ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ




29 лістапада 2017 года ў чытальнай зале галоўнага корпуса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла акцыя «ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Ідэя акцыі, распрацаваная і рэалізаваная прафесарам кафедры беларускай мовы Ляшчынскай В.А., заключалася ў аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў усіх факультэтаў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта для ўшанаванні памяці і даніны павагі нашчадкаў да вядомага ў многіх краінах свету геніяльнага паэта, таленавітага драматурга, палымянага публіцыста, літаратураведа, выдатнага мысліцеля, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лідара беларускай нацыі – Янкі Купалы,  а таксама ў прапагандзе яго паэтычнай спадчыны, культурна-асветніцкай дзейнасці, у пашырэнні ведаў пра жыццё і творчасць мастака, яго наватарства, закладзеныя традыцыі, той ролі, якую ён адыграў у вызначэнні нацыянальнай ідэі беларусаў, вызваленчага руху народаў ад жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, за права «людзьмі звацца», з мэтай рэкламы беларускай мовы, прыгожага паэтычнага беларускага слова, узнятага да вышынь Купалам.   

 Прагучалі вершы самай рознай тэматыкі, байкі, эпіграмы, урыўкі з паэм у выкананні дэканаў амаль усіх факультэтаў, студэнтаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў, а верш «А хто там ідзе?» удзельнікі акцыі пачулі не толькі на роднай мове паэта, але і ў перакладах на англійскую, кітайскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, французскую, туркменскую і турэцкую мовы з ліку больш чым за сто вядомых перакладаў на розныя мовы свету.

 Прафесійна і з глыбокім пачуццём студэнты філалагічнага факультэта Ганна Плахатнюк і Паліна Заўтрыкава выканалі песні на словы вершаў Янкі Купалы «Спадчына» і «Малітва».

 Акцыя прайшла цікава, карысна, пазнавальна, у цёплай і душэўнай атмасферы.  

 З.У. Шведава

Подробнее: ЧЫТАЕМ КУПАЛУ РАЗАМ

Наведванне Скарынаўскага кабінета




28.11.2017 г. студэнты-туркмены першага курса эканамічнага факультэта наведалі Скарынаўскі кабінет, які нядаўна быў адкрыты на філфаку. Дацэнт кафедры беларускай мовы А.М. Ермакова расказала ім аб ролі Францыска Скарыны ў развіцці беларускай культуры.

Святочная праграма для студэнтаў і выкладчыкаў




17.11.2017 г. – студэнты гр. БФ-11 разам з іншымі студэнтамі філалагічнага факультэта падрыхтавалі невялікую святочную праграму: раніцай яны сустракалі пры ўваходзе ў 1 корпус усіх студэнтаў і выкладчыкаў з шарамі, скрыняй з пажаданнямі. Усе атрымалі зарад пазітыву з самай раніцы на цэлы працоўны дзень.




Cустрэча з нашчадкамі Скарыны

16.11.2017 г. студэнты філалагічнага факультэта гр. БФ-11 сустрэліся з “нашчадкамі Скарыны” – вядомымі таленавітымі выпускнікамі нашага ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел пісьменнікі, журналісты, барды і іншыя аматары Слова (Н. Шклярава, А. Аксёнчык, С.Сыс і інш.). Некалькі студэнтаў адзначанай групы таксама чыталі вершы.

Выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы



У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 13 кастрычніка і 21 лістапада2017 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Дзеяслоў” і ўрок развіцця маўлення па тэме “Падрыхтоўка да напісання пераказу” ў 7 класе. Урокі праводзіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктра па метадычнай рабоце, былая выпускніца філалагічнага факультэта, Васіленка Наталля Фёдараўна. Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 4 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы. Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.

 

 



 

 



Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates