Выніковы курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса
- Подробности
- Просмотров: 735
27.04.2017 адбыўся выніковы курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, на якім традыцыйна праводзіўся конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі. Трэба адзначыць, што, у адрозненне ад папярэдніх выпускаў, студэнты 4 курса праходзілі педагагічную практыку першы і апошні раз, тэрмін практыкі цягнуўся 10 тыдняў.
Чацверакурснікі чакалі дадзены сход, каб выказацца, якія ў іх былі цяжкасці і што атрымалася, як іх сустрэлі дзеці, як яны пераадолелі першыя крокі вядзення ўрока ў якасці настаўніка, якія прыёмы і метады вядзення ўрока выкарыстоўвалі, як выходзілі са становішча, калі заканчвалі ўрок раней, якія праводзілі пазакласныя мерапрыемствы і інш. Пазітыўныя эмоцыі і станоўчыя ўражанні перапаўнялі будучых настаўнікаў.
Студэнты вельмі творча падышлі да заключнай канферэнцыі, падрыхтаваўшы цікавыя камп’ютарныя прэзентацыі і відэафільмы. Прадставілі сваё бачанне практыкі ўсе групы студэнтаў, а іх было 6. Прэзентацыі былі цікавымі, крэатыўнымі, і кожная нечым уразіла, а таму пераможцамі палічылі ўсіх. У сваіх выступленнях студэнты зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі будучую прафесію.
З.У. Шведава
Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”-2017
- Подробности
- Просмотров: 1280
25 сакавіка 2017 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 13-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”. Але ў гэтым годзе межы канферэнцыі, якая звычайна збірала вучняў горада Гомеля, расшырыліся, выйшлі на абласны ўзровень: свае навуковыя праекты прадставілі вучні школ і гімназій Гомельскага, Дубрушскага, Жлобінскага і Рэчыцкага раёнаў. Усяго было прадстаўлена 206 даследчых работ.
Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе экспертнай камісіі трох секцый канферэнцыі: секцыя “Спадчына” – д. філал. н., праф. кафедры беларускай мовы, прафесар В.А. Ляшчынская і к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт З.У. Шведава; секцыя “Родная старонка” – к. філал. н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка і А.А. Кастрыца; секцыя “Искусство слова” – к. філал. н., дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўсттва, дацэнт Т.М. Багаедава і к. філал. н., дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт Н.У. Суслава. Выступленні многіх вучняў, а гэта былі вучні ад 5 да 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ.
Папярэдне для ўдзелу ў канферэнцыі выкладчыкамі факультэта былі прачытаны ўсе прадстаўленыя вучэбна-даследчыя работы вучняў школ і гімназій горада Гомеля і названых раёнаў Гомельскай вобласці, з якіх адабраны тыя, што адпавядаюць патрабаванням, ці лепшыя.
Інфармацыю падрыхтавалі В.А. Ляшчынская і З.У. Шведава.
Подробнее: Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”-2017
Віншуем пераможцаў!
- Подробности
- Просмотров: 881
Падведзены вынікі алімпіяды па беларускай мове, якая была праведзена на філалагічным факультэце ўніверсітэта з 27.02.2017 г. па 03.03.2017 г.
Віншуем пераможцаў!
1 курс
група БФ-11
1. Краўцова Юля – 36,5 б.
2. Пархоменка Даша – 36 б.
3. Чэкан Насця – 35 б.
2 курс
група БФ-21
1. Жарына Алеся – 39 б.
2. Язерская Насця – 34 б.
3. Глузд Васіліна – 33 б.
3 курс
група БФ-31
- Дакукін Аляксандр – 45,5 б.
- Плахатнюк Ганна – 43 б.
- Васіленка Яна – 39 б.
Кафедра беларускай мовы
Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
- Подробности
- Просмотров: 1369
4 красавіка2015 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла ХІ Гарадская канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”.
Напярэдадні канферэнцыі выкладчыкі філалагічнага факультэта, будучыя члены журы, пазнаёміліся з навуковымі работамі вучняў, якія хацелі браць удзел у гарадской навуковай вучняў.
У журы трох секцый канферэнцыі працавалі выкладчыкі філалагічнага факультэта: секцыя “Спадчына” – д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская, к.ф.н. дац. З.У. Шведава, секцыя “Родная старонка” – к.ф.н. дац. С.А. Вяргеенка, секцыя “Искусство слова” – к.ф.н. дац. Т.М. Багаедава, к.ф.н. дац. Н.У. Суслава.
Прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская выступіла на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі. Для ўдзелу ў канферэнцыі былі адабраны лепшыя вучэбна-даследчыя работы вучняў. Прэзентацыя многіх вучнёўскіх работ уразіла неардынарнасцю прадстаўлення і крэатыўнасцю мыслення, асобныя работы вызначыліся арыгінальнасцю тэматыкі. Расце дастойная змена.
Подробнее: Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
Педагагічная практыка
- Подробности
- Просмотров: 1387
24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.
Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, якую, на жаль, не ўсе групы падрыхтавалі. Прадставілі сваё бачанне практыкі тры групы студэнтаў і адна студэнтка (Шарамет Г.), якая праходзіла практыку па месцы жыхарства. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў Гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі, прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №27 г. Гомеля – жартаўлівым характарам, а прэзентацыя Ганны Шарамет – улюблёнасцю ў сваю школу.