Да Міжнароднага Дня роднай мовы



21 лютага 2018г. выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі  Вяргеенка Святлана Анатольеўна  і Панкова Наталля Міхайлаўна арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў  (спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”). Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства  ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова.  Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад  мерапрыемства.

Подробнее: Да Міжнароднага Дня роднай мовы

Экспазіцыя “Маркаўскаму роду няма пераводу”


9 лютага студэнты групы БФ-21 разам з дэканам філалагічнага факультэта, дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставачную залу нашага ўніверсітэта, дзе прайшло адкрыццё незвычайнай экспазіцыі “Маркаўскаму роду няма пераводу”. Захавальнікі каштоўнай спадчыны нашых прадзедаў – брат і сястра Віктар і Вольга Шыпковы. Вольга — студэнтка трэцяга курса факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны — на працягу дзесяці гадоў шукалі і збіралі па крупіцах цэнныя экспанаты.

Усе прысутныя мелі магчымасць не толькі пабачыць побытавыя рэчы сялян, драўляны і чыгунны посуд, разнастайныя прылады працы, тканыя посцілкі, ручнікі ды набожнікі, ільняныя касцюмы з вышыванкамі, але і акунуцца ў непаўторную самабытную беларускую культуру.

Студэнты нашага факультэта з задавальненнем прынялі ўдзел у майстар-класе па народнаму беларускаму танцу.






 

Выкладчыкі ГДУ імя Францыска Скарыны ў эфіры “Добры вечар, Гомель”

19 лютага 2018 года загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта, д.ф.н., прафесар Валянціна Станіславаўна Новак разам з намеснікам дэкана па інфарматызацыі факультэта псіхалогіі і педагогікі, старшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі Сцяпанам Аляксандравічам Станібулам пабывалі ў якасцей гасцей на тэлеперадачы “Добры вечар, Гомель”, прысвечанай  Масленічнаму тыдню і Даравальнай нядзелі.

Выкладчыкі пазнаёмілі гледачоў з асноўнымі рытуаламі масленічнай абраднасці, сімволікай прадметнай атрыбутыкі гэтага свята і яго паходжаннем. Не абышлі ўвагай і псіхалагічны аспект Даравальнай нядзелі.

 Яніна Гулевіч

Далучыліся да традыцый


16 лютага студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.М. Палуян наведалі выставу “Маркаўскаму роду няма пераводу”, якая размешчана ў выставачнай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння калекцыі, атрымалі звесткі пра традыцыйную беларускую культуру, на ўласныя вочы пабачылі набожнікі, маляваныя дываны, народныя музычныя інструменты, гліняны і драўляны  посуд, інструменты, якія выкарыстоўвалі для апрацоўкі дрэва. Цікавасць выклікалі і дэталі традыцыйнага народнага касцюма – мужчынскага і жаночага, асаблівасці беларускай вышыўкі.




Добровольцы



В субботу 10 февраля 2018 года в рамках планируемых на филологическом факультете мероприятий, посвященных 100-летию комсомола, доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко для студентов группы БФ-21 был организован просмотр с последующим обсуждением  фильма «Добровольцы», посвящённого Ленинскому комсомолу.





Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates