Англійская мова ў вучэбным працэсе
- Подробности
- Просмотров: 623
приглашает принять участие в работе круглого стола «Русский язык в диалоге культур»На філалагічным факультэце працягваецца добрая традыцыя абароны выпускных работ на англійскай мове. Летам 2018 года па-англійску абаранялі свае дыпломныя работы студэнты спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Дакукін А. і Васіленка Я.
У канцы студзеня 2019 года на філалагічным факультэце паспяхова прайшла абарона магістарскіх дысертацый выпускнікоў завочнай формы навучання спецыяльнасцей ІІ ступені навучання “Мовазнаўства” і “Літаратуразнаўства”.
Магістрантка Савіч Таццяна Аляксандраўна падрыхтавала пад кіраўніцтвам прафесара Ляшчынскай В.А. дысертацыю “Біблейская фразеалогія беларускай, рускай і англійскай моў: супастаўляльны аналіз” і выдатна абараніла яе на англійскай мове.
А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта
ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры
- Подробности
- Просмотров: 1138
У студзені 2019 года традыцыйна праводзіцца ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры для навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяй і каледжаў.
Выкладчыкі філалагічнага факультэта прынялі актыўны ўдзел у алімпіядзе ў якасці членаў журы.
На працягу трох дзён 95 навучэнцаў Гомеля і Гомельскай вобласці выконвалі заданні, дэманстравалі свае веды, навыкі, вопыт, творчыя здольнасці.
Першы тур – напісанне водгуку на паэтычны або празаічны тэкст. Другі – комплекснае заданне па мове і літаратуры. Трэці – вуснае выказванне на прапанаваную тэму.
Многія вучні прадэманстравалі добрае валоданне беларускай мовай, веданне асноўных арфаграфічных, лексічных і граматычных норм. Журы было прыемна ўражана высокім узроўнем пісьменнасці работ.
Для ўдзельнікаў алімпіяды і настаўнікаў члены журы правялі разбор заданняў і аналіз вынікаў.
Алімпіяда – гэта спаборніцтва. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені. А выпускнікі 2019 года атрымалі персанальныя запрашэнні і кансультацыі пра ўніверсітэт, філалагічны факультэт, асаблівасці правядзенні ўступных экзменаў.
А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта
Прафарыентацыйная работа
- Подробности
- Просмотров: 957
У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 12 лістапада 2018 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваны ўрокі беларускай мовы па тэме “Спосабы ўтварэння дзеясловаў” у 7 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Афанасьевай Наталляй Васільеўнай, і ўрок па тэме “Сказы паводле мэты выказвання” ў 5 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Кірушкінай Марыяй Іванаўнай.
Вынікі вучнёўскіх пошукаў у "Пошуку"
- Подробности
- Просмотров: 810
27.10.2018 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. З.У. Шведава былі задзейнічаны ў рабоце журы секцыі “Лінгвістыка” (беларуская мова).
Папярэдне работы вучняў былі прачытаны і прааналізаваны нашымі выкладчыкамі (праф. В.А. Ляшчынская, дац. Л.М. Мінакова, дац. З.У. Шведава, дац. Л.В. Паплаўная), для ўдзелу ў канферэнцыі адабраны лепшыя работы.
Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
- Подробности
- Просмотров: 1308
24 сакавіка2018 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 14-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”, на якой свае навуковыя работы прадстаўлялі вучні школ і гімназій Гомеля і вобласці.
Дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава ўзначальвала склад экспертнай камісіі секцыі “Спадчына”, у які ўваходзілі к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры М.У. Аммон, асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок і настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” Н.В. Жаўняк. Выступленні амаль усіх вучняў, а гэта былі вучні 8 – 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ. Самымі лепшымі былі работы вучняў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа №59 г. Гомеля”.
Подробнее: Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”