XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў

У перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 10 сакавіка 2023 г. праводзіцца XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы. На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы разглядаюцца камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.

Пераможцы першага ўніверсітэцкага этапа конкурсу будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу. На другім (рэспубліканскім) этапе конкурсу навуковыя работы паступяць для разгляду ў конкурсныя камісіі па адпаведных навуковых секцыях.

Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".


Зборнік навуковых артыкулаў "Актуальныя праблемы філалогіі"

На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 15 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".                                                                 

У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. 

Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.

Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прадстаўлена нямала даследаванняў панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.

Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй і інш. 

Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.

IMG-20220912-155025

 

IMG-20220912-155047

 

Секцыйныя пасяджэнні LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі

У рамках тыдня філалагічнага факультэта працягваюцца секцыйныя пасяджэнні LІ навуковай студэнцкай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства", адкрытай падчас пленарнага пасяджэння:

Секцыя  № 1-2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”; “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка”

Секцыя  № 3-4 “Стылістыка мовы мастацкага твора”; “Сучасная беларуская мова.  Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”

Секция №5 “Современный русский язык (структурный, семантический, стилистический, когнитивный аспекты. Язык интернет-пространства

Секция № 6 «История русского языка. Ономастика» 

Секция № 7 «Фразеология и паремиология.  Язык художественных произведений»

Секцыя № 8 “Фалькларыстыка

Секцыя № 9 “Парадигма классического искусства и ее проекции в русской и мировой литературе”

Секцыя № 10 «Актуальные проблемы литературоведения на современном этапе»

Секция № 11 «Русская литература: традиции и современность»

 

Актуальные проблемы филологии 2022

ИНФОРМАЦИОННЫЙ ЛИСТ

Министерство образования Республики Беларусь

Учрежедние образования «Гомельский государственный университет

имени Франциска Скорины»

Научно-исследовательский институт истории и культуры

восточнославянских народов

Филологический факультет

приглашают

студентов, магистрантов и аспирантов, в сферу научных интересов которых входят актуальные проблемы языкознания, литературоведения, фольклористики, теории и практики перевода, опубликовать результаты своих исследований в сборнике научных статей

«Актуальные проблемы филологии. Выпуск 15»

Традиционно в сборник «Актуальные проблемы филологии» включаются научные публикации студентов, магистрантов и аспирантов, отражающие опыт разностороннего осмысления проблем языкознания, литературоведения, фольклора, теории и практики перевода.

 Проблемное поле статей:

 

  1. Стилистика. Лексикология. Словообразование
  2. Диалектология. История языка. Этимология.
  3. Художественная литература.
  4. Теория и практика перевода.
  5. Этнография. История Восточного Полесья.
  6. Этнолингвистика. Традиционное народное искусство. Книгопечатание.
  7. Народные обряды и обычаи. Фольклор. Народная книжно-литературная культура Восточного Полесья.

Принимаются статьи на белорусском и русском языках.

Просим Вас до 25 мая 2022 представить сведения об автора и статью в распечатанном и электронным виде (название файла – фамилия автора). 

Подробнее 

LI студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» Пленарнае пасяджэнне

11 красавіка 2022 года адбылося адкрыцце LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" і Тыдня філалагічнага факультэта.

Пленарнае пасяджэнне L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27. Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2021, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2022 годзе. Кацярына Львоўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.  

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў пажадалі студэнтам загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства доктар філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Нічыпорчык, а таксама прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Вольга Аляксееўна Ляшчынская.

На пасяджэнні прагучалі навуковыя выступленні:

Масанавец Людміла Аляксандраўна, студэнтка 1 курса, група БЗА-11. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы. Тэма даклада: “Развіццё і станаўленне беларускай фразеалогіі”.

Копнинова Анастасия Игоревна, студентка 2 курса, група РФ-21. Научный руководитель Гречаникова Евгения Леонидовна, старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы. Тема доклада: «Двадцать сонетов к Марии Стюарт» И. Бродского: к вопросу о трансформации жанра»

Расол Виктория Сергеевна, студентка 2 курса, группа РФ-21. Научный руководитель Кастрица Елена Александровна, к.ф.н. доцент, доцент кафедры русской и мировой литературы. Тема доклада: «Роман В. Набокова «Ада, или Радости страсти»»

Дементьева Дарья Александровна, студентка 3 курса, группа РФ-31. Научный руководитель Холявко Елена Ивановна, к.ф.н. доцент, доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания. Тема доклада «Истоки семантики слова учитель».

Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, к.ф.н. дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Тэма даклада: “Феномен страху як філасофская катэгорыя ў асэнсаванні сучасных беларускіх празаікаў (на прыкладзе творчасці Ю. Станкевіча і А. Глобуса)”.

Лобанович Анастасия Витальевна, магистрант 2 года обучения. Научный руководитель Рогалев Александр Федорович, д.ф.н. профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания. Тема доклада «Закономерности номинации торговых объектов г. Гомеля».

У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2022 года.

 

IMG-20220411-123341

 

IMG-20220411-123343

 

IMG-20220411-123422

 

IMG-20220411-123426

 

IMG-20220411-123540

 

IMG-20220411-123555

 

IMG-20220411-123606

 

IMG-20220411-123752

 

IMG-20220411-123938

 

IMG-20220411-124154

 

IMG-20220411-124329

 

IMG-20220411-124336

 

IMG-20220411-124756

 

IMG-20220411-124757

 

IMG-20220411-130703

 

IMG-20220411-130705

 

IMG-20220411-131859

v IMG-20220411-131902

 

IMG-20220411-133047

 

 

 

IMG-20220411-134515

 

IMG-20220411-134535

 

 

 

IMG-20220411-135037

 

IMG-20220411-135040

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates