Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”

Студэнцкая навуковая канферэнцыя на філалагічным факультэце працягваецца. 18.04.2019 адбылося пасяджэнне секцыі № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. З.У. Шведавай.

З дакладамі выступілі студэнты 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філологія»: Андрэйкавец А.М., Чэкан А.А., Дробатаў В.А., Дарашэвіч Э.С., Шчарбатая А., Крукоўская К.А., Гаўрыкава Д.В., Бондарава Я.В., Гаўрылькова Т.У., Бірыла М.А., Тачылкіна М.П.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія,...

Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя 3 "Стылістыка мовы мастацкага твора"

19 красавіка 2019 у рамках ХLVІIІ студэнцкай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» ў аўдыторыі 2-27 корпуса № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося пасяджэнне секцыі № 3 Стылістыка мовы мастацкага твора”. Удзел у пасяджэнні прынялі студэнты філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формаў навучання, у кола навуковых цікавасцей якіх уваходзіць беларуская мова як сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара. На навуковым пасяджэнні прысутнічалі таксама выкладчыкі кафедры беларускай мовы.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя 3 "Стылістыка мовы мастацкага твора"

Студэнцкая навуковая канферэнцыя

У рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" і Тыдня філалагічнага факультэта з 12 па 25 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць ХLVІIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства».

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбылося 12 красавіка 2019. Кафедра беларускай мовы прапануе на канферэнцыі 2 навуковыя секцыі:

Секцыя  № 3 “Стылістыка мовы мастацкага твора”, 19_красавіка 2019 года

Аўдыторыя _2-27__, час_10.10____

Кіраўнік секцыі – д.ф.н. прафесар Станкевіч А.А.

Сакратар – Глузд В. 

Секцыя  № 4  “Сучасная беларуская мова.

Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, _18_ красавіка 2019 года

Аўдыторыя _2-27_, час_12.05____

Кіраўнік секцыі – д.ф.н. прафесар Ляшчынская В.А.

Сакратар - Тачылкіна М.

Запрашаем усіх зацікаўленых і аматараў беларускай філалогіі.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя

Вітаем удзельнікаў Міжнароднага навукова-метадычнага семінара

21 сакавіка 2019 года распачаўся Міжнародны навукова-метадычны семінар “Трэнды ў адукацыі”. Саарганізатарамі семінара выступілі:

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны,

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Францыска Скарыны, 

Мелітопальскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага.

Асноўная тэма семінара – выкарыстанне электронных сродкаў навучальнага прызначэння ў працэсе выкладання філалагічных дысцыплін, анлайн-курсы ў падрыхтоўцы капетэнтнага спецыяліста-філолага, медыяграматнасць у сучасным грамадстве.

Міжнародны навукова-метадычны форум праводзіўся на базе філалагічнага факультэта нашай вну і стаў слушным працягам трывалага і плённага супрацоўніцтва кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філалагічным факультэтам Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага (Запарожская вобласць, Украіна).

 

Подробнее: Вітаем удзельнікаў Міжнароднага навукова-метадычнага семінара

Алімпіяды па беларускай мове

На пачатку вясны на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны прайшлі традыцыйныя штогадовыя студэнцкія алімпіяды па беларускай мове. У алімпіядах прымалі ўдзел студэнты 1-3 курсаў філалагічнага факультэта спец. "Беларуская філалогія".

Вынікі алімпіяд:

1 курс

1

Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна

39

2

Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна

38

3

Барадзін Вераніка Анатольеўна

35

2 курс

 

1

 

 Пархоменка Яўген Міхайлавіч

 

25

2

Кузьміч Ангеліна Аляксееўна

23,5

3

Арэшка Юлія Аляксандраўна

23

3 курс

1

Краўцова Юлія Мікалаеўна

21

2

Крукоўская  Караліна Аляксандраўна

15,2

3

Чэкан Анастасія Аляксандраўна

15

Віншуем пераможцаў!

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates