“Гавары са мной па-беларуску”
- Подробности
- Просмотров: 5570
Вынікі ідэйна-выхаваўчай работы за 2014-2015 вучэбны год
25 красавіка 2015 года ў пяты раз адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 8 – 10 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа”, якая гасцінна сустракала выставай творчых работ вучняў гімназіі, цікава арганізавала адкрыццё конкурсу і была на ўсім працягу конкурсу ўважлівай і шчырай да сваіх гасцей. Удзел у конкурсе ўзялі вучні з усіх раёнаў Гомельскай вобласці, адабраны на раённым этапе.
У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: з кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. Н.А. Багамольнікава, дац. Мінакова Л.М., дац. Паплаўная Л.В., дац. Шведава З.У., з кафедры беларускай літаратуры дац. Фіцнер Т.А., асістэнт Андрэева А.У. з кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі дац. А.М. Палуян, дац. С.А. Вяргеенка, дац. А.М. Кастрыца. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.
Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава
- Подробности
- Просмотров: 2747
Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам
імя І.І. Мечнікава
Адэскі ўніверсітэт імя І.І. Мечнікава, які быў адкрыты ў1865 г., – адзін з самых буйных і значных вну Украіны з высокім міжнародным аўтарытэтам. Навучальны працэс у ім забяспечваеюць 4 інстытуты і 10 факультэтаў. У ім працуюць 102 кафедры, 1671 выкладчык (у тым ліку 125 дактароў навук, 576 кандыдатаў, 57 акадэмікаў і членкораў), навучаюцца 14500 студэнтаў.
Гістарычны факультэт гэтага ўніверсітэта рэгулярна праводзіць Этнаграфічныя чытанні ў фармаце Міжнароднаых канферэнцый, у якіх актыўны ўдзел прымаюць навукоўцы не толькі Украіны, але і Расіі, Беларусі, а таксама дальняга замежжа – Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Канады, ЗША. Матэрыялы канферэнцый выдаюцца як зборнікі артыкулаў.
Подробнее: Творчыя сувязі кафедры з Адэскім нацыянальным універсітэтам імя І.І. Мечнікава
Взаимодействие факультетов
- Подробности
- Просмотров: 2623
[URL=http://www.radikal.ru][IMG]http://s017.radikal.ru/i403/1412/13/4b78a8ca7116.png[/IMG][/URL]
Коллектив кафедры
русской и мировой литературы
сердечно поздравляет
НАТАЛЬЮ ЭДУАРДОВНУ
МАРЦИНКЕВИЧ
с блестящей защитой кандидатской диссертации
«КУЛЬТУРНЫЕ УНИВЕРСАЛИИ В ТВОРЧЕСТВЕ А. А. БЛОКА:
СЕМАНТИКА, ФУНКЦИИ, СПОСОБЫ РЕАЛИЗАЦИИ»
(научный руководитель –
доктор филологических наук, профессор
Ирина Степановна Скоропанова)
Педагагічная практыка
- Подробности
- Просмотров: 3234
24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.
Дакукін Аляксандр
- Подробности
- Просмотров: 5246
Дакукін Аляксандр, студэнт 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”.
Скончыў сярэднюю школу № 10 г. Светлагорска.
Кола навуковых інтарэсаў – канцэптасфера беларускай літаратуры, уплыў міфалогіі і фальклору на прыгожае пісьменства, творчасць Алеся Разанава.
Прымаю чынны ўдзел у канферэнцыях рознага кшталту.
У вольны час люблю блукаць па кнігарнях альбо вывучаць традыцыі беларускага барока.
Сярэдні бал за апошні семестр – 10.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Деканат
- Кол-во материалов:
- 1
-
История нашего факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
ДЕСЯТЬ ПРИЧИН ДЛЯ ПОСТУПЛЕНИЯ
- Кол-во материалов:
- 1
-
О нас говорят
- Кол-во материалов:
- 2