XXX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу
- Подробности
- Просмотров: 226
У 2023 годзе XXX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы.
На першым этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаны камісіяй ГДУ імя Ф.Скарыны.
Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаны пераможцы першага этапа конкурсу. Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу былі рэкамендаваны 2 работы:
1 Лаворанка Ганна Васільеўна, выпускніца 2023 г. Работа «Языковые особенности кулинарного превью как жанра интернет-коммуникации». Навуковы кіраўнік Нічыпорчык Алена Уладзіміраўна заг. кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар.
2 Лозка Таццяна Аляксандраўна, магістрант філалагічнага факультэта. Работа «Творчасць Алеся Разанава і сусветны кантэкст». Навуковы кіраўнік Мельнікава Анжэла Мікалаеўна, прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар.
XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 149
У перыяд з 2 кастрычніка 2023 г. па 7 сакавіка 2024 г. праводзіцца XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У 2023 годзе XXX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы разглядаюцца камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Пераможцы першага ўніверсітэцкага этапа конкурсу будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2023 года конкурсу. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях.
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
Атрыманы дыпломы ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 183
Атрыманы дыпломы ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Работа Аксёнчыкавай-Біруковай Ангеліны Аляксандраўны
"Вербализация эмоциональных концептов в художественной картине мира Ду Фу и Ли Цинчжао и особенности их перевода на русский язык"
(навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Коваль Уладзімір Іванавіч) стала Лаўрэатам.
1 катэгорыю атрымалі работы:
Напрэенка Вікторыі Віктараўны
"Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я.Купалы: семантычны і граматычны аспекты"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава Зоя Уладзіміраўна);
Ніцыеўскай Катрын Вячаславаўны
"Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);
Пацяговай Алены Аляксандраўны
"Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);
Таргонскай Ганны Уладзіміраўны
"Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя"
(навуковы кіраўнік к.ф.н. дацэнт дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна);
Шчарбатай Ангеліны Андрэеўны
"Дзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура"
(навуковы кіраўнік д.ф.н. прафесар прафесар кафедры беларускай мовы Ляшчынская Вольга Аляксееўна)
Подробнее: Атрыманы дыпломы ХХІХ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў
Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16
- Подробности
- Просмотров: 265
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 16 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прапануюцца даследаванні панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.
Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй, а таксама надзённым пытанням выкладання філалагічных дысцыплін.
Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.
Награждение лауреатов XXIX Республиканского конкурса научных работ студентов
- Подробности
- Просмотров: 230
21 июня талантливые ребята и их научные руководители со всей Беларуси стали участниками торжественной церемонии награждения лауреатов XXIX Республиканского конкурса научных работ студентов, которая состоялась в актовом зале Белорусского государственного экономического университета.
Среди них выпускница магистратуры филологического факультета , а в настоящее время - ассистент кафедры русского, общего и славянского языкознания ГГУ им. Ф. Скорины АКСЁНЧИКОВА-БИРЮКОВА АНГЕЛИНА АЛЕКСАНДРОВНА с работой «Вербализация эмоциональных концептов в художественной картине мира Ду Фу и Ли Цинчжао и особенности их перевода на русский язык» и ее научный руководитель, доктор филологических наук, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания КОВАЛЬ ВЛАДИМИР ИВАНОВИЧ.
Открыл церемонию Первый заместитель Министра образования Республики Беларусь, доктор технических наук Александр Геннадьевич Баханович.
На столь значимом мероприятии присутствовали и другие почетные гости. В их числе: Сергей Владимирович Шлычков, Председатель Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь, кандидат военных наук;
Марат Геннадьевич Жилинский, ректор Государственного учреждения образования «Университет Национальной академии наук Беларуси», кандидат исторических наук;
Павел Николаевич Муравейко, Первый заместитель государственного секретаря Совета Безопасности Республики Беларусь, генерал-майор.
Почетные гости церемонии поздравили лауреатов конкурса и вручили им заслуженные награды с пожеланием дальнейших успехов на научном поприще и продолжения исследований по важным для белорусской науки и общества темам.
Мы присоединяемся к поздравлениям – желаем Владимиру Ивановичу и Ангелине Александровне дальнейших научных, творческих и педагогических открытий!
Еще статьи...
- LІІ студенческая научная конференция «Дни студенческой науки: Актуальные проблемы языкознания и литературоведения»
- Адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"
- Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта 2023
- Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16: запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў
Подкатегории
-
СНИЛ факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студенческая наука
- Кол-во материалов:
- 101