Аспірантура/Магістратура

Пры кафедры беларускай мовы дзейнічаюць магістратура і аспірантура, якія рыхтуюць навуковыя кадры для нашай вну і іншых вну краіны. 

Кожны год перспектыўныя выпускнікі філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны паступаюць у магістратуру. Магістранты маюць больш грунтоўныя магчымасці займацца навуковай дзейнасцю.                                           

Вучэбны план па спецыяльнасці вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратура) вывучаюць цыкл дысцыплін кандыдацкіх экзаменаў і заліку:

  • філасофія і метадалогія навукі,
  • замежная мова,
  • асновы інфармацыйных тэхналогій.

Разам з тым, магістранты спецыяльнасці “Мовазнаўства” вывучаюць дысцыпліны спецыяльнай падрыхтоўкі.

 

Подробнее: Аспірантура/Магістратура

Гiсторыя кафедры

Кафедра беларускай мовы ў цяперашнім яе выглядзе вядзе сваю гісторыю ад 70 гадоў ХХ ст. У 1975 годзе кафедра беларускай і рускай моў была падзелена на кафедру беларускай мовы і кафедру рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства. Узначаліў кафедру беларускай мовы доктар філалагічны навук прафесар Уладзімір Васільевіч Анічэнка.

Імя Уладзіміра Васільевіча добра вядома не толькі ў беларускім мовазнаўстве, але і ва ўсім славістычным свеце. Ён з’яўляецца аўтарам каля 250 навуковых і вучэбна-метадычных прац. У 1976 г. Уладзіміру Васільевічу было прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР.

Подробнее: Гiсторыя кафедры

Выстава “Францыск Скарына. Чалавек Дасканалы”



01.11.2017 – група БФ-11 наведала выставачную залу ГДУ, дзе праходзіла выстава “Францыск Скарына. Чалавек Дасканалы”. Усе студэнты атрымалі задавальненне ад вялікай колькасці цікавых і прыгожых работ. Экскурсавод вельмі красамоўна распавядала пра гісторыю работ і іх аўтараў, пакінуўшы ў памяці дзяцей прыемныя ўражанні (Кузьміч Л.П.).

Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце



11 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце адбыўся бацькоўскі сход.

Дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян расказала пра факультэт, яго структуру, кафедры. Падрабязна спынілася на пытаннях, звязаных з атрыманнем стыпендыі, у тым ліку і сацыяльнай, матэрыяльнай дапамогай, пропускамі заняткаў, адлічэннем студэнтаў, асаблівасцямі арганізацыі вучэбных і вытворчых практык, магчымасцямі будучага працаўладкавання, атрыманнем другой адукацыі, вывучэннем кітайскай мовы і іўрыта.

Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце В.М. Мельнікава пазнаёміла бацькоў з структурай вучэбнага плана, раскладам, асаблівасцямі арганізацыі заліковай і экзаменацыйнай сесіі.

А.М. Воінава, намеснік па выхаваўчай рабоце, распавяла пра арганізацыю вольнага часу студэнтаў, атрыманне месца ў інтэрнаце, удзел у шматлікіх мерапрыемствах на факультэце і ва ўніверсітэце, студэнцкім самакіраванні і г.д.

Затым з бацькамі сустрэліся куратары акадэмічных груп – Н.П. Цімашэнка, дацэнт кафедры беларускай мовы, С.А. Вяргеенка, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. У час гутаркі ўзнімаліся пытанні наведвання заняткаў, захавання правіл унутранага распарадку, папяховасць студэнтаў.






Універсітэцкія суботы-2017


11 лістапада 2017 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 35 вучняў са школ: ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Калінкавічы”, а такасама іх настаўнікі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, платы за навучанне, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце В.М. Мельнікава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Воінава А.М., намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Асабліва іх уразіў музей “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Зацікавіў вучняў і літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе збіраецца і захоўваецца памяць пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай  вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, а таксама магчымасць стаць збіральнікам і аўтарам успамінаў сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.

Уразіла вучняў і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне нашых лепшых кабінетаў – Скарынаўскага, Канфуцыя, польскай мовы, іўрыта,  русістыкі.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!

Подробнее: Універсітэцкія суботы-2017

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates