Курсавы сход па педагагічнай практыцы
- Подробности
- Просмотров: 3150
29.01.2018 адбыўся курсавы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, арганізаваны факультэцкім кіраўніком практыкі, дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. На сходзе традыцыйна адбылася сустрэча будучых педагогаў з нашымі выпускнікамі, якія ўжо маюць педагагічны стаж работы ў школе і якія толькі пачалі працаваць – Трубкінай Т.В. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гомеля” і Лашкевіч А.А. – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Гомеля”. У студэнтаў было шмат пытанняў аб ходзе практыкі, аб стане выкладання беларускай мовы ў школе, аб паводзінах дзяцей, аб вядзенні школьнай дакументацыі і інш. У сваіх выступленнях нашы госці зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі сваю прафесію, а таксама пажадалі нашым студэнтам поспехаў, жадання працаваць з дзецьмі і выказалі ўпэўненасць, што ў іх усё атрымаецца.
Вывучаем фразеалагізмы беларускай мовы – пазнаём свой народ і засвойваем родную культуру
- Подробности
- Просмотров: 3243
Вядома, што валоданне беларускай мовай – гэта асэнсаванне сябе як часцінкі свайго народа, спазнанне яго светабачання, светаўспрымання, таго культурнага і практычнага вопыту, тых правілаў і ўстановак, якія ўласцівы нашаму народу.
29 студзеня 2018 года з групай студэнтаў завочнага факультэта (гр. БФСз-31) была праведзена пазнавальная гутарка-апытанне “Што я ведаю пра культуру свайго народа скрозь прызму фразеалагізмаў ?” з мэтай выявіць веды і ўменні вызначаць гэтыя адзінкі, даваць ім характарыстыку (значэнне, тып структуры, суаднесенасць/несуаднесенасць з часцінай мовы, стылістычную дыферэнцыяцыю і функцыянаванне ў маўленн), а яшчэ вызначыць “схаваную” ў вобразах, словах-кампанентах фразеалагізмаў культурную інфармацыю, якая даводзіць пра светабачанне, светаўспрыманне беларусаў, вызначае правілы і нормы жыцця, дае станоўчую ці адмоўную ацэнку, якую нясуць фразеалагізмы.
Подробнее: Вывучаем фразеалагізмы беларускай мовы – пазнаём свой народ і засвойваем родную культуру
Скарынаўскія чытанні 2017
- Подробности
- Просмотров: 938
Дацэнт кафедры беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Хазанава Кацярына Львоўна стала Лаўрэатам конкурсу навуковых работ “Скарынаўскія чытанні 2017” за падрыхтоўку навукова-даследчага праекта “Лінгвакультуралагічныя асаблівасці фальклору Гомельшчыны ва ўсходнеславянскім кантэксце”.
Запрашаем на навуковую канферэнцыю
- Подробности
- Просмотров: 1055
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны
запрашаюць да ўдзелу ў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час» .
Канферэнцыя адбудзецца 18 мая 2018 года.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 15
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3