«Книга в современном медийном пространстве»
- Подробности
- Просмотров: 720
Брадзіхіна А.В., к.ф.н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры, прыняла ўдзел у Рэспубліканскім навукова-практычным вэб-семінары «Книга в современном медийном пространстве», які адбудзецца 26 кастрычніка 2017 года на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўнаверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Відэавыступленне тут: https://cloud.mail.ru/public/EJZB/UfaWSaw5G
Тэма: Праблема рэалізацыі камунікатыўнай функцыі мастацтва слова ў беларускай культурнай прасторы
Сусветны дзень паэзіі
- Подробности
- Просмотров: 1371
Паэзія - гэта адказ на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека. Але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага больш шырокай грамадскай увагі. Таму штогод 21 сакавіка адзначаюцца Сусветны дзень паэзіі.
У гэты дзень па ўсім свеце праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя паэтам і іх творчасці. Наш факультэт таксама не стаў выключэннем. У рамках гэтага свята беларускае аддзяленне 1 і 2 курса правялі мерапрыемства, прысвечанае беларускай паэзіі розных стагоддзяў.
Каманды з вялікім азартам прымалі ўдзел у віктарыне, адказвалі на пытанні вядучай, цытавалі класікаў беларускай паэзіі і проста атрымлівалі асалоду ад вершаў, якія агучвалі сучасныя паэты на роднай мове. Завяршылася віктарына перамогай групы другога курсу.
Выказваем падзяку Фіцнер Т.А., якая сачыла за ходам гульні і справядліва давала ацэнкі на адказы каманд. На прыемнай ноце групы беларускага аддзялення дамовіліся, што мерапрыемствы падобнага тыпу на факультэце будуць праводзіцца не апошні раз.
БФ-21,Язерская Анастасія
СУСТРЭЧА З ВІТАЛЁМ ВОРАНАВЫМ
- Подробности
- Просмотров: 951
7 сакавіка студэнты беларускага аддзялення філалагічнага факультэта сустрэліся з вядомым беларускім літаратарам, перакладчыкам, выдаўцом, адным з рэдактараў літаратурнага часопіса “Паэтычныя сшыткі” Віталём Воранавым. Віталь Воранаў – аўтар кніг “Нявечны каляндар”, “Шэптам”, пераклаў на беларускую мову “Прыгоды Віні Пуха”, п’есы С. Бэкета.
Сустрэча прайшла ў добрай, прыязнай атмасферы. Віталь Воранаў распавёў пра сваю работу над кнігай “Шэптам”, пра камунікацыю з носьбітамі народнай культуры. Падчас размовы са студэнтамі былі закранутыя і праблемы беларускай літаратуры, яе гісторыі, нашага вопыту існавання ў еўрапейскім культурным кантэксце. Віталь Воранаў падзяліўся таксама і сваім досведам працы кнігавыдаўца, распавёў пра тое, як выбірае кнігі для друку і наколькі цяжка быць кнігавыдаўцом сёння.
Акрамя стасункаў з літаратурай, Віталь Воранаў займаецца яшчэ і музыкай. Ён грае на дудзе – старажытным беларускім народным інструменце. І падчас свайго выступлення творца прадэманстраваў прысутным варыянты беларускага і шведскага гучання інструмента.
Крысціна Бандурына, студэнтка 5 курса
ЮБІЛЕЙ ВЫПУСНІКА НАШАЙ ALMA MATER
- Подробности
- Просмотров: 727
Студэнты групы БФ-11 наведалі ўрачыстае мерапрыемства, праведзенае цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. Герцэна і прымеркаванае да 75-гадовага юбілею колішняга выпусніка нашай Аlma mater Міхася Болсуна.
Міхась Болсун нарадзіўся ў 1942 года ў вёсцы Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Піша на беларускай мове. Выдаў кнігі паэзіі «Яблыня ў фаце», «Там, дзе задумлівы Сож», «Спатканне з поўняй», «Пад сузор’ем дабрыні», дакументальную кнігу «Чачэрскі след у навуцы». З’яўляецца ўкладальнікам і адным з аўтараў паэтычнага зборніка літаратараў Чачэрскага раёна «Далоні цёплыя зямлі».
Працоўнае жыццё М. Болсуна звязана з журналістыкай. Ён з’яўляўся намеснікам рэдактара чачэрскай райгазеты, галоўным рэдактарам буда-кашалёўскай раёнкі, працаваў старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела ў Гомельскім абласным тэлерадыёаб’яднанні.
Матэрыялы, прысвечаныя Міхасю Болсуну, прадстаўлены ў літаратурным музеі, які створаны на філалагічным факультэце нашага ўніверсітэта.
Кафедра беларускай літаратуры віншуе Міхася Болсуна з юбілеем.
Куратар гр. БФ-11 Анжэла Мельнікава
Сустрэча з загадчыкам кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнерам
- Подробности
- Просмотров: 1109
31.01.2017 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ў межах культурна-інфармацыйнага праекта “Гомель у асобах” адбылася сустрэча з прафесарам, д.ф.н., загадчыкам кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнерам.
Кафедру беларускай літаратуры, якой прафесар І.Ф. Штэйнер кіруе з 1993 г., называюць цэнтрам культурнага і духоўнага жыцця горада і вобласці. Гэта адзіная ўніверсітэцкая кафедра ў Беларусі, пры якой створаны ўнікальны Музей беларускіх пісьменнікаў-выпускнікоў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта.
Свае вершы, прысвечаныя І.Ф. Штэйнеру, прачытаў выпускнік Гомельскага педагагічнага інстытута ім. У.П. Чкалава Міхаіл Буткевіч - адзіны ў СССР паэт-рабочы, які ўсё жыццё працаваў на заводзе «Гомсельмаш».
Пра сваіх вучняў, студэнтаў і аспірантаў, якія прысутнічалі ў зале, Іван Фёдаравіч сказаў шмат цёплых слоў.
Сваімі ўспамінамі падзяліліся член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук Ю.М. Плескачэўскі, кандыдат эканамічных навук У.С. Сяліцкі, акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра А.С. Лаўрыновіч. Сцэны са спектакляў паводле п’ес І.Ф. Штэйнер «Спакушэнне Францыска Скарыны» і «Кот-ваявода» выканалі артысты народнага аматарскага тэатра «Гракі».
Кажуць, талент - гэта дадатковая, пазітыўная энергія, што і адчулі ўсе, хто прыйшоў на сустрэчу з Іванам Фёдаравічам Штэйнерам.
Подробнее: Сустрэча з загадчыкам кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнерам