Запрашаем на філалагічны!
- Подробности
- Просмотров: 262
5 студзеня 2024 года ў рамках зімовых канікул школьнікаў на філалагічным факультэце быў праведзены “Дзень адчыненых дзвярэй”. Адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні наступных навучальных устаноў: ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 52 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 60 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І. Мележа”, ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”, ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія”, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Дзяцей цікавілі спецыяльнасці факультэта, іх спецыфіка, пытанні паступлення, пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, стажыроўкі за мяжой, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў. Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Казлякоўскага Аляксея (гр.БЗА-21) і Магілат Анастасіі (гр. РФ-11), а таксама вуням прапанавалі займальны матэрыял у выглядзе шарад “Адгадай слова”, кожны правільны адказ узнагароджваўся прызам.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і музеях факультэта.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н., прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага і іншых факультэтаў нашага ўніверсітэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!
Новая специальность «Журналистика»
- Подробности
- Просмотров: 273
31.10.2023 на филологическом факультете прошло профориентационное мероприятие, связанное с набором абитуриентов в 2024 году на новую специальность «Журналистика». Заинтересованные ребята приехали как из школ Гомеля (школы № 13, № 15, № 50), так и области (гимназия г. Хойники). С рекламой специальности и факультета выступили декан факультета Е.Н.Полуян, заместитель декана по профориентационной работе З.В.Шведова и заведующий кафедрой белорусского языка Е.Н.Воинова.
Учеников познакомили с историей факультета, рассказали и проиллюстрировали, как на факультете берегут и сохраняют память об известных выпускниках, далекой и близкой истории факультета и провели рекламу специальности “Журналистика”.
Ребятам рассказали, что деятельность журналиста подразумевает множество направлений: газетная, фото-, радио-, тележурналистика, что должность журналиста важна и ответственна, что сферами их профессиональной деятельности могут стать средства массовой информации, пресс-службы законодательных и исполнительных органов государственного управления и министерств; пресс-центры коммерческих и общественных организаций, информационные агентства, издательства, корпоративные медиа и веб-ресурсы организаций; подразделения, занятые изучением функционирования печатных и электронных средств массовой информации; учреждения Министерства информации Республики Беларусь и других министерств; органы государственного управления; учреждения высшего образования; специализированные СМИ в области культуры и искусства; различные предприятия Министерства культуры.
Ребят познакомили с одним из возможных мест будущей работы – телерадиокомпанией «Гомель». Экскурсию организовала заместитель Республиканского унитарного предприятия "Телерадиокомпания «Гомель» Елена Анатольевна Василюк, а провёл – известный телеведущий Александр Лупиненко. Во время экскурсии ребята узнали историю телерадиокомпании, смогли увидеть и даже подержать в руках первое телеоборудование, побывали в гримёрке. А двум абитуриентам посчастливилось выйти в прямой эфир радио Гомель FM.
Вы хотите быть в центре событий, владеть актуальной информацией, открывать для себя и других новые места, встречаться с интересными людьми? Тогда приглашаем на филологический факультет Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины!
Е. Н. Воинова, З. В. Шведова
"Пошук" 2023
- Подробности
- Просмотров: 247
28.10.2023 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Гомеля”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Воінавай А.М. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 28 кастрычніка вучні прадстаўлялі свае даследчыя работы, паказвалі свой навуковы кругагляд і ўменне весці дыскусію, што вызначыла іх зацікаўленасць навуковай работай, валоданне матэрыялам і здольнасць прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.
Пасяджэнне секцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, “Педагогіка” LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
- Подробности
- Просмотров: 474
20 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, “Педагогіка” LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Кіраўнікамі секцыі выступілі доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская і кандыдат філалагічных навук дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава.
Сакратар секцыі – Луцковіч М.В., студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта.
Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.
Пасяджэнне секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
- Подробности
- Просмотров: 475
18 красавіка 2023 адбылося пасяджэнне секцыі «Стылістыка мовы мастацкага твора» LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Кіраўніком секцыі была прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, сакратаром пасяджэння студэнтка 2 курса Людміла Масанавец. Студэнты і магістранты выступілі з цікавымі паведамленнямі і падзяліліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў, прысвечаных актальным пытанням беларускай філалогіі.
Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 13
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3