Уваходзіны ў новую хату
- Подробности
- Просмотров: 830
4 мая на філалагічным факультэце адбылося цікавае мерапрыемства пад назвай “Улазіны” (“Уваходзіны ў новую хату”), падрыхтаванае студэнтамі 1 курса пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак. Разам са студэнтамі-філолагамі ў гэтым свяце ўдзельнічалі і студэнты біялагічнага факультэта Дзмітрый Козел і Уладзіслаў Шчэмелеў. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дадзенай сцэнізацыі прыняла Таццяна Правалоцкая. Змястоўнымі былі выступленні вядучых: Марыі Бірыла, Яніны Кухаравай, Яўгеніі Кудрачовай, якія пазнаёмілі гледачоў з міфалогіяй жыллёвай прасторы і данеслі да аўдыторыі цікавыя звесткі пра тое, як выбіралі месца і якія дрэвы выкарыстоўвалі для будаўніцтва хаты, што закладвалі ў фундамент і інш. У розных фрагментах паказу гэтага свята, падчас правядзення якога мелі месца дыялогі, розныя гумарыстычныя гісторыі, беларускія песні і танцы, удзельнічала амаль уся група. Выступленне студэнтаў пакінула прыемнае ўражанне.
Да 30-годдзя катастрофы на ЧАЭС
- Подробности
- Просмотров: 728
26 красавіка 2016 года студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛГ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, дзе пазнаёміліся з адным найбуйнешых і найцікавейшых праектаў музея – “Голоса ушедших деревень”, які бярэ свой пачатак пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На выставе студэнты маглі пазнаёміцца з іконамі, рукапіснымі і друкаванымі кнігамі, прадметамі традыцыйнага адзення і ткацтва, фрагментамі архітэктурнага дэкаоу, рознымі бытавымі прадметамі і інструментамі, а таксама элементамі вуснай народнай творчасці – песнямі, легендамі, паданнямі, апавяданнямі, зафіксаванымі супрацоўнікамі музея падчас экспедыцый ў забруджанымі радыеактыўнымі ападкамі вёскі Веткаўшчыны.
Далучыліся да старажытных традыцый
- Подробности
- Просмотров: 677
22 красавіка 2016 года студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (група ЛГ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.
Студэнты пазнаёміліся з выставай старажытных рукапісных і друкаваных Евангелляў, даведаліся, што творы евангелістаў напоўнены глыбокім філасофскім зместам, мудрасцю, прытчамі і афарызмамі: “Няма нічога таемнага, каб не стала яўным”, “Хто не супраць вас, той за вас”, “Няма прарокаў у сваёй Айчыне”, “Хто без граху, няхай першы кіне камень” і інш.
Наступная выстава – “Да будет твердь среди воды” прысвечана творчасці гомельскага кераміста Аляксея Наўгародскага. Наведвальнікі выставы змаглі пазнаёміцца з своеасаблівымі тэхнікамі і канонамі керамічнага рамяства, яго эстэтыкай і міфалогіяй. Згодна з Бібліяй, менавіта з гліны быў створаны першы чалавек.
Не менш цікавай падалася студэнтам і пастаянная экспазіцыя “Жывое рамяство”, дзе яны пазнаёміліся з тэхнікамі ткацтва і маглі самі паспрабаваць свае сілы за ткацкім станком.
Наведванее выстаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
- Подробности
- Просмотров: 600
Сакавік і красавік для студэнтаў фізічнага факультэта прайшоў пад знакам культурна-асветніцкага жыцця. Студэнты першага курса гр. СБ-1, МС-1, ФЭ-1 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Кастрыцай А.А. наведалі выставы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Выстаўка “Муміі свету”, якую студэнты названых груп наведалі 19.03.16, 06.04.16, 16.04.14 адпаведна дазволіла пазнаміцца з традыцыямі муміфікацыі Старажытнага Егіпта, Паўднёвай Амерыкі, Кітая, Расіі.
Праект “Керамічны “цуд” з Гжэлі” (26.03.16, 30.03.16, 14.04.16) падараваў наведвальнікам эстэтычную асалоду і дазволіў яшчэ раз упэўніцца, што сапраўдная прыгажосць падуладная фантазіі і рукам чалавека.
Выстава, прысвечаная самаварам (02.04.16, 07.04.16, 13.04.16), дазволіла не толькі даведацца пра формы самавараў, месца іх узнікнення і распаўсюджвання, але і пра іх значэнне ў жыцці чалавека не толькі ў якасці неабходнага побытавага прадмета, але і ў якасці своеасаблівага “гаспадара” дома, які збіраў разам усю сям’ю і дараваў хвіліны шчасця.
Выстаўка работ Б. Равіча “Маімі вачыма” (02.04.16, 07.04.16, 08.04.16) дазволіла маладым людзям дакрануцца да мастацтва фатаграфіі, паказала, наколькі ілюзорны свет, у якім жыццё чалавека з’яўляецца заўсёды рэальнасцю.
Подробнее: Наведванее выстаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
Мудрае, цікавае і прыгожае заўсёды побач
- Подробности
- Просмотров: 658
6 красавіка 2016 г. студэнты фізічнага факультэта гр. Ф-36 і філалагічнага факультэта гр. РФ-42 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Кастрыцай А.А. наведалі выставы “Муміі свету”, “Гжэль” і выстаўку самавараў. Убачанае падчас агляду экспазіцый упэўніла студэнтаў у тым, што мудрае, цікавае і прыгожае заўсёды побач.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 37
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 7
-
Воспитательная работа
- Кол-во материалов:
- 287