Сустрэча з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З рабочым візітам ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.  У межах правядзення адзінага дня інфармавання «Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.

Завітаў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч і на філалагічны факультэт.

1

2

Падчас сустрэчы праходзіла выстава выданняў выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе навуковых выданняў філалагічнага факультэта былі прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў  і студэнтаў кафедры беларускай мовы.

IMG-20200312-104506

 

 

Прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка

 

5 сакавіка 2020 года дацэнтам кафедры З.У. Шведавай была праведзена прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка д.ф.н. праф. В.А.Ляшчынскай “Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні” студэнтам 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

З.У. Шведава расказала, якія важнейшыя тэарэтычныя пытанні лінгвакультуралагічнага падыходу ў даследаванні мовы ўвогуле і фразеалагічных адзінак, ці ідыёмаў, беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы ў прыватнасці, асвятляюцца ў вучэбным дапаможніку. Праілюстравала, як праводзіцца аналіз ідыёмаў з пэўнымі кампанентамі, што суадносяцца з рознымі кодамі культуры беларусаў, у выніку чаго на аснове вобразаў, унутранай формы, адбору кампанентаў пры ўтварэнні выяўляецца фон «акультуранага» ўсведамлення свету чалавекам, выясняецца матываванасць культурна значных сэнсаў у семантыцы фразеалагізмаў і тая роля, якую яны здольны выконваць як знакі «мовы» культуры – выступаць эталонамі, стэрэатыпамі і сімваламі. Паказала на прыкладзе канкрэтных фразеалагізмаў, што фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў адлюстроўваюць і рэпрэзентуюць практычны і духоўны светапогляд носьбітаў мовы праз абраныя паняцці як складаныя ментальныя ўтварэнні, якія вызначаюцца паняційным, вобразным, фактуальным і каштоўнасным зместам.

         Прэзентацыя суправаджалася віктарынай на веданне фразеалагізмаў беларускай мовы.

 

IMG-3061

 

IMG-3067

 

 

Масленіца ў беларускім фальклоры

24 лютага 2020 г. на філалагічным факультэце ў студэнтаў 3 курса (група БФ-31) пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. прайшоў круглы стол "Масленіца ў беларускім фальклоры". Студэнты ўспомнілі старажытныя традыцыі адзначэння  Масленіцы і песні, прысвечаныя святу.

Сустрэча вясны ў старажытным славянскім календары

24 лютага 2020 г. на філалагічным факультэце ў студэнтаў 2 курса (група БФ-21) пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. прайшоў круглы стол "Сустрэча вясны ў старажытным славянскім календары". Студэнты абмеркавалі старажытныя славянскія традыцыі сустрэчы вясны, святы Масленіца, Камаедзіца, Саракі.

Да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды 21 лютага 2020 г. дацэнтам кафедры беларускай мовы Мінаковай Людмілай Мікалаеўнай быў арганізаваны і праведзены конкурс чытальнікаў "Мова мая, песня мая маладая...", удзельнікамі якога з'явіліся студэнты групы РФ-11. У склад журы ўваходзілі намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А.Кастрыца, выкладчыкі кафедры А.А.Станкевіч, Л.В.Паплаўная, Н.М.Панкова.

 

Подробнее: Да Міжнароднага дня роднай мовы

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates