Музей. Людзі. Жыццё



22 лютага студэнты групы ФК-11 разам з выкладчыцай беларускай мовы Панковай Н.М. прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця выставы “Музей. Людзі. Жыццё”, прымеркаванай да юбілея стварэння Музея рэдкай кнігі.  На выставе прадстаўлены асобныя рэдкія выданні XIX – XX стагоддзяў, часткі сямейных бібліятэк, царкоўна-рэлігійная літаратура, падарункі устаноў і арганізацый і найбольш яркія кнігі і някніжныя матэрыялы, падораныя за дзесяцігоддзе існавання Музея.

У гэты дзень студэнтам пашчасціла яшчэ раз: для іх арганізавалі экскурсію па іншых залах і аддзелах Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя Леніна, што дазволіла яшчэ ў большай ступені акунуцца ў захапляльную і гасцінную атмасферу бібліятэкі.










Кафедра беларускай мовы віншуе з Міжнародным днём роднай мовы!

Няма моў
прыгожых і непрыгожых,
добрых і дрэнных,
багатых і бедных.
Ёсць толькі родныя і няродныя!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта правяла акцыю “Мова мая, я з табой у жыцці шчасце маю…

Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у татальным дыктанце. Дыктант аб’яднаў усіх, хто ўмее і хоча гаварыць па-беларуску.

У гэты дзень на філфаку быў праведзены конкурс чытальнікаў. Удзельнікі прачыталі свае любімыя вершы на роднай мове. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі.

Сіламі філфака быў праведзены флэшмоб “Гавары са мной па-беларуску”. Арганізатары флэшмоба цікавіліся, ці ведаюць людзі, якіх яны сустракалі, пра дзень роднай мовы, высвятлялі, якую мову лічаць роднай.

Да Міжнароднага Дня роднай мовы



21 лютага 2018г. выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі  Вяргеенка Святлана Анатольеўна  і Панкова Наталля Міхайлаўна арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў  (спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”). Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства  ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова.  Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад  мерапрыемства.

Подробнее: Да Міжнароднага Дня роднай мовы

встреча с заслуженным работником культуры Республики Беларусь Петром Свердловым



21 февраля в рамках культурно-информационного проекта "Гомель в лицах" в Гомельской Областной универсальной библиотеке им. В.И. Ленина состоялась встреча с заслуженным работником культуры Республики Беларусь Петром Свердловым, на которой присутствовали преподаватели кафедры русского, общего и славянского языкознания Мелькова О.Н., Серикова И.В., Асенчик Е.Ф и студенты-иностранцы филологического факультета 1-3 курсов. Встреча прошла живо, интересно, познавательно.

Подробнее: встреча с заслуженным работником культуры Республики Беларусь Петром Свердловым

Выставка кукол



20 февраля студенты-иностранцы филологического факультета с преподавателями кафедры русского, общего и славянского языкознания (Мельниковой О.Н. и Асенчик Е.Ф.) посетили выставку кукол Натальи Решетник "Неразлучники", размещённую в Гомельской Областной библиотеке им В.И. Ленина.

Подробнее: Выставка кукол

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates