Пасяджэнне секцыі "Фалькларыстыка" LlV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
24 красавіка 2025 г. адбылося пасяджэнне секцыі "Фалькларыстыка" LlV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".
Кіраўнік секцыі Новак В. С., сакратар - Казлякоўскі Аляксей. Выступілі студэнты 3, 2 і 1 курсаў. Даклады былі прысвечаны даследаванню традыцый радзінна-хрэсьбіннай абраднасці г. Гомеля, Жыткавіцкага раёна, рэгіянальна-лакальных асаблівасцей вясельнай абраднасці Калінкавіцкага і Чачэрскага раёнаў. Цікавымі былі выступленні, прысвечаныя абраду выклікання дажджу на тэрыторыі Рагачоўскага раёна, прыказкам і прымаўкам у сучасных запісах (на матэрыяле фальклору г. Гомеля), традыцыям пахавальнай абраднасці Чачэрскага раёна і інш.