.Л.).

 




За 2020 год была праведзена наступная работа:

- падчас дыялекталагічнай практыкі студэнты ІІ курса дзённай формы навучання збіралі дыялектны матэрыял, які адлюстроўвае матэрыяльную і духоўную культуру ў гаворках Гомельшчыны. Яны займаліся зборам, сістэматызацыяй і вывучэннем фактычнага матэрыялу па праграме СНДЛ “Абрадавая лексіка ў гаворках  Гомельшчыны” – чэрвень-ліпень 2020, гр. БФ-21 (Кіраўнікі - Хазанава К.Л., Дземідзенка Л.П.);

- дыялекталагічная практыка студэнтаў 2 курса завочнага факультэта  спецыяльнасці “Беларуская філалогія” праходзіла з 11 па 23 мая 2020 г. па месцы іх жыхарства. Яны збіралі дыялектны матэрыял па тэме  “Каляндарна-абрадавыя назвы ў гаворках  Гомельшчыны” – гр. БФСЗ-21 (Кіраўнік - Станкевіч А.А.). Пасля завяршэння практыкі студэнты на аснове ўласных запісаў этнаграфічных матэрыялаў падрыхтавалі да справаздачы матэрыялы, аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі да лексікаграфічных артыкулаў дыялектных слоўнікаў.

Па праблематыцы  СНДЛ “Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў” былі напісаны курсавыя і дыпломныя работы.

Студэнты – члены СНДЛ прымалі ўдзел у студэнцкай навуковай канферэнцыі2020 г.

Вынікі даследаванняў студэнтаў-удзельнікаў СНДЛ былі апублікаваны ў зборніках навуковых артыкулаў:

1. Арэшка Ю. А. Эпітэт і яго выяўленча-выразная роля ў публіцыстычным творы // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 135-139. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич);

2 Пантелеенко О.Н. Аб асобных зааморфных вобразах беларускіх прыказак і прымавак // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 260-264. (Науч. рук. – доц. Е.Л.Хазанова);

3 Пархоменко Д.Д. Дыялектызмы ў мове апавяданняў Вячаслава Адамчыка // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 186-191. (Науч. рук. – доц. Е.Л.Хазанова);

4 Шульга А.С. Тропы, заснаваныя на выкарыстанні мнагазначнасці слова, у паэзіі Раісы Баравіковай // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 229-234 (Науч. рук. – доц. Л.М.Минакова); 

5 Щелкун М.С. Тропы, заснаваныя на мнагазначнасці слоў, у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка // Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып.13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 234-239. (Науч. рук. – доц. Л.М.Минакова);

6. Арешко Ю.А. Стылістычная роля параўнання ў публіцыстычных тэкстах // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 92-95. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич);

7 Пантелеенко О. Н. Вобразы птушак у беларускіх народных парэміях // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 142-145.  (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);

8 Пархоменко Д. Д. Сінанімія ў мове твораў В. Адамчыка // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 146-149. (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);

9 Щелкун М. С. Тропы, заснаваныя на падабенстве, у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка // Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. ‑ С. 166-170. (Науч. рук. – доц. Минакова Л.Н.);

-         у зборніках матэрыялаў канферэнцый:

  1. Арешко Ю. А. Метафара і яе выяўленча-выразная роля ў публіцыстычным дыскурсе // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С.30-31. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич);
  2. Пантелеенко О. Н. Вобразы насякомых у беларускіх прыказках і прымаўках // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 45.  (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);
  3. Пархоменко Д. Д. Антанімічныя прыметнікі ў мове твораў В. Адамчыка // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 46.  (Науч. рук. – доц. Хазанова К.Л.);
  4. Униатова Е. В. Назвы жаночага строю ў гаворках Гомельшчыны (на матэрыяле вёскі Маркавічы Гомельскага раёна) // Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – С. 49-50. (Науч. рук. – проф. А.А. Станкевич)






 

Народна-песенная творчасць як адна з форм слоўнага мастацтва адлюстроўвае аб’ектыўную рэчаіснасць у вобразнай форме і валодае высокім выяўленча-выразным патэнцыялам. Наўбольш поўна адзначаныя якасці народнай песні выражаны ў вясельна-абрадавай паэзіі, якая суправаджае адзін з самых значных і важных этапаў у жыцці чадавека – уступленне ў шлюб. Адметнай асаблівасцю народна-песеннай творчасці з’яўляецца яе прыўзнята-лірычны настрой, глыбокая эмацыянальнасць і яскравая выяўленчая выразнасць. Знешне нескладаная, простая, звычайная мова народнай песні дакладна перадае задушэўныя перажыванні галоўных герояў, іх шчымлівае пачуццё, сардэчнасць і непасрэднасць. Простыя і шчырыя словы песні ідуць ад сэрца і моцна кранаюць за душу. Невыпадкова песенную народную творчасць называюць вышэйшым узроўнем развіцця вуснага слоўнага мастацтва, які характарызуе “незвычайна высокае паэтычнае майстэрства народных песнятворцаў, іх зайздроснае ўменне карыстацца сэнсавымі, вобразна-выяўленчымі і інтанацыйна-эўфанічнымі магчымасцямі роднай мовы” [Н. Гілевіч].

 

Адметнае месца ў сістэме народна-паэтычнай творчасці займае пазаабрадавая паэзія. Як адзначаецца ў літаратуры, пазаабрадавыя песні выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У адрозненне ад каляндарна-абрадавых, пазаабрадавыя песні характарызуюцца большай актыўнасцю, таму што адлюстроўваюць самыя розныя бакі побыту нашага народа.  “У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшлі адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных” [А.С. Фядосік].

 

Прыказкі і прымаўкі, якія  ствараліся на працягу многіх стагоддзяў, увабралі жыццёвы вопыт і мудрасць народа, адлюстравалі найбольш важныя назіранні чалавека над з’явамі прыроды, грамадскім і сямейным жыццём. У лаканічных і выразных па форме крылатых выслоўях народ змог выразіць ёмісты і глыбокі змест, выказаць свае філасофскія, сацыяльныя і маральна-этычныя погляды на разнастайныя з’явы жыцця.

Асаблівае месца ў сістэме народна-паэтычных твораў займаюць загадкі дзякуючы такім адметным уласцівасцям іх паэтыкі, як невялікі тэкставы аб’ём, лаканічны выклад думкі, афарыстычнасць выражэння, выяўленчая выразнасць і вобразнасць. Паводле меркавання фалькларыстаў, загадкі адносяцца да аднаго з самых старажытных фальклорных жанраў. Яны “з’явілася вынікам багатага жыццёвага вопыту ў абагульненні з’яў навакольнай рэчаіснасці і  “узніклі тады, калі чалавек поўнасцю быў яшчэ ва ўладзе прыроднай стыхіі” [А.І. Гурскі].

 

У сувязі з вышэйсказаным на працягу2020 г. былі праведзены наступныя пасяджэнні СНДЛ:

1 Слова і вобраз у каляндарна-абрадавай паэзіі. Моўныя сродкі стварэння суб’ектыўна-ацэначнай канатацыі ў каляндарна-абрадавых песнях Гомельшчыны (студзень 2020);

2 Лексічныя сродкі выяўленчай выразнасці: рыфма ў каляндарна-абрадавых песнях Гомельшчыны (люты2020);

3 Сінтаксічныя сродкі звязнасці і  вобразнасці ў каляндарна-абрадавых песнях Гомельшчыны (сакавік 2020);

4 Лінгвапаэтычны аналіз сямейна-абрадавага дыскурсу (красавік 2020);

5 Фунцыянальна-семантычнае поле эмацыянальна-ацэначнай канатацыі ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны (май 2020);

6 Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу Гомельшчыны (чэрвень 2020);

7 Слоўныя сродкі вобразнасці ў пазаабрадавым дыскурсе. Паўторная намінацыя як сродак арганізацыі пазаабрадавага паэтычнага тэксту (верасень 2020);

8 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Іншасказанне як форма выражэння зместу ў беларускіх прыказках і прымаўках (кастрычнік 2020);

9 Асацыяцыйна-вобразная роля параўнанняў у беларускім парэміялагічным дыскурсе (лістапад 2020);

10 Прыродны свет у беларускіх народных загадках: моўныя спосабы іншасказання (снежань 2020).

З сакавіка пасяджэнні адбываліся дыстанцыйна.

 

Бабуля казала так.." - лінгвістычнае даследаванне сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны

 

Тэматыка работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі

 

Тэматыка

пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)

«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны

на 2023 - 2024 г.

 

1 Народна-паэтычная творчасць як важнейшы састаўны кампанент духоўнай культуры этнасу і яе жанрава-стылявыя разнавід-насці. - верасень 2023

2 Народна-песенны дыскурс як узор слоўна-вобразнага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці. -кастрычнік 2023

3 Функцыянальна-семантычнае поле ацэначнасці народна-песеннай творчасці. - лістапад 2023

4 Эўфанічныя сродкі выяўленчай выразнасці народна-песеннай творчасці. - снежань 2023

5 Рытміка-інтанацыйная арганіза-цыя дыскурсу народнай песні. - студзень 2024

6 Парадыгмы слоўна-вобразнага мадэлявання семантыкі народна-песенных твораў. - люты 2024

7 Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу. - сакавік 2024

8 Паэтычная сімволіка ў народнай вясельна-песеннай традыцыі. - красавік 2024

 9 Ітэратыўнасць як тэкставая катэгорыя народна-песеннага дыскурсу. - май 2024

10 Дэрывацыйны паўтор і яго структурна-семантычная роля ў пазаабрадавым народна-песенным дыскурсе. - чэрвень 2024


 

 

 

 

 

Тэматыка пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны на 2022 - 2023 г.


 1 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Паняцце парэміі, яе роля ў маўленчых зносінах. Верасень 2022

Тыпы структурна-семантычнага мадэлявання зместу парэмійнага дыскурсу. Кастрычнік 2022

Рытарычныя прыёмы ўзмацнення выяўленчай выразнасці ў беларускім парэмійным дыскурсе. Лістапад 2022

Словаўтваральны паўтор і яго структурна-семантычная роля ў беларускіх парэміях. Снежань 2022

Рытміка-інтанацыйная арганізацыя дыскурсу беларускіх прыказак і прымавак. Студзень 2023

Антанімічная парадыгма і яе сэнсаўтваральная роля ў структуры беларускіх парэмій.Люты 2023

Моўныя сродкі стварэння эматыўнасці ў беларускім парэміялагічным дыскурсе. Сакавік 2023

Моўныя спосабы наглядна-вобразнай канкрэтызацыі зместу беларускіх парэмій. Красавік 2023

Лінгвапрагматычная і акцыяла- гічная характарыстыка дыскурсу беларускіх парэмій. Май 2023

10  Структурна-семантычная і тэматычная характарыстыка дыскурсу беларускіх парэмій. Чэрвень 2023

 

  

 

 

Тэматыка пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны на 2021 - 2022 г.


1   Лінгвапаэтычны аналіз вясельна-абрадавага дыскурсу Гомельшчыны: мэта, задачы, крыніцы фактычнага матэрыялу. Верасень 2021

2 Тыпы структурна-семантычнай матывацыі вясельна-абрадавай лексікі Гомельшчыны: агенсная і акцыянальная парадыгмы. Кастрычнік 2021

3 Моўныя спосабы наглядна-вобразнай канкрэтызацыі паэтычнага маўлення ў вясельна-песеннай традыцыі Гомельшчыны: эпітэт і параўнанне. Лістапад 2021

Паралелізм як стылістычны прыём узмацнення вобразнасці ў вясельна-песеннай традыцыі Гомельшчыны. Снежань 2021

Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу Гомельшчыны. Студзень 2022

Паэтычная сімволіка ў вясельна-песеннай традыцыі Гомель-шчыны. Люты 2022

Фунцыянальна-семантычнае поле эмацыянальна-ацэначнай канатацыі ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны. Сакавік 2022

Паўторная намінацыя і яе стылістычная роля ў вясельных песнях Гомельшчыны. Красавік 2022

Эўфанічныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны: рыфма і гукавыя паўторы. Май 2022

10 Лексічныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны: сінанімічныя і антанімічныя карэляцыі. Чэрвень 2022


 

Тэматыка студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)

«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў» пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф.Скарыны

на 2020 - 2021 г.

 

1 Слоўныя сродкі вобразнасці ў пазаабрадавым дыскурсе. Паўторная намінацыя як сродак арганізацыі пазаабрадавага паэтычнага тэксту.

2 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Іншасказанне як форма выражэння зместу ў беларускіх прыказках і прымаўках.

3 Асацыяцыйна-вобразная роля    роля параўнанняў у беларускім парэміялагічным дыскурсе.

4 Моўныя сродкі вобразнасці ў народных загадках. Прыродны свет у беларускіх народных загадках: моўныя спосабы іншасказання.

5 Рытміка-інтанацыйная арганізацыя дыскурсу беларускіх народных загадак.

6 Беларускія і рускія прыказкі і прымаўкі: структурна-семантычныя паралелі.

7 Беларускія і ўкраінскія загадкі: тыпы структурна-семантычных мадэлей.

8 Рытарычныя прыёмы экспрэсівізацыі беларускіх народных загадак.

9 Дэрывацыйны паўтор і яго функцыянальна-стылістычная роля ў беларускіх народных загадках.

10 Лінгвапрагматычная і культуралагічная характарыстыка дыскурсу малых фальклорных жанраў

 

 

 

 


Тэматыка

пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)

«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны

на 2019 - 2020 г.

                                                                                                                                               

№ п/п

Тэматыка пасяджэнняў

Тэрмін

 правядзення

Адказны

1.

Мова і культура: Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты

Верасень

2019

А.А. Станкевіч

2.

Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць.

Кастрычнік

2019

А.А. Станкевіч

3.

Сямейна-абрадавая беларуская народная лірыка.

Лексіка сямейнай абраднасці і яе сістэма.

Лістапад

2019

А.А. Станкевіч

4.

Вясельны фальклор і беларусаў і яго моўная спецыфіка.

Народна-паэтычны дыскурс беларускай вяельнай абраднасці

Снежань

2019

А.А. Станкевіч

5.

Радзінна-хрэсьбінная абраднасць беларусаў: песні, калыханкі.

Вобразна-выяўленчы лад беларускіх народных радзільна-хрэсьбінных песень.

Студзень 2020

А.А. Станкевіч

6.

Пахавальна-памінальныя традыцыі ў беларускай народнай культуры.

Мова беларускіх галашэнняў

 

Люты 2020

А.А. Станкевіч

7.

Народна-паэтычны дыскурс беларускай каляндарнай абраднасці. Мова беларускіх народных песень зімовага цыклу.

Сакавік 2020

А.А. Станкевіч

8.

Мова беларускіх народных песень веснавога цыклу. Каляндарна-абрадавая лексіка веснавога цыклу. 

Красавік

2020

А.А. Станкевіч

9.

Мова беларускіх народных песень летняга і восеньскага цыклаў.

Каляндарна-абрадавая лексіка летняга і восеньскага цыклаў.

Май

2020

А.А. Станкевіч

10.

Сродкі вобразнага выяўлення ў беларускай пазаабрадавай лірыцы.

Чэрвень 2020

А.А. Станкевіч



 

Тэматыка

пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)

«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»

пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны

 

на 2018-2019 г.

                                                                                                                                                  

№ п/п

Тэматыка пасяджэнняў

Тэрмін

 правядзення

Адказны

1.

Мова і культура: Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты

Верасень

2018

А.А. Станкевіч

2.

Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць.

Кастрычнік

2018

А.А. Станкевіч

3.

Мова сямейна-абрадавай лірыкі. Сямейна-абрадавая лексіка і яе сістэма.

Лістапад

2018

А.А. Станкевіч

4.

Вясельны фальклор і беларусаў і яго моўная спецыфіка.

Лексіка вясельнай абраднасці ў беларускай мове.

Снежань

2018

А.А. Станкевіч

5.

Вобразна-выяўленчы лад беларускіх народных радзільна-хрэсьбінных песень.

Радзільна-хрэсьбінная лексіка ў беларускай мове.

Студзень 2019

А.А. Станкевіч

6.

Мова беларускіх галашэнняў.

Пахавальная лексіка ў беларускай мове.

Люты 2019

А.А. Станкевіч

7.

Мова беларускіх народных песень зімовага цыклу.

Каляндарна-абрадавая лексіка зімовага цыклу.

Сакавік 2019

А.А. Станкевіч

8.

Каляндарна-абрадавая лексіка веснавога цыклу. Мова беларускіх народных песень веснавога цыклу.

Красавік

2019

А.А. Станкевіч

9.

Мова беларускіх народных песень летняга і восеньскага цыклаў.

Каляндарна-абрадавая лексіка летняга і восеньскага цыклаў.

Май

2019

А.А. Станкевіч

10.

Лексіка беларускай міфалогіі.

Чэрвень

2019

А.А. Станкевіч



 

Тэматыка

 работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)

 Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў

 пры кафедры беларускай мовы ГДУ

імя Ф. Скарыны

 на 2017-2018 г.

                                                                                                                                       

№ п/п

Тэматыка пасяджэнняў

Тэрмін

 правядзення

Адказны

1

2

3

4

1.

Мова і культура:

Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты

 

Верасень

2017

А.А. Станкевіч

2.

Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць

 

Кастрычнік

2017

А.А. Станкевіч

3.

Сямейная абраднасць беларусаў: лексічная спецыфіка народных песень

 

Лістапад

2017

А.А. Станкевіч

4.

 Лексіка вясельнай абраднасці ў беларускай мове і вясельная народна-паэтычная творчасць

Снежань

2017

А.А. Станкевіч

5.

Радзінна-хрэсьбінная лексіка ў беларускай мове і беларускія народныя радзінна-хрэсьбінныя песні

 

Студзень

2017

А.А. Станкевіч

6.

Пахавальныя галашэнні ў беларускім фальклоры: лексічныя адметнасці

 

Люты

2018

А.А. Станкевіч

7.

Каляндарная абраднасць

зімовага цыклу

 

Сакавік

2018

А.А. Станкевіч

8.

Каляндарная абраднасць веснавога цыклу

 

Красавік

2018

А.А. Станкевіч

9.

Каляндарная абраднасць летняга цыклу

 

Май

2018

А.А. Станкевіч

10.

Лексіка традыцыйных купальскіх песень

 

Чэрвень

2018

А.А. Станкевіч

                                                                                                                                

 

 

 

Якой бачаць гэтую восень нашы першакурснікі




        Як я бачу гэтую восень? Колькі я бачыла іх, фінальных акордаў года… Пара замірання непазбежна даганяе кожны год, завяршае прыродны жыццёвы цыкл. Парадокс настаўніцкай прафесіі ў тым, што  пачынаем новае ўвосень: сустракаем першы курс – моладзь у росквіце сіл і памкненняў. Так прыемна чытаць іх даверлівыя, шчырыя, часам наіўныя словы. Мы не правім тэксты, поўныя веры і надзеі. Ці такія важныя тут арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі? … а фактычныя – паправіць жыццё!

 



 Я бачу гэтую восень так…..

          Для меня пачатак восені звязаны з новым жыццем. Я маю на ўвазе тое, што вось я ужо стала амаль дарослым чалавекам. Школьныя гады скончыліся і настала дарослае, самастойнае жыцце. Ідучы па вуліцы і аглядаючы ўсе навокал, я сумую. Мне  сумна таму, што я далека ад сваёй вёскі, што вельмі рэдка буду бачыцца са сваімі роднымі, бацькамі і сябрамі. Яшчэ я сумую па тых летніх днях, якія я так хораша правяла. Вось у меня ў весцы  восенню вельмі цудоўна. Вакол шмат дрэў. Калі пачынае  ападаць лісце і пры гэтым дуе легкі ветрык, лісце  лятае ў паветры, нібы кружыцца ў нейкім таямнічым танцы. Гэта такі цуд, так прыемна за гэтым назіраць! І ў гэты момант я адчуваю такую палегку, такое адчуванне, нібыта я зараз сама ўзнімуся у нябёсы і буду разам з лісцем кружыць у гэтым легкім, вяселым, цудоўным танцы. Ідеш па старэнькіх вясковых вулачках, стаяць дрэўцы, усе такія прыгожыя, вельмі яркія. Усё нібы ў золаце. Так хорша робіцца на душы.

     А калі познім вечарам выйдзіш на вуліцу, то пачуеш толькі ціш асенняга вечара, клекат птушак, якія адлятаюць у цеплыя, далёкія мясціны.

      Мне восенню ў весцы падабаецца. Мне добра, легка, цудоўна, так хораша. Вакол прыгажосць, свежасць, прастор. Проста цуд!

      Селюкова Вольга,  студэнтка групы БФ-11





 Я бачу гэтую восень так…

        Для мяне восень-гэта пачатак новага жыцця. Асабліва ў гэты год, калі ты знаемішся з новымі людзьмі, якія так ці інакш уплываюць на твой настрой і твае паводзіны. Для мяне гэтая восень, як штуршок для чагосьці новага, нязведанага раней.

        Гэтая восень- не толькі пачатак новага жыцця, але і развітанне з мінулым. Вельмі цяжка забыць тых людзей, з якімі ты быў побач так шмат часу, з якімі, здавалася, ты правеў усё сваё жыццё, але прыйшоў час развітацца з імі.

       Восень-сумная пара, калі ўсё рыхтуецца да прыходу зімы, калі становіцца халодна і вельмі самотна. Калі хочацца падысці да сумнага чалавека і падарыць яму ўсмешку, каб  хоць як-небудзь узняць яму настрой і на адцягнуць яго ад самотных думак.

       Вось так я бачу гэтую восень.

      Вінакурава Вольга,  студэнтка групы БФ-11

 



Я бачу гэтую восень так…

Жывем мы толькі ў мроях, ва ўяўленні,

Хаця ў жыццё зрэдзь клічуць летуценні...

                                                     Я.Купала

Бы некранутую ажыну,

Я адкрыццё ўбачу…

                А.Разанаў

    Новая раніца. Світанне. Сонца марудна выцягваецца з-пад ценяў гарадскіх гмахаў, шчодра адорваючы наваколле святлом. Але няма ўжо, як гэта было зусім нядаўна, улетку, спёкі, ад якой стагнала ўсё жывое; толькі, бадай, зняможаныя каштаны сваім апаленым лісцем яшчэ нагадваюць аб ёй. Вакол пануе прахалода.

    Спяшаюцца, мітусяцца людзі. Хтосьці чакае свой аўтобус, нехта напоўнены думкамі аб працы, іншыя апанаваны асабістымі турботамі. Цікава, ці заўважае хто-небудзь з іх прыгоства восені, ці адчувае змены ў прыродзе? Ці ўзіраецца, напрыклад, у зялёнае адзенне дрэў, якое ўжо сям-там зазіхацела стракатымі плямамі? Пройдзе зусім няшмат часу – і клёны з ліпамі апрануць свае шляхотныя строі і дзівосныя шаты, аздобленыя залатымі карункамі і барвовымі махрамі. Адныя толькі елкі ў сакавіта-зялёным футры, адмовіўшыся ад чароўных восеньскіх падарункаў, будуць стаяць у адзіноце, задумёныя і разважлівыя.

    Чамусьці восеньская пара лічыцца сумнай і журботнай. Мне ж яна здаецца часам доўгачаканага перапынку пасля цяжкіх летніх дзён. Усё зараз адпачывае. Прырода – бо дала плённы ўраджай і напоўніла сэрцы прыгажосцю; людзі – бо шмат папрацавалі і атрымалі новыя скарбы.

    Відаць, у гэтым і ёсць прызначэнне дадзенай пары: стварыць магчымасць затрымаць такі няўлоўны час, каб мы маглі адчуць,  пабачыць і зразумець неспазнанае раней  хараство.

    Але мы не карыстаемся гэтым шанцам праз мітусню ці абыякавасць. Згадаем мы пра яго толькі ў час сіверных зімовых вятроў, калі не будзе вакол ані каляровай кветкі, ані пярэстага ліста, а толькі непераможная бель снегу.

    Пакуль жа надыходзіць раніца. Золак. Спяшаецца кудысьці натоўп…    

Хто і куды хавае ад нас Час,

Хавае надоўга,калі не  наўсёды?

                                       Г. Марчук

Дакукін Аляксандр, студэнт групы БФ- 11

 

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates