«Взаимодействие культур: Беларусь и Туркменистан»
- Подробности
- Просмотров: 792
27.09.2017 года в рамках проекта «Взаимодействие культур: Беларусь и Туркменистан» доцентом кафедры белорусского языка Тимошенко Н.П. был проведён творческий семинар среди туркменских студентов. На мероприятии студенты-туркмены факультета иностранных языков рассказали о самобытной культуре своего края, о традициях, обрядах в Беларуси. Были выявлены национальные особенности кухни, одежды, музыки белорусского и туркменского народов.
Выстава “LASSTERS”
- Подробности
- Просмотров: 669
Першага верасня – Дзень ведаў. І для студэнтаў групы РФ-21 ён пачаўся з атрымання сапраўды незвычайных ведаў. Разам са сваім выкладчыкам дацэнтам кафедры беларускай мовы Наталляй Паўлаўнай Цімашэнка яны наведалі выставу “LASSTERS”. Яе арганізатарамі выступілі Галіна Ласаева і яе малодшая сястра Віка, (яна, дарэчы, з’яўляецца студэнткай вышэйназванай групы). Увазе гасцей былі прадстаўлены фотаработы Галі і малюнкі Вікі, якая выкарыстоўвае толькі чорна-белыя адценні. Выстава ўразіла сваёй незвычайнасцю, а сёстры – шчырасцю, ветлівасцю, а таксама той непадробленаю ўзаемнай любоўю. Жадаем дзяўчатам поспехаў!
Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
- Подробности
- Просмотров: 1334
29 красавіка 2017 года на базе ДУА “Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа” адбыўся чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 8 – 10 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: праф. Ляшчынская В.А., дац. Воінава А.М., дац. Кастрыца А.М., дац. Палуян А.М., дац. Паплаўная Л.В., дац. Хазанава К.Л., дац. Цімашэнка Н.П., дац. Шведава З.У., асістэнт Сіразтдзінава А.М. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.
Конкурс праходзіў у два этапы. Першы этап – мультымедыйнае эсэ, якое было дамашнім заданнем і заключалася ў выглядзе вуснага выказвання на агульную для ўсіх тэму (для кожнага класа асобная тэма) і мультымедыйную прэзентацыю свайго выступлення. Другі этап заключаўся ў падрыхтоўцы тэксту вуснага выказвання на адну з прапанаваных двух тэм, адзначаных у картках, што выцягваў кожны вучань і рыхтаваў не менш як 15 мінут.
Вынікі конкурсу паказалі добрае валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы, выпрацаваныя ўменні падбіраць ілюстрацыйны і фактычны матэрыял па тэме выказвання, апрацоўваць і складаць тэкст выступлення як дамашняга задання. Крыху горш было з выказваннем на прапанаваную тэму ва ўмовах аўдыторыі, не заўсй1ды правільным разуменнем тэмы для выказвання ў выглядзе цытаты з твораў беларускіх мастакоў слова. Але ўвогуле конкурс прадэманстраваў высокі ўзровень валодання беларускай мовай, асэнсаваннем яе месца і ролі ў камунікацыйных мэтах, як мовы тытульнай нацыі і неабходнасці яе раўнапраўнага выкарыстання ў грамадстве.
В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава
Подробнее: Абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”
Конкурс чытальнікаў “Вершы ваенных гадоў”
- Подробности
- Просмотров: 1196
5 мая 2017 г. на філалагічным факультэце (спец."Беларуская філалогія") адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны Дню перамогі “Вершы ваенных гадоў”.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты першага курса. Кампетэнтнае журы ўзначальвала кандыдат філалагічных навук дацэнт Ермакова А.М. Сярод пераможцаў конкурсу студэнты Сівакова Вольга, у намінацыі "Верш беларускага паэта", і Аўдод Святлана, у намінацыі "Уласны верш".
Наведванне музея Ваеннай славы
- Подробности
- Просмотров: 688
Студэнты групы П-16 юрыдычнага факультэта 13.04.2017 г. наведалі музей Ваеннай славы . У музеі іх пазнаёмілі з відамі зброі ад старажытнасці да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Яны даведаліся таксама аб подзвігах воінаў – нашых землякоў, убачылі іх асабістыя рэчы, перапіску з роднымі.