З ЛЮБОЎЮ ДА НАРОДНАЙ ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ

Ці захоўвае моладзь традыцыі продкаў? Безумоўна, захоўвае.

У гэтым упэўніліся ўсе, хто завітаў 24 лістапада 2022 года ў Славянскую бібліятэку. Студэнты філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В.С.Новак наладзілі цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае святам народнага календара беларусаў Гомельшчыны.

Маладыя людзі ў межах дзейнасці навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі падрыхтавалі сцэнізацыю асобных фрагментаў каляндарна-абрадавага фальклору (абрад ваджэння казы, навагоднюю варажбу, масленічны абрад “Калодка”, вясельны звычай “Рада ў хаце бацькоў жаніха”), а таксама тэматычную музычна-харэаграфічную замалёўку, чым падаравалі гледачам атмасферу старадаўняй традыцыйнай культуры беларусаў.

Выклікалі цікавасць паведамленні студэнтаў пра мясцовую спецыфіку фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Буда-Кашалёўскага, Брагінскага, Калінкавіцкага, Добрушскага і Гомельскага раёнаў Гомельшчыны. Ураджэнка вёскі Пералёўка, студэнтка групы БЗА-11 Паліна Пархоменка пазнаёміла прысутных з лакальнымі асаблівасцямі абраду пахавання стралы сваей вёскі, прывяла ў якасці цікавай яго ілюстрацыі ўспаміны інфармантаў.

Словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць усім удзельнікам мерапрыемства, якія з любоўю і павагай ставяцца да духоўнай культуры продкаў, захоўваюць яе і папулярызуюць, – студэнтам філалагічнага факультэта. Асобна варта адзначыць натхняльнікаў і рэжысёраў мерапрыемства – студэнтку групы РФ-41 Ніну Алдакушкіну і сакратара кафедры рускай і сусветнай літаратуры Анастасію Лабановіч.

Дарэчы, Ніна выступае рэжысёрам фальклорнага свята ўжо другі раз. І на пытанне аб тым, чаму яна гэтым займаецца, адказвае так:

– Захаванне спрадвечных абрадаў і звычаяў – гэта вельмі важна. Традыцыі нашых продкаў павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне, таму што транслюецца спаконвечная народная мудрасць. А калі ты бачыш ініцыятыўных дзяўчат і хлопцаў, у якіх ёсць жаданне творча сябе рэалізаваць, то натхняешся гэтым запалам і працуеш. Добра, калі народная духоўная спадчына, аздабляючыся новымі фарбамі, працягвае жыць у сэрцах моладзі.

DSC0002

 

DSC0005

 

DSC0006

 

DSC0013

 

DSC0023

 

DSC0026

 

DSC0030

 

DSC0038

 

DSC0041

 

DSC0050

 

DSC0052

 

DSC0070

 

DSC0073

 

DSC0080

 

DSC0086

 

DSC0093

 

DSC0099

 

DSC0100

2011 З ЛЮБОЎЮ ДА НАРОДНАЙ ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates