БЛАСЛАЎЛЁНЫЯ СКАРЫНАЙ: З ГІСТОРЫІ СКАРЫНІЯНЫ…

«Бласлаўлёныя Скарынай: з гісторыі скарыніяны – захапляльная імпрэза з яскравай імправізацыяй» – так называлася адно з мерапрыемстаў, арганізаваных і правдзеных на філалагічным факультэце ў гонар 30-годдзя прысваення Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Францыска Скарыны. Каб ахапіць змястоўнасць падзей, звязаных са Скарынам, аўтару сцэнарыя дацэнту кафедры рускай і сусветнай літаратуры Н.П. Капшай давялося “ажывіць” асобу асветніка, звярнуцца да постаці і тэорыі двусвету Гофмана, уключыць відэафільмы “Скарына вандруе па факультэту” і “Скарына тэсціруе выкладчыкаў”. Студэнтам універсітэта давялося вытрымаць 7 сур’ёзных іспытаў,   каб атрымаць блаславенне на прысваенне  імя, бо “імя – гэта квінтэсенцыя лёсу” (як зразумелі студэнты), лёсу іх універсітэта. Тэатралізаваная дзея была напоўнена сур’ёзным зместам і сцэнамі гульні. Ролю Францыска Скарына з вялікай адказнасцю выканаў студэнт-першакурснік Раман Алейнік , выкладчыкамі, якія стаялі каля вытокаў заснавання універсітэта, былі студэнты Андрэй Вялікі, Яўген Пархоменка, Антон Кавалеў, Марыя Язерская. Сапраўдны акцёрскі талент прадэманстравалі Руслан Прахарэнка (Э.Гофман), Юлія Арэшка (усходняя танцорка), Валерый Дробатаў (прафесар), Ангеліна Аксёнчыкава (Клеапатра), Ганна Шаўчэнка (сакратар). Апагеем студэнцкага майстэрства было прадстаўленне трэццякурснікаў “Сучасная готыка” і зладжаны хор пад ктіраўніцтвам капельмейстэра” Паліны Заўтрыкавай.  Добрыя веды па беларускай і лацінскай мове паказалі студэнты другога і трэцяга курсаў. Не філалагічны, а сапраўды высокае тэхнічнае майстэрства праявіла група тэхнікаў,  у іх ліку -  Анастасія Лабановіч, Юры Шарыкаў,  Анастасія Шарнікава і Анастасія Дадонава. Як гэта звычайна адбываецца на факультэце, у Скарыніяне прынялі удзел выкладчыкі Коваль Ул. Ів., Штэйнер І.Ф., Бобр Ул. Андр., Палуян Ал. М., Станкевіч Ал. Ал., Капшай Н.П., Азарава І.Б., Грачанікава Я.Л., Суслава Н.Ул. і іншыя. Бласлаўлёныя і нахнёныя вялікім асветнікам мы атрымалі вялікі эманацыянальны  запал і моцную энергію вучыццы, тварыць, жыць па-скарынаўскі. 

2011 БЛАСЛАЎЛЁНЫЯ СКАРЫНАЙ: З ГІСТОРЫІ СКАРЫНІЯНЫ…. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates