Конкурс чытальнікаў
- Подробности
- Просмотров: 2955
5 мая напярэдадні вялікага свята на філалагічным факультэце адбыўся прысвечаны Дню Перамогі конкурс чытальнікаў. Дэвізам яго сталі радкі Пімена Панчанкі: “Як мала слоў, каб стаць іх летапісцам, як мала слоў, каб расказаць пра іх”. Падзеі тых цяжкіх дзён да гэтага часу нікога не пакідаюць абыякавым. Пісьменнікі, паэты ў сваёй творчасці ўслаўляюць подзвіг кожнага жыхара Беларусі. Таму жадаючых прыняць удзел у конкурсе было шмат. Студэнты трэцяга курса ўзнёсла, пранікнёна прачыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ўласныя творы грамадзянскай, філасофскай тэматыкі. Членамі журы з’яўляліся выкладчыкі кафедры беларускай мовы. Выразнае пранікнёнае чытанне ўдзельнікаў конкурсу спадабалася ўсім прысутным. Вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў, але большасцю галасоў імі сталі Быстрык Кацярына і Ярмоленка Юлія (у намінацыі “Верш беларускага паэта”) і Аксёнава Вольга( у намінацыі “Аўтарскі верш”).
Тыдзень філалагічнага факультэта
- Подробности
- Просмотров: 3095
Традыцыйна ў сярэдзіне красавіка праходзіць тыдзень філалагічнага факультэта. І гэты год не стаў выключэннем. Тыдзень праляцеў пазнавальна, інтэлектуальна і, канешне ж, весела.
Студэнты факультэта парадавалі ўсіх жадаючых вельмі моцным і вясёлым канцэртам. Гучалі песні і вершы, акцёры і спевакі ўражвалі сваім талентам і здольнасцямі.
Шматлікія мерапрыемствы прайшлі ў межах факультэта. Асабліва запамінальным быў цыкл літаратурна-музычных кампазіцый, прысвечаных паэзіі. Адно з якіх – «Будем как солнце», прысвечаны творчасці К. Бальманта. Студэнты змаглі парадаваць кожнага прысутнага прыгожым прачытаннем вершаў класіка. Таксама адбылася сустрэча з паэмамі А. Асенчык і Н. Івановай, дзе ўжо студэнты маглі паслухаць сапраўдную прыгожую, сучасную і не толькі, паэзію.
«Поговорим о прелести сонета» – гучала тэма круглага стала. Тут філолагі чыталі санеты і разглядалі шляхі далейшага развіцця гэтага мастацкага жанру.
Не абмінулі студэнты і навуковую дзейнасць: падчас дзён факультэта прайшла студэнцкая навуковая канферэнцыя. Удзельнікамі канферэнцыі была ахоплена самая разнастайная сфера навуковых інтарэсаў: актуальныя праблемы лінгвістыкі, літаратуразнаўства, дыялекталогіі, кампаратывістыкі.
Тыдзень факультэта захапіў і уразіў сваёй рознабаковасцю і пазнавальнасцю.
"Поговорим о прелести сонета"
- Подробности
- Просмотров: 2572
23 марта прошло мероприятие, посвященное Всемирному дню поэзии под названием «Поговорим о прелести сонета...», которое подготовили студенты первого курса филологического факультета. Они написали замечательную программу, включающую в себя сонеты многочисленных авторов разных эпох, которые исполняли как и сами студенты, так и преподаватели кафедры русской и мировой литературы. Огромное удовольствие получили гости от сонета Шекспира, положенного на музыку в исполнении студентки первого курса Жилюк Оксаны. На литературную встречу были приглашены не только студенты, но и представители литературного салона «31 Меридиан», которые также порадовали зрителей своими произведениями.
31-ый меридиан
- Подробности
- Просмотров: 2773
17 декабря в центральной городской библиотеке им. А.И. Герцена появилось новое объединение – литературная гостиная молодых авторов «31 меридиан».
Первая встреча в гостиной была посвящена творчеству Александра Рея. Желанными гостями мероприятия стали студенты группы РФ-31 филологического факультета.
Александр Рей – псевдоним молодого гомельского прозаика Евгения Иващенко. Он победитель международного литературного форума «Славянская лира – 2014» в номинациях «Малая проза» и «Драматургия», председатель Гомельского отделения РОО «Белорусский литературный союз «Полоцкая ветвь».
На встрече Александр Рей представил 2 книги: мистическую повесть «Клубок 31» и роман «В поисках настоящего».
Алексей Марусов, РФ-31
Універсітэцкія суботы
- Подробности
- Просмотров: 2900
16 студзеня 2016 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ №13 і №73 г. Гомеля і №1 г. Чачэрска з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага. Праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater” (загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф. Штэйнер) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт І.М. Афанасьеў). Адбыліся сустрэчы з загадчыкамі іншых кафедраў: загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі прафесар В.С. Новак пазнаёміла вучняў з вывучэннем гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальным даследаваннем фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблемамі ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, расказала аб удзеле членаў кафедры і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны; загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства прафесар У.І. Коваль расказаў вучням аб перспектывах вучобы на спецыяльнасці “Руская філалогія”, заахвочваў вывучаць кітайскую мову. У заканчэнні сустрэчы студэнты нашага факультэта паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, і прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні гульні “Што? Дзе? Калі? Літаратурная версія”, якая праводзіцца два разы на год пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры русскай і сусветнай літаратуры
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!
Еще статьи...
Подкатегории
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Деканат
- Кол-во материалов:
- 1
-
История нашего факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
ДЕСЯТЬ ПРИЧИН ДЛЯ ПОСТУПЛЕНИЯ
- Кол-во материалов:
- 1
-
О нас говорят
- Кол-во материалов:
- 2