Квест "Любі і ведай родную мову"

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Мы віншуем усіх, хто любіць гучанне роднага слова, захапляецца яго хараством, хто неабыякава адносіцца да культурнай спадчыны свайго народа!

21 лютага 2020 года на філалагічным  факультэце быў праведзены квэст “Любі і ведай родную мову”, падрыхтаваны студэнцкім саветам факультэта і групай БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. У квэсце прынялі ўдзел амаль усе студэнты філалагічнага факультэта. Вёў праграму квэста стараста групы БФ-31 Пархоменка Яўген.

Подробнее: Квест "Любі і ведай родную мову"

У рамках прафарыентацыі

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 14 і 17 сакавіка 2020 г. былі праведзены выязныя лабараторныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваныя ўрокі беларускай мовы па тэме “Марфалагічны разбор прыметніка” і “Правапіс не(ня) з прыметнікамі” ў 6”Г” класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай.

Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы.

Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

IMG-3132

 

IMG-3133

 

IMG-3135

Сустрэча з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь

З рабочым візітам ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.  У межах правядзення адзінага дня інфармавання «Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.

Завітаў Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч і на філалагічны факультэт.

1

2

Падчас сустрэчы праходзіла выстава выданняў выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе навуковых выданняў філалагічнага факультэта былі прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў выкладчыкаў  і студэнтаў кафедры беларускай мовы.

IMG-20200312-104506

 

 

Прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка

 

5 сакавіка 2020 года дацэнтам кафедры З.У. Шведавай была праведзена прэзентацыя новага вучэбнага дапаможніка д.ф.н. праф. В.А.Ляшчынскай “Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні” студэнтам 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

З.У. Шведава расказала, якія важнейшыя тэарэтычныя пытанні лінгвакультуралагічнага падыходу ў даследаванні мовы ўвогуле і фразеалагічных адзінак, ці ідыёмаў, беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы ў прыватнасці, асвятляюцца ў вучэбным дапаможніку. Праілюстравала, як праводзіцца аналіз ідыёмаў з пэўнымі кампанентамі, што суадносяцца з рознымі кодамі культуры беларусаў, у выніку чаго на аснове вобразаў, унутранай формы, адбору кампанентаў пры ўтварэнні выяўляецца фон «акультуранага» ўсведамлення свету чалавекам, выясняецца матываванасць культурна значных сэнсаў у семантыцы фразеалагізмаў і тая роля, якую яны здольны выконваць як знакі «мовы» культуры – выступаць эталонамі, стэрэатыпамі і сімваламі. Паказала на прыкладзе канкрэтных фразеалагізмаў, што фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў адлюстроўваюць і рэпрэзентуюць практычны і духоўны светапогляд носьбітаў мовы праз абраныя паняцці як складаныя ментальныя ўтварэнні, якія вызначаюцца паняційным, вобразным, фактуальным і каштоўнасным зместам.

         Прэзентацыя суправаджалася віктарынай на веданне фразеалагізмаў беларускай мовы.

 

IMG-3061

 

IMG-3067

 

 

Масленіца ў беларускім фальклоры

24 лютага 2020 г. на філалагічным факультэце ў студэнтаў 3 курса (група БФ-31) пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. прайшоў круглы стол "Масленіца ў беларускім фальклоры". Студэнты ўспомнілі старажытныя традыцыі адзначэння  Масленіцы і песні, прысвечаныя святу.

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates