Сустрэча з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З рабочым візітам ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.  У межах правядзення адзінага дня інфармавання «Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.

Завітаў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч і на філалагічны факультэт.

1

2

Падчас сустрэчы праходзіла выстава выданняў выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе навуковых выданняў філалагічнага факультэта былі прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў  і студэнтаў кафедры беларускай мовы.

IMG-20200312-104506

 

 

День донора

C 03.03.2020 по 05.03.2020 

в университете будет проводиться

День донора

Сдача крови будет производиться по предварительной записи на безвозмездной основе.

 Участники  акции  получают денежную компенсацию на питание и паёк

Запись обучающихся производится

в деканатах факультетов до 20.02.2020

 

Для каждого факультета будут определены дата и время  проведения Дня донора.

За дополнительной информацией обращаться в отдел воспитательной работы с молодежью (к. № 4, ауд. 1-8, тел. 51 00 82) или деканат.  

Внимание!

Желающим стать донорами необходимо в обязательном порядке ознакомиться с ПАМЯТКОЙ

Подробнее: День донора

Гавары беларускаю.... - 2019

7 снежня 2019 года ў ДУА "Гімназія № 36 г. Гомеля" адбыўся традыцыйны штогадовы конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Удзельнікамі конкурса сталі вучні 9-11 класаў сярэдніх школ і гімназій г. Гомеля і Гомельскай вобласці. А ў журы былі запрошаны загадчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт А.М.Воінава, дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт А.М.Палуян, выкладчыкі кафедры беларускай мовы д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская, к.ф.н. дацэнт З.У.Шведава, к.ф.н. дацэнт Л.М.Мінакова, к.ф.н. дацэнт С.А.Вяргеенка, к.ф.н. дацэнт К.Л.Хазанава, старшы выкладчык Н.М.Панкова.

Конкурс складаўся з 3 этапаў: мультымедыйнае эсэ, выступленне на прапанаваную тэму, водзыў на літаратурны твор.

Усе ўдзельнікі паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы, якія шануюць і паважаюць родную мову і культуру, захоўваюць традыцыі і ведаюць гісторыю роднага края. 

Міжнародная навуковая канферэнцыя

22 лістапада 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшла МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "Святло Скарынавых iдэй", прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі.

Навуковы форум быў арганізаваны кафедрай беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

 

Подробнее: Міжнародная навуковая канферэнцыя

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны

22 лістапада 2019 года

запрашаюць да ўдзелу ў

Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Святло Скарынавых ідэй”,

прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння

прафесара У.В.Анічэнкі

Праблемнае поле канферэнцыі:

 

  1. Асоба прафесара У.В.Анічэнкі і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.
  2. Эпоха і справы Скарыны.
  3. Традыцыі Скарыны.
  4. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
  5. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
  6. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
  7. Беларуская лексікаграфія.
  8. Актуальныя пытанні анамастыкі.
  9. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
  10. Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
  11. Мова і сродкі масавай камунікацыі.
  12. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
  13. Стылістыка мастацкага слова.
  14. Літаратуразнаўства.

 Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія. 

Пленарнае пасяджэнне 22 лістападава 2019 года ў 10.00, корпус № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны, аўд. 2-27.

Запрашаем да ўдзелу!                                                     

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates