АМАТАРЫ ФІЛАЛОГІІ
- Подробности
- Просмотров: 906
З 8 па 12 студзеня ў Гомелі прайшоў трэці (абласны) тур Рэпубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Сёлета ў алімпіядзе ўдзельнічалі 108 навучэнцаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Адкрыццё алімпіяды адбылося 8 студзеня на базе Дома настаўніка. Ад імя журы ўдзельнікаў прывітала дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян.
У Гомельскім аграрна-тэхнічным ліцэі, які не першы год гасцінна прымае юных філолагаў, праходзілі тры туры спаборніцтваў. Навучэнцы пісалі водгук на прапанаваны вершаваны твор, дэманстравалі свае веды пры выкананні комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры, выявілі рытарычныя здольнасці ў конкурсе вусных выказванняў.
12 студзеня ў Доме настаўніка адбылося ўрачастае ўзнагароджанне пераможцаў алімпіяды. Актыўны ўдзел ва ўзнагароджанні прынялі дацэнты кафедры беларускай мовы Ермакова А.М. і Мінакова Л.М., а таксама дэкан філалагічнага факультэта Палуян А.М.
Дзесяць навучэнцаў 9-11 класаў атрымалі дыпломы І ступені, а 39 - ІІ і ІІІ ступені. Лепшыя прадстаўнікі ад кожнай паралелі будуць абараняць гонар Гомельскай вобласці на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды ў сакавіку 2018 у горадзе Мазыры.
У складзе журы алімпіяды былі вопытныя выкладчыкі філалагічнага факультэта – прадстаўнікі кафедр беларускай культуры і фалькларыстыкі (А.М. Палуян, А.А. Кастрыца), беларускай мовы (А.М. Воінава, А.М. Ермакова, З.У. Шведава, Л.В. Паплаўная, Л.П. Дземідзенка, Л.М. Мінакова), беларускай літаратуры (А.М. Мельнікава, М.У. Аммон, І.А. Бажок), а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №56 г.Гомеля” Панякова І.І.
Вучні выпускных класаў атрымалі ў падарунак ад выкладчыкаў філалагічнага факультэта УА “ГДУ імя Ф. Скарыны” імянныя запрашальныя лісты і буклеты, якія даюць магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй і спецыяльнасцямі факультэта, уступнымі экзаменамі. А.М. Палуян
Абласны этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску"
- Подробности
- Просмотров: 796
23 снежня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа» адбыўся Абласны этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны ЕА. Кастрыца, С.А. Вяргеенка і Н.М. Панкова прысутнічалі ў якасці членаў журы конкурса.
На першым этапе канкурсанты прадстаўлялі прэзентацыі, другі этап уключаў вуснае паведамленне з папярэдняй падрыхтоўкай, у фінале вучні выказваліся на прапанаваную тэму без папярэдняй падрыхтоўкі.
Усе фіналісты адрымалі граматы і віншаванні настаўнікаў і членаў журы.
Паходжанне ўласных імёнаў у беларускім іменаслове
- Подробности
- Просмотров: 884
17 студзеня 2018 года дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Н.А. Багамольнікава правяла гутарку-прэзентацыю ў групе ПСз-11 на тэму “Паходжанне ўласных імёнаў у беларускім іменаслове”.
Студэнты даведаліся аб перыядызацыі імён. Кожнаму перыяду была дадзена падрабязная характарыстыка. Цікавым момантам было абмеркаванне псіхалагічнага ўздеяння імён на асобу.
Сучасная форма іменавання ўсходніх славян
- Подробности
- Просмотров: 665
17 студзеня 2018 года студэнты групы ПСз-12 мелі магчымасць паўдзельнічаць у гутарцы-прэзентацыі на тэму “Узнікненне і фарміраванне трохчленнай формулы ідэнтыфікацыі асобы ва ўсходніх славян”, якую правяла дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Н.А. Багамольнікава.
Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення, фарміравання і функцыянавання ўласных імёнаў, імёнаў па бацьку і прозвішчаў у антрапаніміі ўсходніх славян, у тым ліку і беларусаў. Студэнтам цікава было даведацца, што першым элементам афіцыйнага наймення асобы з’яўляецца імя, а вось прозвішчы ўзніклі ў формуле самымі апошнімі.
Открытие первого регионального Института Конфуция при ГГУ им. Ф. Скорины
- Подробности
- Просмотров: 642
20 декабря декан филологического факультета Е.Н. Полуян приняла участие в торжественном мероприятии, посвященном открытию Института Конфуция, который станет одним из международных культурно-образовательных центров, создаваемых Государственной канцелярией по распространению китайского языка за рубежом.
В 2016 году при поддержке посольства КНР на филологическом факультете ГГУ им. Ф. Скорины уже был открыт кабинет Конфуция, где активно ведется учебная, научная и культурно-просветительская деятельность. Открытие института Конфуция стало следующим шагом в деле международного сотрудничества.