Пасяджэнне секцыі "Факлькларыстыка" LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

28 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі "Факлькларыстыка" LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

 Кіраўніком секцыі выступіла прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, д.ф.н. прафеср Валянціна Станіславаўна Новак.

Сакратар секцыі - Арол Алена, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта.

Студэнты філалагічнага факультэта на пасяджэнні выступілі з дакладамі, якія ўтрымлівалі вынікі ўласных даследаванняў, прысвечаных розным пытанням беларускага фальклору. У большасці паведамленняў былі абагулены ўласныя назіранні над фальклорнымі матэрыяламі родных мясцін. Студэнты глыбей пазнаеміліся з духоўнай спадчынай свайго народа. 

Тэматыка студэнцкіх дакладаў была звязана з даследаваннем мясцовай спецыфікі традыцый сямейна-абрадавай і каляндарна абрадавай паэзіі Гомельшчыны. Студэнтка Дзешча Вераніка, якая падрыхтавала цікавую прэзентацыю, прысвечаную вясельнай абраднасці вёскі Кірава Брагінскага раёна, пазнаёміла з адметнымі рысамі вяселля. Усе студэнты: Казлякоўскі Аляксей, Бусева Хрысціна, Здор Кацярына, Арол Алена, Пархоменка Паліна, Корхава Дзіяна -- выступілі са змястоўнымі дакладамі.

Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.

IMG-20230428-155412-829

 

IMG-20230428-155422-633

 

IMG-20230428-155425-899

 

IMG-20230428-155431-631

 

IMG-20230428-155436-251

 

IMG-20230428-155439-932

 

IMG-20230428-155444-714

 

IMG-20230428-155447-871

 

IMG-20230428-155458-678

 

IMG-20230428-155504-552

 

IMG-20230428-155512-821

 

IMG-20230428-155519-090

 

IMG-20230428-155531-436

 

IMG-20230428-155534-844

 

IMG-20230428-155541-328

 

IMG-20230428-155546-788

 

IMG-20230428-155555-105

 

IMG-20230428-155601-402

IMG-9e09eb8d49b300ef635578dae11130ca-V

2011 Пасяджэнне секцыі "Факлькларыстыка" LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates