Састаў кафедры

                                                                                                                                                                            

Воінава Алена Мікалаеўна                                                                                                                                                                                                          

image

 

     Пасада: загадчык кафедры                                                                                  

      Электронная пошта: belchair@gsu.by

                                                                                     

 

 

                                                                                                                                                        

 

 


Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна      

i-1

   Пасада: прафесар кафедры

  Электронная пошта: astankevich@gsu.by

 

 

 


 

Ляшчынская Вольга Аляксееўна

image

 

 

    Пасадапрафесар кафедры

    






 

 

 

 

 

 

 
 
 

Вяргеенка Святлана Анатольеўна

Пасада: Дацэнт кафедры 

 

 

 

 

 

Паплаўная Лілія Віктараўна

1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пасада: Дацэнт кафедры 

 

 

 

 

 

Федарава Алена Мікалаеўна                                                                             

 115  Пасададацэнт кафедры                                                                                                        

                         

                                                                

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



Хазанава Кацярына Львоўна

DSC06862

 

 

  Пасададацэнт кафедры

  Электронная пошта: hazanova@gsu.by

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Цімашэнка Наталля Паўлаўна    

  Ната.JPG   Пасададацэнт кафедры

 

   

 

 

 

Шведава Зоя Уладзіміраўна

   Пасададацэнт кафедры

   Электронная пошта:

   Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 


 

 

 


  

 

        

 

 Чарнышова Анастасія Міхайлаўна 

IMG-20230301-155406

        

 Пасада: асістэнт кафедры

 Электронная поштаЭтот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

















Тарасенка Марыя Віктараўна


      Пасада: сакратар кафедры

      Электронная пошта: tarasenko@gsu.by

 


Вучэбныя дысцыпліны

 

  1. Беларуская палеаграфія
  2. Уводзіны ў мовазнаўства
  3. Сучасная беларуская мова
  4. Стараславянская мова
  5. Лацінская мова
  6. Беларуская дыялекталогія
  7. Гістарычная граматыка беларускай мовы
  8. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
  9. Сучасная славянская (польская) мова
  10. Методыка выкладання беларускай мовы
  11. Рыторыка
  12. Культура беларускай мовы і стылістыка
  13. Агульнае мовазнаўства
  14. Гісторыя беларускага мовазнаўства

Подробнее: Вучэбныя дысцыпліны

Кафедра беларускай мовы


Загадчык кафедры - кандыдат філалагічных навук, дацэнт Воінава Алена Мікалаеўна.

Кафедра беларускай мовы вызначаецца высокім навуковым патэнцыялам: 88 % супрацоўнікаў кафедры маюць вучоныя ступені дактароў і кандыдатаў філалагічных навук.                                      

У складзе кафедры беларускай мовы 11 выкладчыкаў, сярод якіх:

2 дактары філалагічных навук, прафесары,

8 кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў,

1 кандыдат філалагічных навук, асістэнт,

сакратар.

Кожны год перспектыўныя выпускнікі філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны паступаюць у магістратуру пры кафедры беларускай мовы. Магістранты маюць больш грунтоўныя магчымасці для заняткаў навуковай дзейнасцю. Акрамя дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і залікаў (філасофія і метадалогія навукі, замежная мова, асновы інфармацыйных тэхналогій), магістранты спецыяльнасці “Мовазнаўства” вывучаюць такія дысцыпліны, як педагогіка і псіхалогія вышэйшай школы, метадалогія лінгвістычных даследаванняў, актуальныя накірункі сучаснай лінгвістыкі, мова і грамадства ў кагнітыўным аспекце, лінгвакультуралогія, канцэптуалізацыя і катэгарызацыя свету ў фразеалогіі, этнапсіхалінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, асновы нейралінгвістыкі, мова і мадэляванне сацыяльнага ўзаемадзеяння, камп’ютарна-апасродкаваная камунікацыя, дыскурсіўны аналіз тэксту, асновы парэміялогіі, сацыялінгвістыка, гендарная лінгвістыка. Вывучэнне ўказаных курсаў садзейнічае павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі магістарскіх дысертацый, абарона якіх становіцца плённым вынікам навучання ў магістратуры.

Лепшыя выпускнікі магістратуры, натхнёныя і апантаныя навукова-даследчай дзейнасцю, маюць магчымасць працягнуць навукова-вучэбную дзейнасць у аспірантуры, якая дзейнічае пры кафедры беларускай мовы.

Пры кафедры функцыянуюць таксама навуковая студэнцкая лабараторыя і мемарыяльная лабараторыя докатара філалагічных навук прафесара У. В. Анічэнкі, а таксама арганізавана школа юнага моваведа. А ў сярэдніх навучальных установах г. Гомеля працуюць філіялы кафедры.

У кастрычніку 2017 г. пры кафедры беларускай мовы быў адчынены Скарынаўскі кабінет. Аўдыторыя, прысвечаная памяці беларускага першадрукара Францыска Скарыны, імя якога з гонарам носіць наша вну, насычана ўсімі неабходнымі для паспяховага навучання студэнтаў матэрыяламі і тэхнікай і з’яўляецца інфармацыйна-асветніцкім цэнтрам.

Кафедра беларускай мовы і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны, кіруе якім прафесар кафедры, доктар філалагічных навук Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, з’яўляецца арганізатарам Міжнародных і Рэспубліканскіх навуковыя канферэнцыі:

  •  “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”;
  •   “Скарына і наш час”;
  •  “Святло Скарынавых ідэй”.

Вынікі навукова-метадычнай і навукова-практычнай дзейнасці выкладчыкаў кафедры садзейнічалі арганізацыі на кафедры навукова-метадычнага семінара «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы». На гэтай навукова-метадычнай сустрэчы выкладчыкі нашай вну разам з супрацоўнікамі іншых навучальных устаноў краіны, а таксама замежнымі вну праз абмен вынікамі навуковых даследаванняў і новымі метадычнымі распрацоўкамі спрыяюць развіццю адукацыйнага ўзроўню і садзейнічаюць міжнароднаму ўзаемадзеянню.

 

Асноўныя вучэбныя дысцыпліны кафедры:

  1. Беларуская палеаграфія
  2. Уводзіны ў мовазнаўства
  3. Сучасная беларуская мова
  4. Стараславянская мова
  5. Лацінская мова
  6. Беларуская дыялекталогія
  7. Гістарычная граматыка беларускай мовы
  8. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы
  9. Сучасная славянская (польская) мова
  10. Методыка выкладання беларускай мовы
  11. Рыторыка
  12. Культура беларускай мовы і стылістыка
  13. Агульнае мовазнаўства
  14. Гісторыя беларускага мовазнаўства

Спецыялізацыі кафедры

  • Камунікатыўныя семантыка тэксту
  • Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультурным аспекце
  • Семантыка, граматыка і стыль мастацкага перакладу
  • Лінгвістыка тэксту
  • Стылістычнае рэдагаванне і карэктура
  • Тэхналогяі стварэння публіцыстычнага тэксту
  • Эмацыянальныя канцэпты ў беларускай фразеалогіі
  • Этнапсіхалінгвістыка
  • Норма і стыль.

Навуковая распрацоўка


 
 
 
 

На кафедры функцыянуе навукова-педагагічная школа Беларуская лінгвістыка(навуковы кіраўнік – прафесар А.А. Станкевіч). Навукова-педагагічная школа “Беларуская лінгвістыка” сфарміравалася на кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Школа мае даволі высокі навуковы патэнцыял. У яе складзе 2 дактары навук, прафесары (Станкевіч А.А., Ляшчынская В.А.), 9 кандыдатаў навук (Бобрык У.А., Воінава А.М., Ермакова А.М.,  Кузьміч Л.П., Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В., Хазанава К.Л., Цімашэнка Н.П., Шведава З.У.), 1 старшы выкладчык (Дземіденка Л.П.), 1 асістэнт (Чарнышова А.М.). Фарміраванне і развіццё навукова-педагагічнай школы “Беларуская лінгвістыка” звязана з імем Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі.

Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:

  • Актуальныя праблемы сучаснай і гістарычнай літаратурнай і дыялектнай лексікалогіі і лексікаграфіі;
  • Праблемы стылістыкі, лінгвапаэтыкі і лінгвапрагматыкі.

 

 Кафедра беларускай мовы

 

DSC01548-1

Подкатегории

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины