Да Міжнароднага дня паэзіі
13 сакавіка студэнты групы ЭІ-21 пад кіраўніцтвам прафесара кафедры рускай і сусветнай літаратуры Новак В. С. правялі цікавае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня паэзіі. Стараста групы Бобр Паліна і студэнтка Туруціна Ліза падрыхтавалі прэзентацыю "Тэма кахання ў творчасці беларускіх паэтаў". Паказ прэзентацыі суправаджаўся выступленнямі студэнтаў групы, якія з задавальненнем і любоўю да роднага слова прачыталі на памяць вершы беларускіх аўтараў.