Гавары са мной па-беларуску!

8 снежня выкладчыкі філалагічнага факультэта ў якасці членаў журы ўдзельнічалі ў правядзенні абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску!”, які праводзіўся на базе “Гімназіі №36 імя Івана Мележа”.

На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступілі прадстаўнікі Інстытута развіцця адукаці і старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, доктар філалагічных навук Ляшчынская В.А.

У абласным туры прынялі ўдзел амаль 80 навучэнцаў  9 – 11 класаў Гомеля і Гомельскай вобласці. Конкурс праходзіў у тры этапы. Першы тур – абарона мультымедыйнага эсэ пра традыцыйную беларускую ляльку. Другі  тур – вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. Трэці тур, у які выйшлі пераможцы двух першых, - вусны водгук на ўрывак з літаратурнага тэксту.

Для настаўнікаў, якія суправаджалі навучэнцаў, быў арганізаваны канцэрт. Акрамя таго, пераможцы першага тура выступілі з мультымедыйным эсэ перад гасцямі і настаўнікамі.

Пасля падвядзення вынікаў пераможцы абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства былі ўзнагароджаны дыпломамі.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 

 

Далучэнне да навукі

3 снежня 2018 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. скарыны (група БФ-11) з доктарам філалагічных навук прафесарам, прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай Вольгай Аляксееўнай. Вольга Аляксееўна прапанавала пачынаючым філолагам погляд на фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў.

 

Подробнее: Далучэнне да навукі

Да 30-годдзя прысваення ГДУ імя Францыска Скарыны

 

29 лістапада 2018 года кафедра беларускай мовы правяла Круглы стол, прысвечаны 30-годдзю прысваення Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны.

Распачала ўрачыстае мерапрыемства загадчык кафедры к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава.

1

 

На гэтым мерапрыемстве ўшанавалі памяць доктара філалагічных навук прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі, як прыклаў многа намаганняў, каб наша навучальная ўстанова насіла імя сусветна вядомага першадрукара, асветніка, гуманіста. З прамовай “Памяці вучонага, настаўніка, калегі” выступіла Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Яна падрабязна расказала прысутным пра жыццёвы і навуковы шлях Уладзіміра Васільевіча.

 

2

 

 

3

 

 

4

 

Подробнее: Да 30-годдзя прысваення ГДУ імя Францыска Скарыны

Да Года Малой Радзімы

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая,--

Мая слязінка – са святла наскрозь,

Маё прычасце, мой святлісты лёс…

Н. Загорская

У кожнага з нас ёсць куточак, які падарыў нам маленства і дзяцінства. І кожны з нас у думках сваіх часта вяртаецца туды, у тую шчаслівую пару, якая ўжо ніколі не вернецца. І з гадамі, з цягам часу куточак гэты будзе нам усё даражэйшым і мілейшым. Імя яму – малая радзіма. Малая радзіма аўтара кніг “Красны Бераг. Некранутая рэчаіснасць” і “Красны Бераг. Людзі, іх лёсы і справы”, майго земляка Аляксандра Мікалаевіча Пабалаўца - вялікі населены пункт Красны Бераг, які складаецца як бы з некалькіх частак, “раёнаў”, пра якія можна расказваць бясконца. Нельга не захапляцца яго прыгажосцю, яго гістарычнай спадчынай, веліччу і мужнасцю яго жыхароў, іх жыццёвым подзвігам.

 

Подробнее: Да Года Малой Радзімы

Навукова-практычная канферэнцыя "Пошук"

27.10.2018 на базе УА “ГАІРА” праходзіла Гомельская абласная навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Пошук”. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы праф. В.А. Ляшчынская, дац. З.У. Шведава былі задзейнічаны ў рабоце журы секцыі “Лінгвістыка” (беларуская мова).

 

Подробнее: Навукова-практычная канферэнцыя "Пошук"

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates