Дзень роднай мовы - 2018
- Подробности
- Просмотров: 943
21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
Кафедра беларускай мовы разам з філалагічным факультэтам ГДУ імя Ф. Скарыны запрашае адзначыць гэты дзень асабліва!
Далучыліся да традыцый
- Подробности
- Просмотров: 719
16 лютага студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу “Маркаўскаму роду няма пераводу”, якая размешчана ў выставачнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння калекцыі, атрымалі звесткі пра традыцыйную беларускую культуру, на ўласныя вочы пабачылі набожнікі, маляваныя дываны, народныя музычныя інструменты, гліняны і драўляны посуд, інструменты, якія выкарыстоўвалі для апрацоўкі дрэва. Цікавасць выклікалі і дэталі традыцыйнага народнага касцюма – мужчынскага і жаночага, асаблівасці беларускай вышыўкі.
Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт
- Подробности
- Просмотров: 878
19 лютага 2018 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-21) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К. Л. наведалі прэзентацыю нямецкага дзіцячага анлайн-універсітэта, якая адбылася ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна.
Нямецкі дзіцячы анлайн-універсітэт (KINDERUNI – з нямецкага kinder ‘дзеці’, uni – скарачэнне ад ‘універсітэт’) – інавацыйны адукацыйны праект, які развівае крэатыўнае мысленне дзяцей, абапіраючыся на іх цікавасць да ўсяго невядомага, і знаёміць дзяцей з нямецкай мовай. Кіндэруні дае магчымасць пазнаёміцца з рознымі галінамі ведаў і даследаваць іх у гульнёвай форме.
Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага
- Подробности
- Просмотров: 1193
17.02.2018 выкладчык кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. прачытала лекцыю на 2 курсе філалагічнага факультэта (у межах вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ стст.”) аб жыцці і творчасці празаіка, драматурга, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, публіцыста, перакладчыка М. Гарэцкага з выкарыстаннем прэзентацыі і відэаматэрыялаў, у прыватнасці, успамінаў пляменніка Радзіма Гарэцкага – акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мініралагічных навук, прафесара – аб жыццёвых перыпетыях Максіма Гарэцкага.
Добровольцы
- Подробности
- Просмотров: 693
В субботу 10 февраля 2018 года в рамках планируемых на филологическом факультете мероприятий, посвященных 100-летию комсомола, доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко для студентов группы БФ-21 был организован просмотр с последующим обсуждением фильма «Добровольцы», посвящённого Ленинскому комсомолу.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 436
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 319
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 552