Пасяджэнне секцыі "Фалькларыстыка" навуковай студэнцкай канферэнцыі
14 красавіка 2021 года адбылося пасяджэнне секцыі “Фалькларыстыка” секцыі “Фалькларыстыка” L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні стдэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства", што адбываецца традыцыйна на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны. Удзельнікамі секцыі з’яўляліся не толькі студэнты спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, але і студэнты групы А-11 факультэта замежных моў.
Кіраўніцтва секцыяй ажыццяўлялі прафесар, д.ф.н. Новак В.С. і студэнтка 3 курса Аляксандра Дрывайла. Сярод дакладаў, з якімі выступілі студэнты, прыемнае ўражанне пакінулі “Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі в. Бабічы Чачэрскага раёна”, “Образ домового в английской и белорусской традиционной культуре”, “Асаблівасці святкавання Каляд у вёсках Аляксееўка і Крыўча Брагінскага раёна Гомельскай вобласці” і інш. Студэнты групы БФ-11, перад якімі выступалі ўдзельнікі студэнцкай навуковай канферэнцыі, адзначылі, што ім было цікава, а інфармацыя пра міфы, абрады і звычаі ўсходнеславянскіх і англійскага народаў надзвычай карыснай.