Дзень роднай мовы ў Славянскай бібліятэцы
27 лютага 2023 года ўдзельнікі навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры рускай і сусветнай літаратуры (навуковы кіраўнік - д.ф.н. прафесар Валянціна Станіславаўна Новак) прынялі ўдзел у цікавым мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы.
Студэнты групы АС-36 спецыяльнасці "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі" пазнаёміліся з літаратурнай дзейнасцю як класікаў беларускай літаратуры, так і з творчасцю сучасных паэтаў, у прыватнасці Гомельшчыны. Курынай Лізай, Мяшковай Ульянай і Ягельскай Наталляй была падрыхтавана прэзентацыя па творчасці беларускіх пісьменнікаў, якая суправаджалася чытаннем студэнтамі вершаў.
Напярэдадні святкавання жаночага свята 8 сакавіка былі абраны творы беларускіх паэтаў пра каханне, пра маці. Студэнты ў сваёй адметнай манеры выканання імкнуліся выразна перадаць глыбіню аўтарскіх пачуццяў. Уразіла і натхніла прысутных выступленне студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта Алдакушкінай Ніны. Прачытаны ёю верш "Сэрца маці" А. Такамбаева закрануў да глыбіні душы.
Парадавалі слухачоў пранікнёным чытаннем вершаў Калубовіч Кірыл, Кацуба Аляксандр, Гурок Дзяніс.