Сустрэча з выпускніком факультэта Сяргеем Краснабародам

19.04.2021 года ў межах тыдня філалагічнага факультэта адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” з выпускніком факультэта Краснабародам Сяргеем Яўгенавічам, загадчыкам аддзела радыё “Гомель” Плюс” РУП РТЦ “Тэлерадыёкампанія “Гомель”. Падчас сустрэчы С. Краснабарод распавёў студэнтам пра сваё дзяцінства і выбар прафесіі, цікавыя моманты з “працоўнага жыцця” радыё- і тэлежурналіста, пачытаў уласныя вершы і прэзентаваў музею “Alma-mater” уласны зборнік вершаў “Где-то рядом…”.

 

Наведванне школы № 41

13 красавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар А.М. Мельнікава у межах прафарыентацыйнай работы наведалі школу № 41, дзе расказалі вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

 Выкладчыкі кафедры пазнаёмілі выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.

Супрацоўнікі ўніверсітэта паведамілі вучням педагагічнага класа пра магчымасці паступлення ва ўніверсітэт на педагагічныя спецыяльнасці без уступных экзаменаў.

 І. Ф. Штэйнер і А.М. Мельнікава праінфармавалі вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказалі пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.

 

 

Каракумскае сонца: старонкі беларуска-туркменскіх сувязей

Даўні сябра нашага ўніверсітэта Алесь Карлюкевіч, нядаўні міністр інфармацыі, дырэктар выдавецкага дома “Звязда”, выдаў новую кнігу пра беларуска-туркменскія сувязі. Сам ён упершыню трапіў у Ажгабат у 1985 годзе. Там пазнаёміўся з вядучымі туркменскімі пісьменнікамі, якія шчыра служаць мастацкаму слову, рупліва працягваюць традыцыі туркменскай літаратуры, пачатак якой у творчасці геніяльнага Махтумкулі Фрагі.
Алесь Мікалаевіч сабраў унікальную бібліятэку, у якую увайшлі сотні туркменскіх кніг. На аснове апошніх ён выдаў сур’ёзную працу пра беларуска-туркменскую літаратурную дружбу, якую прэзентавалі ў сценах ГДУ імя Ф. Скарыны, бо здзіўлены колькасцю туркменскіх студэнтаў, якія навучаліся ў нашай альма-матар. Зусім нядаўна, у лютым бягучага года, убачыла свет новая кніга выдатнага краязнаўцы – “Каракумскае сонца: старонкі беларуска-туркменскіх сувязей”. І ён адразу прыслаў яе на кафедру беларускай літаратуры. Калі хто жадае больш грунтоўна пазнаёміцца з беларуска-туркменскімі літаратурнымі сувязямі, то звяртайцеся ў музей “Alma Mater”. 
І.Штэйнер, загадчык кафедры беларускай літаратуры

 

 

Віншуем пераможцаў алімпіяды па беларускай літаратуры!!

1 курс

1 месца

 Фелькіна Анастасія

2 месца

Якаўленка Карына

3 месца

Фамічова Вольга

 

2 курс 

1 месца

Лаўрыновіч Анастасія

2 месца

          Пімінёнкава Таццяна

         Уніятава Кацярына

3 месца

         Саўкова Марыя

        Афанасенка Кацярына

 

3 курс           

1 месца

   Шчарбатая Ангеліна

2 месца

   Дзядкова Алеся

   Ніцыеўская Катрын

3 месца

  Дрывайла Аляксандра

  Напрэенка Вікторыя

 

Да вытокаў душой дакрануўшыся!

3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.

На ўроку  беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя”  Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.

 

 

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates