Творческий вечер Е.Ф. Асенчик

 Творческий вечер преподавателя кафедры русского, общего и славянского языкознания Гомельского государственного университета им. Ф. Скорины Асенчик Е.Ф., приуроченный к празднованию Международного женского дня, прошел 9 марта в Славянской библиотеке г. Гомеля в рамках проекта Россотрудничества «Россия – Любовь без границ». На мероприятии присутствовали общественные деятели, руководители творческих коллективов, литературных школ, а также студенты и преподаватели филологического факультета Гомельского государственного университета им. Ф.Скорины.
   В ходе встречи с поздравлениями в адрес женщин выступил руководитель Российского центра науки и культуры в г. Гомеле Виктор Львович Мичурин, отметив высокую роль прекрасной половины человечества в преумножении национальных традиций и пожелав автору сохранения  энтузиазма в своей профессиональной деятельности и новых достижений в поэтическом творчестве.

Подробнее: Творческий вечер Е.Ф. Асенчик

СУСТРЭЧА З ВІТАЛЁМ ВОРАНАВЫМ



7 сакавіка студэнты беларускага аддзялення філалагічнага факультэта сустрэліся з вядомым беларускім літаратарам, перакладчыкам, выдаўцом, адным з рэдактараў літаратурнага часопіса “Паэтычныя сшыткі” Віталём Воранавым. Віталь Воранаў – аўтар кніг “Нявечны каляндар”, “Шэптам”, пераклаў на беларускую мову “Прыгоды Віні Пуха”, п’есы С. Бэкета.

Сустрэча прайшла ў добрай, прыязнай атмасферы. Віталь Воранаў распавёў пра сваю работу над кнігай “Шэптам”, пра камунікацыю з носьбітамі народнай культуры. Падчас размовы са студэнтамі былі закранутыя і праблемы беларускай літаратуры, яе гісторыі, нашага вопыту існавання ў еўрапейскім культурным кантэксце. Віталь Воранаў падзяліўся таксама і сваім досведам працы кнігавыдаўца, распавёў пра тое, як выбірае кнігі для друку і наколькі цяжка быць кнігавыдаўцом сёння.

Акрамя стасункаў з літаратурай, Віталь Воранаў займаецца яшчэ і музыкай. Ён грае на дудзе – старажытным беларускім народным інструменце. І падчас свайго выступлення творца прадэманстраваў прысутным варыянты беларускага і шведскага гучання інструмента.

Крысціна Бандурына, студэнтка 5 курса

Подробнее: СУСТРЭЧА З ВІТАЛЁМ ВОРАНАВЫМ

Сустрэча з навучэнцамі каледжа мастацтваў



02.03.2017 года ў межах прафарыентацыйнай работы адбылася сустрэча-агітацыя дацэнта кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Шведавай З.У. з навучэнцамі 3-х – 4-х курсаў УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага” па пытаннях паступлення на завочную скарочаную форму навучання ў ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Інфармацыя зацікавіла выпускнікоў, паколькі з гэтага года для паступлення на скарочаную завочную форму навучання не трэба здаваць ЦТ, а толькі два профільныя ўступныя іспыты ў  пісьмовай форме: 1) па беларускай ці рускай літаратуры і 2) па методыцы выкладання мовы і методыцы навучання літаратурнаму чытанню. Выпускнікоў цікавілі пытанні аплаты навучання, план прыёму, прахадныя балы мінулага года, ці будуць арганізаваны курсы па падрыхтоўцы да профільных іспытаў і іх кошт, кваліфікацыя і шмат іншых. Хочацца падзякаваць адміністрацыі каледжа ў асобе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Дуброўскай Алены Віктараўны за арганізацыю сустрэчы і цёплы прыём.

Подробнее: Сустрэча з навучэнцамі каледжа мастацтваў

ЮБІЛЕЙ ВЫПУСНІКА НАШАЙ ALMA MATER



Студэнты групы БФ-11 наведалі ўрачыстае мерапрыемства, праведзенае цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. Герцэна і прымеркаванае да 75-гадовага юбілею колішняга выпусніка нашай Аlma mater  Міхася Болсуна.

Міхась Болсун нарадзіўся ў 1942 года ў вёсцы Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Піша на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Яблыня ў фаце», «Там, дзе задумлівы Сож»,  «Спатканне з поўняй», «Пад сузор’ем дабрыні», дакументальную кнігу «Чачэрскі след у навуцы». З’яўляецца ўкладальнікам і адным з аўтараў паэтычнага зборніка літаратараў Чачэрскага раёна «Далоні цёплыя зямлі».

Працоўнае жыццё М. Болсуна звязана з журналістыкай. Ён з’яўляўся намеснікам рэдактара чачэрскай райгазеты, галоўным рэдактарам буда-кашалёўскай раёнкі, працаваў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела ў Гомельскім абласным тэлерадыёаб’яднанні.

Матэрыялы, прысвечаныя Міхасю Болсуну, прадстаўлены ў літаратурным музеі, які створаны на філалагічным факультэце нашага ўніверсітэта.

Кафедра беларускай літаратуры віншуе Міхася Болсуна з юбілеем.

 Куратар гр. БФ-11 Анжэла Мельнікава



Вечер поэзии



24 февраля 2017 года в группе А-15 прошёл вечер поэзии, посвящённый Дню родного языка. Звучали стихи на русском, туркменском и узбекском языках.






2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates