Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з Алесем Плоткам

25 красавіка 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з вядомым паэтам, перакладчыкам і музыкантам Алесем Плоткам.

Алесь Плотка – выпускнік ГДУ імя Ф. Скарыны, ён распавёў пра свае студэнцкія гады і любімыя кнігі, прачытаў ўласныя вершы і пераклады з украінскай літаратуры, падкрэсліў актуальнасць культурных стасункаў паміж краінамі-суседзямі, прэзентаваў беларуска-украінскі альманах “Справа”.

Паэт падзяліўся творчымі планамі. Чытачоў чакае новая кніга А.Плоткі з сімвалічнай назвай “Лотас на асфальце”.

 

Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”

24 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася чарговая Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”, якая праходзіла ў аўдыторыі 2-12 ГДУ імя Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем №1  дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна, якая вельмі шчыра прывітала ўсіх прысутных, настроіла на бадзёры лад  выступоўцаў і пажадала ім вялікіх поспехаў. Сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 2 курса філалалагічнага факультэта Арэшка Юлія Аляксандраўна.

 

Подробнее: Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай...

“Свабодны выбар–2019”

Выкладчыкі філалагічнага факультэта Мінакова Людміла Мікалаеўна, Вяргеенка Святлана Анатольеўна і Фіцнер Таццяна Адамаўна прынялі ўдзел у якасці членаў журы у канферэнцыі “Свабодны выбар–2019”, якая праводзілася на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Вучні школ Гомеля і Мазыра падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэмах сваіх навуковых даследаванняў. Лепшыя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.

 

 

ВІНШУЕМ Бажок Ірыну Аляксандраўну!!

ВІНШУЕМ

 Бажок Ірыну Аляксандраўну,

асістэнта кафедры

беларускай літаратуры,

 з паспяховай абаронай

дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук

па спецыяльнасці

10.01.01 – беларуская літаратура




31 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Ярца “Зямныя эцюды”

На днях свой 70-гадовы юбілей адзначыў вядомы паэт, выкладчык літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Віктар Ярац. Да юбілейнай даты была выдадзена новая кніга Віктара Ярца – зборнік “Зямныя эцюды”. Прэзентацыя зборніка адбылася на філалагічным факультэце. Віктар Ярац быў усцешаны не толькі самім фактам творчага вечару, як тым, што новая кніга нарэшце з'явілася. Студэнты задалі нямала пытанняў былому выкладчыку. Напрыканцы вечарыны адбылася невялікая аўтограф-сесія аўтара. 

 

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates