Віншуем пераможцаў XXVІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 1102
В І Н Ш У Е М
ВЫПУСКНІКОЎ ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА –
ПЕРАМОЖЦАЎ XXV РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСА НАВУКОВЫХ РАБОТ СТУДЭНТАЎ
2019 года
ЛАЎРЭАТ :
- КАМЕНЮКОВА ВОЛЬГА АЛЕГАЎНА ‑ магістрант
Феномен двайніцтва і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе
Навуковы кіраўнік – Брадзіхіна Ала Васільеўна, к.ф.н., дацэнт каф. беларускай літаратуры
І КАТЭГОРЫЯ:
- ГЛУЗД ВАСІЛІНА ІВАНАЎНА ‑ магістрант
Мясцовая спецыфіка фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Жлобінскага раёна
Навуковы кіраўнік – Новак Валянціна Станіславаўна, д.ф.н., дацэнт каф. рускай і сусветнай літаратуры
- ШУКАЛОВІЧ АЛЕНА ПАЎЛАЎНА – выпускнік магістратуры 2019 года
Ваенная проза М. Гарэцкага ў сусветным літаратурным кантэксце
Навуковы кіраўнік – Брадзіхіна Ала Васільеўна, к.ф.н., дацэнт каф. беларускай літаратуры
ІІІ КАТЭГОРЫЯ:
- ДЗЮЖАЯ АНЖЭЛІКА УЛАДЗІМІРАЎНА – выпускнік 2019 года
Н. М. Карамзин ‑ литературный критик, реформатор языка и литературы, историограф
Навуковы кіраўнік – Азарава Іна Барысаўна, ст. выкладчык каф. рускай і сусветнай літаратуры
Итоги года
- Подробности
- Просмотров: 1098
За 2019 год студенты и магистранты филологического факультета приняли участие в 27 научных конференциях. Из них 19 – международных (53 доклада), в том числе 9 – за рубежом (Румыния, Казахстан, Украина, Россия – 19 докладов, включая веб-семинары и интернет-конференции), 7 – республиканские (15 докладов), 1 – внутривузовская (68 докладов). Кроме того, студенты и магистранты филологического факультета опубликовали ряд статей в изданиях (белорусских и зарубежных), входящих в перечень ВАК Беларуси.
В течение 2019 г. студентами и магистрантами филологического факультета были опубликованы 168 научных работ,
Тэматыка работы СНДЛ
- Подробности
- Просмотров: 2067
1. Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
2. Арганізацыя выкарыстання атрыманых вынікаў творчай дзейнасці студэнтаў у вучэбным працэсе і ў будучай практычнай рабоце.
3. Кансультаванне студэнтаў па пытаннях збору інфармацыйнага матэрыялу, метадаў яго апрацоўкі, дэшыфравання культурнага зместу, дапамога ў арганізацыі самастойнай работы.
4. Вывучэнне тэарэтычных пытанняў фразеалогіі, парэміялогіі, кагнітывістыкі, лінгвакультуралогіі з пазіцый аднаго з прыярытэтных накірункаў даследавання мовы, яе адзінак – кагнітыўнай лінгвістыкі, кагнітыўна-інтэрпрэтацыйнай і антрапалагічнай парадыгм і новага, лінгвакультуралагічнага, даследавання ў мовазнаўстве, сфарміраванага ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст.
5. Лінгвакультуралагічнае даследаванне механізмаў уключэння і перадачы ў семантыцы ўстойлівых выразаў культурнай інфармацыі.
6. Вывучэнне нацыянальнай самасвядомасці скрозь прызму ўстойлівых выразаў як адзінак мовы і адзінак «мовы» культуры беларускага народа.
7. Вывучэнне пластоў культуры беларусаў і кодаў культуры і іх тэматычнай прадстаўленасці на матэрыяле фразеалагізмаў як знакаў, што ўтвораны на перакрыжаванні мовы і культуры з мэтай апісання і ацэньвання таго, што адбываецца ў свеце.
8. Падрыхтоўка матэрыялаў, артыкулаў студэнтамі па пытаннях рэпрэзентацыі ўстойлівымі адзінкамі мовы асобных фрагментаў культуры беларускага народа, яго светаўспрымання і светаразумення, адлюстраванага ва ўстойлівых адзінках, для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, публікацыі.
9. Узбагачэнне слоўніка ўстойлівых выразаў студэнтаў, павышэнне культуры маўлення, стылістычнай дыферэнцыяцыі і функцыянавання ўстойлівых адзінак у маўленні.
10. Выпрацоўка ўменняў і навыкаў выкарыстання студэнтамі лінгвакультуралагічнай інтэрпрэтацыі ўстойлівых адзінак, выяўленне характарыстык і культурных сэнсаў устойлівых адзінак у каштоўнаснай карціне свету беларусаў.
ПЛАН
работы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) «Мова і культура беларусаў» пры кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны
на 2023-2024 навучальны год
1 Збор фактычнага матэрыялу па праграме «Мова і культура беларусаў» з фразеалагічных слоўнікаў - Студэнты І-IV курсаў спец. “Беларуская філалогія”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” - на працягу вучэбнага года
2 Інтэрпрэтацыя фразеалагічных адзінак у святле лінгвакультуралогіі - Студэнты 3-4 курса Масанавец Л., Якаўленка К. - на працягу вучэбнага года
3 Выкананне курсавых работ па тэматыцы СНДЛ - Студэнты ІІІ-ІV курсаў спец. “Беларуская філалогія”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”- на працягу года
4 Напісанне дыпломных работ па тэматыцы СНДЛ - Студэнты IV курса спец. “Беларуская філалогія” - на працягу года
5 Правядзенне пасяджэнняў СНДЛ па тэматыцы лабараторыі (гл. тэматыку пасяджэнняў) - на працягу года
Конкурс, посвящённый 70-летию Китайской Народной Республики
- Подробности
- Просмотров: 1267
2 декабря в Институте Конфуция Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины награждали участников и победителей конкурса, посвящённого 70-летию Китайской Народной Республики.
Свои творческие работы на конкурс представили туркменские студенты 2 курса филологического факультета Юлдашов Фарух и Агаев Довлетгелди.
Заслуженная награда – дипломы участников конкурса. Поздравляем!
Подробнее: Конкурс, посвящённый 70-летию Китайской Народной Республики
Аб удзеле студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Святло Скарынавых ідэй"
- Подробности
- Просмотров: 1083
22 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "Святло Скарынавых iдэй", прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі.
Навуковы форум быў арганізаваны кафедрай беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
У канферэнцыі прынялі ўдзел не толькі вядомыя мовазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты і мастацтвазнаўцы з розных славянскіх краін, але і маладыя навукоўцы - студэнты, магістранты, аспіранты філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, якія толькі пачынаюць свой шлях у навуку.
Пленарнае пасяджэнне адкрыла дэкан філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” к. філал. н., дацэнт Палуян Алена Мікалаеўна, якая прывітала ўдзельнікаў навуковай сустрэчы і пажадала плённай навуковай працы.
Канферэнцыя "Святло Скарынавых ідэй" стала традыцыйнай на філалагічным факультэце. У гэтым годзе канферэнцыя была прысвечана 95-годдзю доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, вядомага даследчыка гісторыі ўсходнеславянскіх моў, славіста міжнароднага ўзроўню, аднаго з пачынальнікаў беларускай скарыніяны і аднаго з ініцыятараў прысваення нашай вну ганаровага імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Алена Львоўна Батурына, аспірант ГДУ імя Ф. Скарыны гаварыла пра рэцэпцыю нямецкай літаратуры і станаўленне рамантычнай плыні ў польскамоўнай літаратуры Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя.
А. Д. Дакукін, магістрант ГДУ імя Ф. Скарыны, выступіў з дакладам "Спецыфіка адлюстравання надвор’я ў пункцірах А. Разанава".
В. А. Каменюкова, магістрант ГДУ імя Ф. Скарыны, расказала пра матыў пярэваратніцтва ў сучаснай беларускай прозе.
А. У. Дрывайла, студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны падрыхтавала паведмаленне пра вяселле ў вёсках Чамярысы і Хракавічы Брагінкага раёна.
Жадаем маладым даследчыкам навуковых поспехаў, плёну і навуковых дасягненняў!
Еще статьи...
Подкатегории
-
Студенческая наука
- Кол-во материалов:
- 45