Конкурс рытарычнага майстэрства
- Подробности
- Просмотров: 1321
23 снежня 2017 года на базе ДУА “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І.Мележа” прайшоў чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 - 11 класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, які сабраў тых людзей, хто па-сапраўднаму любіць беларускую мову і імкнецца данесці яе прыгажосць і мілагучнасць.
У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: дацэнты Паплаўная Л.В., Кастрыца А.А., Вяргеенка С.А., асістэнты Панкова Н.М., Бажок І.
Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце
- Подробности
- Просмотров: 788
Акцыя “Чытаем Купалу разам”, якая была арганізавана і праведзена прафесарам кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай В.А. 26 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса, падхоплена іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Так, 20 снежня 2017 года яна была праведзена В.А. Ляшчынскай у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. Актыўны ўдзел у ёй прынялі студэнты і выкладчыкі, супрацоўнікі гэтай навучальнай установы і вучань 5 класа гімназіі № 51 Аксёнаў Уладзіслаў, сын аднаго з выкладчыкаў, якія чыталі вершы Купалы, урыўкі з яго паэм, выконвалі песні на словы вершаў беларускага песняра. Вяла акцыю В.А. Ляшчынская, якая акцэнтавала ўвагу прысутных на асобных, але выключна значных старонках з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. Усе атрымалі вялікае задавальненне і асалоду ад музыкі беларускага слова, ад пявучых радкоў Купалы.
Подробнее: Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце
Прэм’ера фільма
- Подробности
- Просмотров: 747
14 снежня студэнты філалагічнага факультэта наведалі прэм’ерны паказ фільма “Шторм: палаючы ліст” у кінатэатры “Мір”. З’ява гэтая сапраўды выключная, бо ўпершыню ў Гомелі дэманстравалася замежная карціна, цалкам агучаная па-беларуску.
Гледачы пачалі збірацца яшчэ загадзя. Кожнага, хто пераступаў парог кінатэатра, адразу ахутвалі гукі старасвецкае барочнае музыкі, якія поўнілі душу радасцю і замілаваннем. Увагу прыцягваў таксама друкарскі станок, на якім можна было атрымаць адбітак сапраўднай гравюры.
Такі ўступ арганічна суадносіўся з тэматыкай фільма, які распавядае пра падзеі Рэфармацыі ў Нідэрландах пяцісотгадовай даўніны, у тым ліку закранаецца і развіццё кнігадрукавання. Якраз тое, што сёлета ў Беларусі святкуецца юбілей дзейнасці Ф. Скарыны, і было прычынай адбору для дэманстравання менавіта дадзенага кінафільма.
Нягледзячы на некаторыя хібы ў перакладзе і пэўную аднабаковасць сюжэта, карціна ўражвае дакладнасцю перадачы жыцця той эпохі, падборам дэкарацый і строяў. Усе прысутныя сапраўды на некаторы час змаглі апынуцца ў атмасферы далёкай мінуўшчыны.
А. Дакукін, студэнт 4 курса
Зіма ў рускай паэзіі
- Подробности
- Просмотров: 854
Вось і надышла незаўважна зіма. А з ёй падпаўзлі халады, завеі, маразы. Колькі цудоўных вершаў пра зіму мае багатая скарбонка класічнай рускай літаратуры! 12 снежня 2017 года студэнты групы АЯ-15 на чале з выкладчыкам рускай мовы як замежнай Хазанавай К. Л. ладзілі круглы стол “Зіма ў рускай паэзіі”. Туркменскія студэнты чыталі на памяць вершы рускіх паэтаў, прысвечаныя зіме. І хай не ўсе са студэнтаў яшчэ дасканала валодаюць рускай мовай, але маладзёжны імпэт і жаданне наблізіцца да літаратурных скарбаў надалі выступленням эмацыянальнасці і ўзрушанасці.
Конкурс "Студэнт года"
- Подробности
- Просмотров: 757
08.12.2017 г. студэнтка гр. БФ-11 Язерская Марыя як прадстаўнік першага курса наведала Нацыянальную бібліятэку, дзе праходзіў конкурс “Студэнт года”. Студэнтка засталася ў захапленні ад арганізацыі гэтага мерапрыемства.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 15
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3