Секцыя "Фалькларыстыка" LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
19 красавіка адбылося пасяджэнне фальклорнай секцыі канферэнцыі студэнтаў на філалагічным факультэце. Студэнтамі 1 курса былі падрыхтаваны цікавыя даклады на аўтэнтычным матэрыяле, запісаным студэнтамі ў сваіх мясцовасцях. Даклады былі цікавымі, змястоўнымі. Кіраўніцтва секцыяй ажыццяўлялі В. С. Новак і Т. В.Пімінёнкава. Слухачы задавалі пытанні, далучаліся да асэнсавання праблем вывучэння рэгіянальна-лакальных асаблівасцей фальклору Гомельшчыны.