Вучэбна-навуковая лабараторыя “ Літаратурнае краязнаўства”
- Подробности
- Просмотров: 3076
Вучэбна-навуковая лабараторыя літаратурнага краязнаўства з’яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “ГДУ імя Ф.Скарыны” і падначальваецца загадчыку кафедры беларускай літаратуры.
У сваёй дзейнасці лабараторыя кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам ГДУ імя Ф.Скарыны, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўніверсітэта і дадзеным палажэннем.
Асноўнымі задачамі вучэбна-навуковай лабараторыі літаратурнага краязнаўства з’яўляюцца:
Арганізацыя вучэбнага працэсу, які дазваляе пашырыць і практычна замацаваць атрыманыя студэнтамі тэарэтычныя веды па беларускай літаратуры і літаратурнаму краязнаўству;
1.Забеспячэнне выхаваўчага працэсу, што дазваляе актыўна ўздзейнічаць на фарміраванне духоўнага аблічча, маральных, эстэтычных каштоўнасцей студэнтаў пры вывучэнні твораў нацыянальнай літаратуры, а таксама найбольш значных мастацкіх дасягненняў пісьменнікаў-землякоў;
2.Павышэнне ўзроўню спецыяльнай адукацыі, спрыянне паглыбленаму засваенню студэнтамі лекцыйнага матэрыялу і практычных ведаў у галіне беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства;
3.Фарміраванне ў студэнтаў прафесійных навыкаў даследавання мастацкіх тэкстаў, іх тэарэтычнага асэнсаванняі, а таксама засваення асноўных прынцыпаў методыкі аналізу мастацкага твора;
4.Распрацоўка асноўных кірункаў вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання літаратурнага краязнаўства;
5.Даследаванне рэгіянальнай спецыфікі, жанравай самабытнасці мастацкіх твораў пісьменнікаў рэгіёна;
6.Папулярызацыя творчых дасягненняў нашых славутых землякоў, арганізацыя прэзентацый новых выданняў, юбілейных экспазіцый, правядзецце літаратурна-мастацкіх імпрэз, прысвечаных творчасці пьсменнікаў рэгіёна;
7.Актывізацыя навуковых даследаванняў у галіне літаратурнага краязнаўства сіламі штатных супрацоўнікаў, а таксама выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў;
Асноўнымі навуковымі кірункамі вучэбна-навуковай лабараторыі літаратурнага краязнаўства з’яўляюцца:
1.Вывучэнне творчасці пісьменнікаў рэгіёна;
2.Даследаванне творчасці выпускнікоў ГДУ імя Ф.Скарыны і пісьменнікаў вобласці ў славянскім кантэксце.
Навукова-даследчыя работы выконваюцца ў вучэбна-навуковай лабараторыі літаратурнага краязнаўства на падставе планаў НДР, а таксама каляндарных планаў, распрацаваных у адпаведнасці з агульным планам НДР.
Вучэбна-навуковая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
1. Выконвае функцыі вучэбнага, метадычнага і навуковага каардынатара ўніверсітэта па профілю “Літаратурнае краязнаўства”;
2. Прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні спецыялізацыі студэнтаў па краязнаўчай рабоце, напісанні курсавых, дыпломных работ;
3. Арганізуе збор, даследаванне і захаванне творчых набыткаў пісьменнікаў рэгіёна ў выглядзе зборнікаў і на электронных носьбітах, рыхтуе анталогіі і зборнікі па творчасці славутых землякоў;
4. Пастаянна падтрымлівае кантакты з айчыннымі і замежнымі арганізацыямі і ўстановамі, якія займаюцца даследаваннем рэгіёнальнай спецыфікі літаратуры (Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, ВНУ Беларусі, Расіі, краін СНД, Польшчы і інш.);
5. Распрацоўвае вучэбныя праграмы і метадычныя рэкамендацыі да практычных заняткаў па дысцыпліне кампанента вну “Літаратурнае краязнаўства”, збірае матэрыялы для музея;
6. Забяспечвае захаванне вучэбнай літаратуры, тэхнічных сродкаў навучання і расходных матэрыялаў да іх, адказвае за іх эканомнае выкарыстанне.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Літаратурнае краязнаўства”, якая была створана пры кафедры беларускай літаратуры і плённа працуе пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара І.Ф.Штэйнера, былі і застаюцца планамерныя, мэтаскіраваныя і сістэматычныя зборы і даследаванні твораў пісьменнікаў Гомельшчыны.
Асаблівая ўвага ў апошнія два гады надавалася даследаванню творчасці наступных пісьменнікаў Гомельшчыны: М. Сурначова, Л.Гаўрылава, А.Жаўрука, І.Шамякіна, І.Навуменка, І.Мележа, А.Даніленка, Н.Шкляравай, С.Шах, Т.Мельчанка, В.Коўтун, А.Грачанікава, М.Башлакова, А.Зэкава, В.Казько, В.Ярца, В.Стрыжака, А.Сыса, І.Катлярова, У.Верамейчыка, Э.Акуліна, А.Дуброўскаму, А.Маісеенка, М.Болсуна, Л.Раманавай, В.Пісарыка, Г.Рагавой, Г.Шкода, М.Літвінава, П.Чарняўскага, В.Ткачова.
Навукова-творчую дзейнасць арганізоўвае доктар філалагічных навук І.Ф.Штэйнер. Студэнты займаюцца зборам фактычных матэрыялаў, а таксама камп’ютарным наборам тэкстаў для падрыхтоўкі іх да выдання. Сабраныя матэрыялы сталі асновай для кампазіцыі “Альма матэр” і для літаратурных кампазіцый, якія былі праведзены ў сценах універсітэта, а таксама ў Славянскай бібліятэцы: “Што рана леглі на спачын пад сосны і кляны”, “Свята паэзіі”, “І не знікаць Паэтам вечна…”.
Сабраны студэнтамі матэрыял, а таксама індывідуальныя студэнцкія мульцімедыі выкарыстоўваюцца пры чытанні лекцыйнага курса “Літаратурная Гомельшчына”.
На практычныя заняткі ўдзельнікі гуртка запрашаюць паэтаў Гомельшчыны. Так, у 2016-2017 навучальным годзе адбылася сустрэча з Л.Раманавай, Э.Акуліным, Н. Шкляравай, В. Цярэшчанка, І. Лапаціным.
Былі праведзены заняткі, прысвечаныя драматургам В.Ткачову і І. Штэйнеру.
Зроблена 17 мульцімедый: І.Шамякін, А. Зэкаў, Н.Шклярава, М. Болсун, Л. Раманава і г.д.).
У перыяд плённай работы лабараторыі за 2017 год найбольш актыўнымі студэнтамі ў плане збору, апрацоўкі і сістэматызацыі матэрыялаў паказалі сябе наступныя студэнты, якія былі ўключаны ў члены СНДЛ.
Навуковы кіраўнік СНДЛ
д.ф.н., прафесар І.Ф. Штэйнер
Сустрэча з рэдактарамi
- Подробности
- Просмотров: 1046
29 кастрычніка на філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з супрацоўнікамі рэдакцыйна-выдавецкай установы “Звязда”. З творчым дэсантам у Гомель завіталі: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Дзянісава, рэдактар аддзела прозы часопіса “Нёман” Алег Ждан, супрацоўнік газеты “Літаратура і мастацтва” Марыя Войцік, уласны карэспандэнт газеты “Звязда” па Гомельскай вобласці Ірына Асташкевіч.
Святлана Дзянісава расказала прысутным пра гісторыю часопіса “Маладосць”, які нядаўна адзначыў 60-годдзе, запрасіла маладых аўтараў да супрацоўніцтва. Дарэчы, дзевяты нумар часопіса за гэты год быў прысвечаны Гомельшчыне, аўтарамі гэтага нумара сталі студэнты і нядаўнія выпускнікі філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Прысутным быў прадстаўлены пілотны нумар адноўленага часопіса “Бярозка”.
Алег Ждан, які з’яўляецца вядомым празаікам, займальна распавёў пра свой няпросты творчы шлях, пазнаёміў слухачоў з канцэпцыяй і планамі часопіса “Нёман”, які выходзіць на рускай мове.
Марыя Войцік расказала пра газету “Літаратура і мастацтва”, у якой часта публікаюцца матэрыялы выкладчыкаў і студэнтаў ГДУ.
Ірына Асташкевіч у інтэрактыўнай форме азнаёміла прысутных з гісторыяй і планамі газеты “Звязда”. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сувеніры з лагатыпам газеты.
Госці наведалі літаратурны музей, які створаны пры кафедры беларускай літаратуры.
АДКРЫЦЦЁ ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ Alma mater
- Подробности
- Просмотров: 1655
Значная для нашага горада культурная падзея адбылася 26 чэрвеня ў нашым універсітэце: адкрыццё літаратурнага музея “Аlma mater”.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт нездарма носіць імя Францыска Скарыны. Універсітэт мае сталыя літаратурныя традыцыі, пра якія распавёў ініцыятар стварэння музея, загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер: “Гісторыя нашай літаратурнай Alma mater бярэ пачатак яшчэ з 1930-х гадоў. У нашай ВНУ вучыліся Леанід Гаўрылаў, Мікола Сурначоў, Кастусь Кірэенка, Паўлюк Прануза, якія атрымалі дыпломы ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Леанід Гаўрылаў і Мікола Сурначоў загінулі, абараняючы радзіму. Цяпер ніводная славянская анталогія ваеннай паэзіі ўжо не можа адбыцца без славутай балады М. Сурначова “У стоптаным жыце”. Невыпадкова сам аўтар “Василия Тёркина” А. Твардоўскі перастварыў яе на рускую мову і трагедыйныя радкі твора загучалі ў суладдзі з радкамі “Его зарыли в шар земной”. Вельмі пранікнёна сказаў І. Штэйнер пра Л. Гаўрылава: “Уваходзіны так і засталіся спадчынай. Але і па гэтых творах мы бачым, якога паэта ад нас забрала вайна. Жыццё, смерць і бяссмерце маладога воіна звязаны і з подзігам яго маці, якая ў невыносных умовах захавала на ўласных грудзях сшытачак з творамі сына і яго сціплы здымак, тым самым уратаваўшы яго голас ад векавога забыцця. Маці дала творам сына другое жыццё, дзякуючы яе мацярынскай любасці і веры мы сёння можам ізноў пачуць пранікнёныя вершы яе сына”.
Сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”
- Подробности
- Просмотров: 1263
03.04.2014 адбылася сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”: Анатолем Казловым – рэдактарам аддзела прозы (нашым выпускніком!), Ціханам Чарнякевічам – рэдактарам аддзела крытыкі, Ірынай Чарняўскай – рэдактарам аддзела паэзіі, а таксама Ірынай Шаўляковай – адным з самых аўтарытэтных крытыкаў, начальнікам упраўлення навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу (нацыянальнага інстытута адукацыі).
Злева направа І. Шаўлякова, А. Казлоў, І. Чарняўская, Ц. Чарнякевіч
Уводзіны ў невымоўнае: філасофія паэзіі Алеся Разанава
- Подробности
- Просмотров: 3723
14 марта в Гомельском государственном университете имени Скорины прошла презентация монографии доктора филологических наук, заведующего кафедрой белорусской литературы университета Ивана Штейнера "Уводзіны ў невымоўнае: філасофія паэзіі Алеся Разанава" ("Введение в невыразимое: философия поэзии Алеся Рязанова").
На встрече присутствовал и сам поэт-новатор, реформатор, автор новых поэтических форм, таких как пунктиры, стихосказы, квантемы, версеты. Произведения Рязанова переведены на 30 языков. Он пишет и на немецком языке. Пятьдесят лет назад было напечатано его первое стихотворение.
Вспоминая первые свои стихотворения, Рязанов упомянул претензии к его произведениям. "У меня спрашивали тогда: вы что, не знаете, что такое поэзия? Я не знал и сейчас не знаю. Язык поэзии — немой язык. Я писал на немом языке, а Иван Штейнер написал языковым языком о моем немом языке. Поэзия — это освобождение от слов", — высказался поэт.
Штейнер посвятил творчеству поэту две монографии и ряд статей в белорусской и зарубежной печати.
Студенты интересовались творчеством поэта, задавали много вопросов, просили автографы.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 103
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 12
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 10
-
Вучэбна-навуковая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 1
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 23
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
- Кол-во материалов:
- 1
-
Літаратурны музей “Аlma Mater»
- Кол-во материалов:
- 1
-
Філіялы кафедры
- Кол-во материалов:
- 2