XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў
- Подробности
- Просмотров: 245
У перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 10 сакавіка 2023 г. праводзіцца XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы разглядаюцца камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Пераможцы першага ўніверсітэцкага этапа конкурсу будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях.
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".
Зборнік навуковых артыкулаў "Актуальныя праблемы філалогіі"
- Подробности
- Просмотров: 277
На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 15 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі.
Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.
Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прадстаўлена нямала даследаванняў панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.
Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй і інш.
Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.
Секцыйныя пасяджэнні LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі
- Подробности
- Просмотров: 344
У рамках тыдня філалагічнага факультэта працягваюцца секцыйныя пасяджэнні LІ навуковай студэнцкай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства", адкрытай падчас пленарнага пасяджэння:
Секцыя № 1-2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”; “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка”
Секцыя № 3-4 “Стылістыка мовы мастацкага твора”; “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”
Секция № 6 «История русского языка. Ономастика»
Секция № 7 «Фразеология и паремиология. Язык художественных произведений»
Секцыя № 8 “Фалькларыстыка”
Секцыя № 9 “Парадигма классического искусства и ее проекции в русской и мировой литературе”
Секцыя № 10 «Актуальные проблемы литературоведения на современном этапе»
Секция № 11 «Русская литература: традиции и современность»
Актуальные проблемы филологии 2022
- Подробности
- Просмотров: 428
ИНФОРМАЦИОННЫЙ ЛИСТ
Министерство образования Республики Беларусь
Учрежедние образования «Гомельский государственный университет
имени Франциска Скорины»
Научно-исследовательский институт истории и культуры
восточнославянских народов
Филологический факультет
приглашают
студентов, магистрантов и аспирантов, в сферу научных интересов которых входят актуальные проблемы языкознания, литературоведения, фольклористики, теории и практики перевода, опубликовать результаты своих исследований в сборнике научных статей
«Актуальные проблемы филологии. Выпуск 15»
Традиционно в сборник «Актуальные проблемы филологии» включаются научные публикации студентов, магистрантов и аспирантов, отражающие опыт разностороннего осмысления проблем языкознания, литературоведения, фольклора, теории и практики перевода.
Проблемное поле статей:
- Стилистика. Лексикология. Словообразование
- Диалектология. История языка. Этимология.
- Художественная литература.
- Теория и практика перевода.
- Этнография. История Восточного Полесья.
- Этнолингвистика. Традиционное народное искусство. Книгопечатание.
- Народные обряды и обычаи. Фольклор. Народная книжно-литературная культура Восточного Полесья.
Принимаются статьи на белорусском и русском языках.
Просим Вас до 25 мая 2022 представить сведения об автора и статью в распечатанном и электронным виде (название файла – фамилия автора).
LI студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» Пленарнае пасяджэнне
- Подробности
- Просмотров: 571
11 красавіка 2022 года адбылося адкрыцце LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" і Тыдня філалагічнага факультэта.
Пленарнае пасяджэнне L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27. Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2021, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2022 годзе. Кацярына Львоўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.
Творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў пажадалі студэнтам загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства доктар філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Нічыпорчык, а таксама прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Вольга Аляксееўна Ляшчынская.
На пасяджэнні прагучалі навуковыя выступленні:
Масанавец Людміла Аляксандраўна, студэнтка 1 курса, група БЗА-11. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы. Тэма даклада: “Развіццё і станаўленне беларускай фразеалогіі”.
Копнинова Анастасия Игоревна, студентка 2 курса, група РФ-21. Научный руководитель Гречаникова Евгения Леонидовна, старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы. Тема доклада: “«Двадцать сонетов к Марии Стюарт» И. Бродского: к вопросу о трансформации жанра»
Расол Виктория Сергеевна, студентка 2 курса, группа РФ-21. Научный руководитель Кастрица Елена Александровна, к.ф.н. доцент, доцент кафедры русской и мировой литературы. Тема доклада: «Роман В. Набокова «Ада, или Радости страсти»»
Дементьева Дарья Александровна, студентка 3 курса, группа РФ-31. Научный руководитель Холявко Елена Ивановна, к.ф.н. доцент, доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания. Тема доклада «Истоки семантики слова учитель».
Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, к.ф.н. дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Тэма даклада: “Феномен страху як філасофская катэгорыя ў асэнсаванні сучасных беларускіх празаікаў (на прыкладзе творчасці Ю. Станкевіча і А. Глобуса)”.
Лобанович Анастасия Витальевна, магистрант 2 года обучения. Научный руководитель Рогалев Александр Федорович, д.ф.н. профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания. Тема доклада «Закономерности номинации торговых объектов г. Гомеля».
У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2022 года.
v
Еще статьи...
- На адкрыцці LІ універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта
- Подведены результаты ХХVIII Республиканского конкурса научных работ студентов 2021
- КОНКУРС СНИЛ ГГУ ИМЕНИ Ф. СКОРИНЫ НА ВЫДВИЖЕНИЕ К ПООЩРЕНИЮ СПЕЦИАЛЬНЫМ ФОНДОМ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
- Граматы лепшым кіраўнікам НДРС
Подкатегории
-
СНИЛ факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студенческая наука
- Кол-во материалов:
- 104