Прафарыентацыя працягваецца

20 студзеня 2022 года на выставе навуковых дасягненняў, інавацыйных распрацовак і незвычайных экспанатаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта з вучнямі 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Гомеля”, вучнямі 8-9 класаў ДУА “Камуна-Ленінскі яслі-сад – базавая школа Чачэрскага раёна” і ДУА “Залескі яслі-сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, навучэнцамі ліцэя будаўнікоў і аўтамеханічнага каледжа. 

Подробнее: Прафарыентацыя працягваецца

Запрашаем на філалагічны!

4 студзеня 2022 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 41 (прадстаўнікі педкласа), № 26 і № 59 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.

З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава, загадчык кафедры беларускай мовы А.М.Воінава, прадстаўнік Інстытута Канфуцыя д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры агульнага, рускага і славянскага мовазнаўства У.І.Коваль. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага, адказалі на пытанні паступлення.

Быў праведзены цікавы майстар-клас па напісанні кітайскіх іерогліфаў, сустрэча з кітайскай студэнткай. Вучням паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы, лінгафонны кабінет, музей “Alma-mater”, літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” і інш.

Студэнтка нашага факультэта Алдакушкіна Ніна (РФ-31) пазнаёміла вучняў са структурай факультэта і паказала, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавала вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.

Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!

Подробнее: Запрашаем на філалагічны!

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Францыск Скарына і наш час”

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

25 лютага 2022 года

праводзяць

Міжнародную навуковую канферэнцыю “Францыск Скарына і наш час”

Праблемнае поле канферэнцыі:

 

  1. Эпоха і справы Скарыны.
  2. Традыцыі Скарыны.
  3. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
  4. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
  5. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
  6. Беларуская лексікаграфія.
  7. Актуальныя пытанні анамастыкі.
  8. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
  9. Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
  10. Мова і сродкі масавай камунікацыі.
  11. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
  12. Стылістыка мастацкага слова.
  13. Літаратуразнаўства.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія.

Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада на адрас Аргкамітэта да 20 лютага 2022 года. 

Прадугледжаны завочны фармат правядзення канферэнцыі.                                                            

Патрабаванні да афармлення артыкулаў

Дбайная. Руплівая. Нястомная

 

i-10

Бог высявае з аднае сяўні

  І зерне й чалавека,

 Каб радзілі…

Р. Барадулін

У гэтым снежні спраўляе юбілей доктар філалагічных, прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. На філалагічным факультэце Аляксандра Аляксандраўна пачала працаваць у 1969 годзе і прайшла шлях ад выкладчыка да пасады прафесара кафедры беларускай мовы.

Вельмі адораная, таленавітая, яна створана для навукі, разумовай працы. Аляксандра Аляксандраўна атрымала класічную адукацыю, вучылася ў Томскім дзяржаўным універсітэце, валодае старажытнагрэчаскай, лацінскай, польскай, чэшскай мовамі… Закончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “Беларуская мова”, абараніла кандыдацкую “Лексіка грэка-лацінскага паходжання ў сучаснай беларускай мове (фармальна-семантычнае засваенне)”, а пасля і доктарскую дысертацыю “Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках”.

Беларуская філалогія стала лёсам. А напачатку была славутая Навагрудская зямля, бацькі, што далі трывалую жыццёвую аснову, навучылі такім важным першым словам. І не дзіва, што грунтоўныя лінгвістычныя веды спалучаюцца з глыбокім адчуваннем мовы, роднай, матчынай, ад маці і бацькі засвоенай. Бацькі навучылі і працаваць – шмат, старанна, адказна.

Шмат зроблена Аляксандрай Аляксандраўнай. І сённяшнія 340 навуковых  і метадычных работ не апошняя лічба ў спісе яе прац. Навуковыя  інтарэсы Аляксандры Аляксандраўны звязаны з пытаннямі сучаснай  і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай мовы, стылістыкі, культуры, культуры маўлення і рыторыкі. У ліку яе публікацый манаграфіі, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства, слоўнікі,  шматлікія артыкулы, апублікаваныя не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і замежных выданнях – “Baltistika”, “Kalbotyra” (Вільнюс), “Slavca orientalis” (Варшава), “Запісы” (Нью-Йорк), матэрыялы Міжнародных і Рэспубліканскіх канферэнцый. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронена 9 кандыдацкіх дысертацый.

Больш за дваццаць год Аляксандра Аляксандраўна загадвала кафедрай беларускай мовы,  якую атрымала з рук яе стваральніка – доктара філалагічных навук, прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі. Аляксандра Аляксандраўна дастойна працягнула традыцыі, закладзеныя яе славутым папярэднікам: вынік яе намаганняў – кафедра аднадумцаў, высокапрафесійных і адданых сваёй справе навукоўцаў.  Настойлівая і ўпэўненая, яна бачыць перспектыву, умее арганізаваць,  валодае здольнасцю пераконваць,  матываваць.  Аляксандра Аляксандраўна раскрыла здольнасці, дапамагла вызначыцца, не згубіцца ў неабдымным свеце філалогіі многім з членаў кафедры. У яе асобе мы бачым  дарадчыка,  разважлівага, разумнага чалавека, здольнага зразумець, параіць, паспачуваць. Добразычлівая і мудрая, яна стварыла на кафедры атмасферу прыязнасці і сяброўства.

Сёння А.А. Станкевіч з’яўляецца  дырэктарам Навукова-даследчага інстытута гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, адкрытага пры ГДУ імя Ф.Скарыны. Інстытут паспяхова займаецца вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі і культуры. Члены кафедры беларускай мовы складаюць калектыў лабараторыі рэгіянальнай лексікалогіі  аддзела мовы, фальклору і культуры гэтага Інстытута.

Заслужаная, аўтарытэтная ў навуковым свеце, Аляксандра Аляксандраўна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца  членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі.

Колькі энергіі, цікавасці да жыцця, апантанасці ў справе! На ўсё хапае часу! Дзелавыя якасці чароўным чынам спалучаюцца з неверагоднай жаночай прывабнасцю і прыгажосцю, мэтанакіраванасць – з унутранай інтэлігентнасцю і стрыманасцю, моцны характар – з жаночай мяккасцю і пяшчотай.

Стварэнне ўласнага жыцця – найбольш складаны з усіх відаў чалавечай творчасці. У чым яно, гэтае “мастацтва жыцця”? Як паспець зрабіць усё, дзеля чаго створаны? Як дастойна пражыць на гэтым свеце?

Энергія розуму, дабрыні і прыгажосці рухае  Аляксандру Аляксандраўну наперад.  Наперад, да новых адкрыццяў, новых кніг, вучняў…

 

Выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ад усяго сэрца віншуюць Аляксандру Аляксандраўну з юбілеем. Нам вельмі пашанцавала, што Вы – наш супрацоўнік, калега, сябар.  Побач з такім чалавекам лёгка: Вы ўмееце разумець людзей, заўважаць іх лепшыя рысы, падтрымліваць і словам, і справай. Вашай энергіі, аптымізму, здольнасці бачыць перспектывы і знаходзіць сілы для іх дасягнення можна пазайздросціць. Ад душы віншуем цудоўную маці, якая выхавала добрых сыноў, песціць унукаў. Бадзерасці Вам, сілы, натхнення. Няхай жыццё будзе шчаслівым!

                                                                                                                                                        

Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

9 снежня 2021 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча студэнтамі групы БФ-41 пад кіраўніцтвам куратара Шведавай З.У. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Максіма Багдановіча «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі».

ev

 

Подробнее: Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates