Тэматыка работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі
- Подробности
- Просмотров: 2551
Тэматыка
пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)
«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»
пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны
на 2023 - 2024 г.
1 Народна-паэтычная творчасць як важнейшы састаўны кампанент духоўнай культуры этнасу і яе жанрава-стылявыя разнавід-насці. - верасень 2023
2 Народна-песенны дыскурс як узор слоўна-вобразнага адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці. -кастрычнік 2023
3 Функцыянальна-семантычнае поле ацэначнасці народна-песеннай творчасці. - лістапад 2023
4 Эўфанічныя сродкі выяўленчай выразнасці народна-песеннай творчасці. - снежань 2023
5 Рытміка-інтанацыйная арганіза-цыя дыскурсу народнай песні. - студзень 2024
6 Парадыгмы слоўна-вобразнага мадэлявання семантыкі народна-песенных твораў. - люты 2024
7 Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу. - сакавік 2024
8 Паэтычная сімволіка ў народнай вясельна-песеннай традыцыі. - красавік 2024
9 Ітэратыўнасць як тэкставая катэгорыя народна-песеннага дыскурсу. - май 2024
10 Дэрывацыйны паўтор і яго структурна-семантычная роля ў пазаабрадавым народна-песенным дыскурсе. - чэрвень 2024
Тэматыка пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»
пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны на 2022 - 2023 г.
1 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Паняцце парэміі, яе роля ў маўленчых зносінах. Верасень 2022
2 Тыпы структурна-семантычнага мадэлявання зместу парэмійнага дыскурсу. Кастрычнік 2022
3 Рытарычныя прыёмы ўзмацнення выяўленчай выразнасці ў беларускім парэмійным дыскурсе. Лістапад 2022
4 Словаўтваральны паўтор і яго структурна-семантычная роля ў беларускіх парэміях. Снежань 2022
5 Рытміка-інтанацыйная арганізацыя дыскурсу беларускіх прыказак і прымавак. Студзень 2023
6 Антанімічная парадыгма і яе сэнсаўтваральная роля ў структуры беларускіх парэмій.Люты 2023
7 Моўныя сродкі стварэння эматыўнасці ў беларускім парэміялагічным дыскурсе. Сакавік 2023
8 Моўныя спосабы наглядна-вобразнай канкрэтызацыі зместу беларускіх парэмій. Красавік 2023
9 Лінгвапрагматычная і акцыяла- гічная характарыстыка дыскурсу беларускіх парэмій. Май 2023
10 Структурна-семантычная і тэматычная характарыстыка дыскурсу беларускіх парэмій. Чэрвень 2023
Тэматыка пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»
пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны на 2021 - 2022 г.
1 Лінгвапаэтычны аналіз вясельна-абрадавага дыскурсу Гомельшчыны: мэта, задачы, крыніцы фактычнага матэрыялу. Верасень 2021
2 Тыпы структурна-семантычнай матывацыі вясельна-абрадавай лексікі Гомельшчыны: агенсная і акцыянальная парадыгмы. Кастрычнік 2021
3 Моўныя спосабы наглядна-вобразнай канкрэтызацыі паэтычнага маўлення ў вясельна-песеннай традыцыі Гомельшчыны: эпітэт і параўнанне. Лістапад 2021
4 Паралелізм як стылістычны прыём узмацнення вобразнасці ў вясельна-песеннай традыцыі Гомельшчыны. Снежань 2021
5 Моўныя сродкі структурна-семантычнай арганізацыі вясельна-песеннага дыскурсу Гомельшчыны. Студзень 2022
6 Паэтычная сімволіка ў вясельна-песеннай традыцыі Гомель-шчыны. Люты 2022
7 Фунцыянальна-семантычнае поле эмацыянальна-ацэначнай канатацыі ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны. Сакавік 2022
8 Паўторная намінацыя і яе стылістычная роля ў вясельных песнях Гомельшчыны. Красавік 2022
9 Эўфанічныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны: рыфма і гукавыя паўторы. Май 2022
10 Лексічныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці ў вясельна-песенным дыскурсе Гомельшчыны: сінанімічныя і антанімічныя карэляцыі. Чэрвень 2022
Тэматыка студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)
«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў» пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф.Скарыны
на 2020 - 2021 г.
1 Слоўныя сродкі вобразнасці ў пазаабрадавым дыскурсе. Паўторная намінацыя як сродак арганізацыі пазаабрадавага паэтычнага тэксту.
2 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў парэмійным дыскурсе. Іншасказанне як форма выражэння зместу ў беларускіх прыказках і прымаўках.
3 Асацыяцыйна-вобразная роля роля параўнанняў у беларускім парэміялагічным дыскурсе.
4 Моўныя сродкі вобразнасці ў народных загадках. Прыродны свет у беларускіх народных загадках: моўныя спосабы іншасказання.
5 Рытміка-інтанацыйная арганізацыя дыскурсу беларускіх народных загадак.
6 Беларускія і рускія прыказкі і прымаўкі: структурна-семантычныя паралелі.
7 Беларускія і ўкраінскія загадкі: тыпы структурна-семантычных мадэлей.
8 Рытарычныя прыёмы экспрэсівізацыі беларускіх народных загадак.
9 Дэрывацыйны паўтор і яго функцыянальна-стылістычная роля ў беларускіх народных загадках.
10 Лінгвапрагматычная і культуралагічная характарыстыка дыскурсу малых фальклорных жанраў
Тэматыка
пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)
«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»
пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны
на 2019 - 2020 г.
№ п/п |
Тэматыка пасяджэнняў |
Тэрмін правядзення |
Адказны |
1. |
Мова і культура: Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты |
Верасень 2019 |
А.А. Станкевіч |
2. |
Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць. |
Кастрычнік 2019 |
А.А. Станкевіч |
3. |
Сямейна-абрадавая беларуская народная лірыка. Лексіка сямейнай абраднасці і яе сістэма. |
Лістапад 2019 |
А.А. Станкевіч |
4. |
Вясельны фальклор і беларусаў і яго моўная спецыфіка. Народна-паэтычны дыскурс беларускай вяельнай абраднасці |
Снежань 2019 |
А.А. Станкевіч |
5. |
Радзінна-хрэсьбінная абраднасць беларусаў: песні, калыханкі. Вобразна-выяўленчы лад беларускіх народных радзільна-хрэсьбінных песень. |
Студзень 2020 |
А.А. Станкевіч |
6. |
Пахавальна-памінальныя традыцыі ў беларускай народнай культуры. Мова беларускіх галашэнняў
|
Люты 2020 |
А.А. Станкевіч |
7. |
Народна-паэтычны дыскурс беларускай каляндарнай абраднасці. Мова беларускіх народных песень зімовага цыклу. |
Сакавік 2020 |
А.А. Станкевіч |
8. |
Мова беларускіх народных песень веснавога цыклу. Каляндарна-абрадавая лексіка веснавога цыклу. |
Красавік 2020 |
А.А. Станкевіч |
9. |
Мова беларускіх народных песень летняга і восеньскага цыклаў. Каляндарна-абрадавая лексіка летняга і восеньскага цыклаў. |
Май 2020 |
А.А. Станкевіч |
10. |
Сродкі вобразнага выяўлення ў беларускай пазаабрадавай лірыцы. |
Чэрвень 2020 |
А.А. Станкевіч |
Тэматыка
пасяджэнняў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)
«Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў»
пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны
на 2018-2019 г.
№ п/п |
Тэматыка пасяджэнняў |
Тэрмін правядзення |
Адказны |
1. |
Мова і культура: Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты |
Верасень 2018 |
А.А. Станкевіч |
2. |
Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць. |
Кастрычнік 2018 |
А.А. Станкевіч |
3. |
Мова сямейна-абрадавай лірыкі. Сямейна-абрадавая лексіка і яе сістэма. |
Лістапад 2018 |
А.А. Станкевіч |
4. |
Вясельны фальклор і беларусаў і яго моўная спецыфіка. Лексіка вясельнай абраднасці ў беларускай мове. |
Снежань 2018 |
А.А. Станкевіч |
5. |
Вобразна-выяўленчы лад беларускіх народных радзільна-хрэсьбінных песень. Радзільна-хрэсьбінная лексіка ў беларускай мове. |
Студзень 2019 |
А.А. Станкевіч |
6. |
Мова беларускіх галашэнняў. Пахавальная лексіка ў беларускай мове. |
Люты 2019 |
А.А. Станкевіч |
7. |
Мова беларускіх народных песень зімовага цыклу. Каляндарна-абрадавая лексіка зімовага цыклу. |
Сакавік 2019 |
А.А. Станкевіч |
8. |
Каляндарна-абрадавая лексіка веснавога цыклу. Мова беларускіх народных песень веснавога цыклу. |
Красавік 2019 |
А.А. Станкевіч |
9. |
Мова беларускіх народных песень летняга і восеньскага цыклаў. Каляндарна-абрадавая лексіка летняга і восеньскага цыклаў. |
Май 2019 |
А.А. Станкевіч |
10. |
Лексіка беларускай міфалогіі. |
Чэрвень 2019 |
А.А. Станкевіч |
Тэматыка
работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ)
Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў
пры кафедры беларускай мовы ГДУ
імя Ф. Скарыны
на 2017-2018 г.
№ п/п |
Тэматыка пасяджэнняў |
Тэрмін правядзення |
Адказны |
1 |
2 |
3 |
4 |
1. |
Мова і культура: Этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты
|
Верасень 2017 |
А.А. Станкевіч |
2. |
Аксіялагічна значная лексіка беларускай мовы і яе нацыянальная адметнасць
|
Кастрычнік 2017 |
А.А. Станкевіч |
3. |
Сямейная абраднасць беларусаў: лексічная спецыфіка народных песень
|
Лістапад 2017 |
А.А. Станкевіч |
4. |
Лексіка вясельнай абраднасці ў беларускай мове і вясельная народна-паэтычная творчасць |
Снежань 2017 |
А.А. Станкевіч |
5. |
Радзінна-хрэсьбінная лексіка ў беларускай мове і беларускія народныя радзінна-хрэсьбінныя песні
|
Студзень 2017 |
А.А. Станкевіч |
6. |
Пахавальныя галашэнні ў беларускім фальклоры: лексічныя адметнасці
|
Люты 2018 |
А.А. Станкевіч |
7. |
Каляндарная абраднасць зімовага цыклу
|
Сакавік 2018 |
А.А. Станкевіч |
8. |
Каляндарная абраднасць веснавога цыклу
|
Красавік 2018 |
А.А. Станкевіч |
9. |
Каляндарная абраднасць летняга цыклу
|
Май 2018 |
А.А. Станкевіч |
10. |
Лексіка традыцыйных купальскіх песень
|
Чэрвень 2018 |
А.А. Станкевіч |
Якой бачаць гэтую восень нашы першакурснікі
- Подробности
- Просмотров: 4998
Як я бачу гэтую восень? Колькі я бачыла іх, фінальных акордаў года… Пара замірання непазбежна даганяе кожны год, завяршае прыродны жыццёвы цыкл. Парадокс настаўніцкай прафесіі ў тым, што пачынаем новае ўвосень: сустракаем першы курс – моладзь у росквіце сіл і памкненняў. Так прыемна чытаць іх даверлівыя, шчырыя, часам наіўныя словы. Мы не правім тэксты, поўныя веры і надзеі. Ці такія важныя тут арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі? … а фактычныя – паправіць жыццё!
Я бачу гэтую восень так…..
Для меня пачатак восені звязаны з новым жыццем. Я маю на ўвазе тое, што вось я ужо стала амаль дарослым чалавекам. Школьныя гады скончыліся і настала дарослае, самастойнае жыцце. Ідучы па вуліцы і аглядаючы ўсе навокал, я сумую. Мне сумна таму, што я далека ад сваёй вёскі, што вельмі рэдка буду бачыцца са сваімі роднымі, бацькамі і сябрамі. Яшчэ я сумую па тых летніх днях, якія я так хораша правяла. Вось у меня ў весцы восенню вельмі цудоўна. Вакол шмат дрэў. Калі пачынае ападаць лісце і пры гэтым дуе легкі ветрык, лісце лятае ў паветры, нібы кружыцца ў нейкім таямнічым танцы. Гэта такі цуд, так прыемна за гэтым назіраць! І ў гэты момант я адчуваю такую палегку, такое адчуванне, нібыта я зараз сама ўзнімуся у нябёсы і буду разам з лісцем кружыць у гэтым легкім, вяселым, цудоўным танцы. Ідеш па старэнькіх вясковых вулачках, стаяць дрэўцы, усе такія прыгожыя, вельмі яркія. Усё нібы ў золаце. Так хорша робіцца на душы.
А калі познім вечарам выйдзіш на вуліцу, то пачуеш толькі ціш асенняга вечара, клекат птушак, якія адлятаюць у цеплыя, далёкія мясціны.
Мне восенню ў весцы падабаецца. Мне добра, легка, цудоўна, так хораша. Вакол прыгажосць, свежасць, прастор. Проста цуд!
Селюкова Вольга, студэнтка групы БФ-11
Я бачу гэтую восень так…
Для мяне восень-гэта пачатак новага жыцця. Асабліва ў гэты год, калі ты знаемішся з новымі людзьмі, якія так ці інакш уплываюць на твой настрой і твае паводзіны. Для мяне гэтая восень, як штуршок для чагосьці новага, нязведанага раней.
Гэтая восень- не толькі пачатак новага жыцця, але і развітанне з мінулым. Вельмі цяжка забыць тых людзей, з якімі ты быў побач так шмат часу, з якімі, здавалася, ты правеў усё сваё жыццё, але прыйшоў час развітацца з імі.
Восень-сумная пара, калі ўсё рыхтуецца да прыходу зімы, калі становіцца халодна і вельмі самотна. Калі хочацца падысці да сумнага чалавека і падарыць яму ўсмешку, каб хоць як-небудзь узняць яму настрой і на адцягнуць яго ад самотных думак.
Вось так я бачу гэтую восень.
Вінакурава Вольга, студэнтка групы БФ-11
Я бачу гэтую восень так…
Жывем мы толькі ў мроях, ва ўяўленні,
Хаця ў жыццё зрэдзь клічуць летуценні...
Я.Купала
Бы некранутую ажыну,
Я адкрыццё ўбачу…
А.Разанаў
Новая раніца. Світанне. Сонца марудна выцягваецца з-пад ценяў гарадскіх гмахаў, шчодра адорваючы наваколле святлом. Але няма ўжо, як гэта было зусім нядаўна, улетку, спёкі, ад якой стагнала ўсё жывое; толькі, бадай, зняможаныя каштаны сваім апаленым лісцем яшчэ нагадваюць аб ёй. Вакол пануе прахалода.
Спяшаюцца, мітусяцца людзі. Хтосьці чакае свой аўтобус, нехта напоўнены думкамі аб працы, іншыя апанаваны асабістымі турботамі. Цікава, ці заўважае хто-небудзь з іх прыгоства восені, ці адчувае змены ў прыродзе? Ці ўзіраецца, напрыклад, у зялёнае адзенне дрэў, якое ўжо сям-там зазіхацела стракатымі плямамі? Пройдзе зусім няшмат часу – і клёны з ліпамі апрануць свае шляхотныя строі і дзівосныя шаты, аздобленыя залатымі карункамі і барвовымі махрамі. Адныя толькі елкі ў сакавіта-зялёным футры, адмовіўшыся ад чароўных восеньскіх падарункаў, будуць стаяць у адзіноце, задумёныя і разважлівыя.
Чамусьці восеньская пара лічыцца сумнай і журботнай. Мне ж яна здаецца часам доўгачаканага перапынку пасля цяжкіх летніх дзён. Усё зараз адпачывае. Прырода – бо дала плённы ўраджай і напоўніла сэрцы прыгажосцю; людзі – бо шмат папрацавалі і атрымалі новыя скарбы.
Відаць, у гэтым і ёсць прызначэнне дадзенай пары: стварыць магчымасць затрымаць такі няўлоўны час, каб мы маглі адчуць, пабачыць і зразумець неспазнанае раней хараство.
Але мы не карыстаемся гэтым шанцам праз мітусню ці абыякавасць. Згадаем мы пра яго толькі ў час сіверных зімовых вятроў, калі не будзе вакол ані каляровай кветкі, ані пярэстага ліста, а толькі непераможная бель снегу.
Пакуль жа надыходзіць раніца. Золак. Спяшаецца кудысьці натоўп…
Хто і куды хавае ад нас Час,
Хавае надоўга,калі не наўсёды?
Г. Марчук
Дакукін Аляксандр, студэнт групы БФ- 11
Вясёлае падарожжа ў краіну Морквы
- Подробности
- Просмотров: 1068
Нягледзячы на халоднае надвор’е студэнтаў філалагічнага факультэта адправілі збіраць моркву. Мы, як сапраўдныя дзяўчынкі, апрануліся ў лепшае адзенне і апынуліся на полі, засеяным вялікай колькасцю морквы. Гэта было цяжка, але ж сапраўдныя мужчыны, якіх мы, на жаль, не ведаем, дапамаглі нам і насілі вельмі цяжкія і вялікія вёдры. шчыра вам дзякуем, хлопчыкі! Усё было даволі весела і радасна, але дазволілі нам узяць толькі па тры морквы. А мы ж узялі пакеты….
Засталіся галоднымі, але шлях дадому быў цудоўны – спявалі песні і ўсміхаліся ўсяму аўтобусу. (Пададзена ў аўтарскай рэдакцыі)
Дзяўчаты групы БФ-22
«Перелистав страницы жизни…»
- Подробности
- Просмотров: 1127
В зале представлено более 90 работ художницы на самые разные темы. И все они наглядно демонстрируют ее талант и особое видение мира. Приятной неожиданностью для автора экспозиции стало вручение ей от имени ректората благодарности за популяризацию изобразительного искусства. Приглашаем всех желающих посетить выставку Ирины Евтуховой «Перелистав страницы жизни…
ЗАНЯТИЯ ПО КИТАЙСКОМУ ЯЗЫКУ НАЧАЛИСЬ!!
- Подробности
- Просмотров: 949
Вниманию всех желающих изучать китайский язык! На базе кабинета китаеведения (8-й корпус, ауд. 2-5) с 20.10.2014 начинаются занятия по китайскому языку. Списки групп и расписание смотрите ниже.
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 548