ДА 80-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ І ЛЕНІНГРАДА
- Подробности
- Просмотров: 269
Значная навуковая падзея адбылася 30 мая 20024 – Міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення беларускай зямлі і вызвалення Ленінграда. У рабоце круглага стала ўзяла ўдзел прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава. Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
У рабоце круглага стала ўдзельнічалі вядомыя вучоныя Беларусі і Расіі: Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы»; Сухіх Ігар Мікалаевіч – прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук; Большаў Аляксандр Алегавіч – прафесар кафедры гісторыі рускай літаратуры філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук; Кісліцына Ганна Мікалаеўна – загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры, доктар філалагічных навук, дацэнт і інш.
Надзвычай цікавым было праблемнае поле мерапрыемства:
1. Руская і беларуская ваенная проза: асобы.
2. Беларуская – перакладная – руская проза: ці ёсць адрозненні?
3. Вытокі ваеннай прозы.
4. Эвалюцыя савецкай / постасавецкай ваеннай прозы.
5. Ваенная проза і дакументальная літаратура: узаемадзеянне або палеміка?
6. Ці прадуктыўна супрацьпастаўленне генеральскай і лейтэнанцкай прозы?
7. Ці ёсць у ваеннай прозе недаацэненыя ці пераацэненыя імёны і творы?
ПАСЯДЖЭННЕ СЕКЦЫІ “АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ – ХХ СТАГОДДЗЯ. МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ”
- Подробности
- Просмотров: 267
18 красавіка 2024 года ў межах работы традыцыйнай студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» адбылося пасяджэнне секцыі “Актуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стагоддзя. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. Кіраўнік секцыі – прафесар А. М.Мельнікава, сакратар секцыі – магістрант Афанасенка К. С. З навуковымі паведамленнямі выступілі Афанасенка К., Андрыянец Ю., Бусева К., Еўжанка І., Дыдышка М., Фелькіна Н., Кучарава К., Арэшка Ю. Даклады выступоўцаў выклікалі зацікаўленасць аўдыторыі, якая прыняла актыўны ўдзел у іх абмеркаванні.
Школьнікі ведаюць пра наш універсітэт
- Подробности
- Просмотров: 205
У час вясенніх канікул на базе ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” супрацоўнікамі кафедры беларускай літаратуры і студэнтамі-практыкантамі групы БФ-41, у прыватнасці Луцковіч Маргарытай, праведзена мерапрыемства “Славутыя выпускнікі ГДУ”. Яго мэта – зматываваць вучняў старэйшых класаў на паступленне ў нашую навучальную ўстанову, паказаць ім перспектывы росту. Вучням былі прадстаўлены дзве прэзентацыі.
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА
- Подробности
- Просмотров: 213
28 сакавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар кафедры А. М.Мельнікава разам з прадстаўнікамі іншых факультэтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у сустрэчы з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. Выгоцкага. Навучэнцы каледжа былі праінфармаваны пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якіх ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць выпускнікі педагагічных каледжаў, а таксама медалісты.
Навучэнцы былі азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам нашай навучальнай установы.
Навучэнцы каледжа цікавіліся спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, правіламі прыёма на скарочаную форму навучання, тым, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.
Навучэнцам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце. Трэба адзначыць, што паміж Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжам імя Л. Выгоцкага і нашым універсітэтам усталяваны трывалыя і плённыя сувязі. На базе каледжа функцыянуе філіял кафедры беларускай літаратуры, а выпускнікі каледжа штогод становяцца студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны.
Будзем спадзявацца, што ў верасні мы пабачым новых выпускнікоў каледжа сярод нашых студэнтаў.