Сустрэча з абітурыентамі

2 красавіка 2022 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ і каледжаў, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 50 навучэнцаў школ г. Гомеля (№ 12, 19, 39, 66, 72), Гомельскага кадецкага вучыліша, школ Гомельскай вобласці (Жлобін (СШ № 10), Чырвоны бераг), каледжаў (ГДПК імя Л.С.Выгоцкага, Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. 

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф.Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.  

 

1649061971114

 

1649061971125

 

1649061936311

 

1649061936305

Да Дня навукі

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны кандыдат філалагічных навук Ала Васільеўна Брадзіхіна адзначана Граматай да Дня навукі як лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта.

IMG-a69918466cb55219c8eece739e131ffc-V

 

Сустрэча з абітурыентамі

26 студзеня 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля” і вучнямі 9-10 класаў ДУА “Гімназія № 46 імя Блеза Паскаля”.

Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma Mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

1643350429588

 

1643350429594

Абмеркаванне тэмы адзінага дня інфармавання

21.01.2022 на кафедры беларускай літаратуры адбылося абмеркаванне тэмы адзінага дня інфармавання “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусья як аснова адзінства нацыі і захаванне гістарычнай памяці народа".

Абласная навукова-практычная канферэнцыя "Пошук": секцыя "Беларуская літаратура"

Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Мельнікава Анжэла Мікалаеўна ўзяла ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 24 работы. Журы адабрала 7 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.

Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: беларуская жаночая паэзія міжваеннага перыяду, гендарны аспект у творчасці Элізы Ажэшкі, сабака як сімвал беларускага фальклору, адметнасць вобразнай сiстэмы паэзii А. Сыса: на прыкладзе зборніка "Берагi майго юнацтва", праблемы маладога пакалення праз прызму твораў Ю.Станкевіча, спецыфіка рэалізацыі тэмы падлеткавага ўзросту ў сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твораў Раісы Баравіковай “Казімір – сын Ягайлы + Насця з 8 “Б” =…”, Валерыя Гапеева “Мая мілая ведзьма”, Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаеміцца”) і іншыя. 

1636007610750

 

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates