Навуковы семінар на філалагічным факультэце

23 верасня 2022 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны адбыўся навуковы семінар, прысвечаны экспертызе доктарскай дысертацыі загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдата філалагічных навук дацэнта Дзмітрыя Васільевіча Дзятко "Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія". 

Экспертам па дысертацыі выступіла прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч.

Навуковае даследаванне Дзмітрыя Васільевіча прысвечана слоўнікам беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі, апублікаваным на працягу стагоддзя ад 1921 да 2021 года.

IMG-485c40ff1f91e6b3f7549b8df60afe75-V

 

IMG-037f3f256db5f41e06d67c4faf8ef414-V

 

IMG-235383d083c568c31d766cf45ae66e54-V

 

IMG-7caf38ff2bb8e392912a160f1c615898-V

 

IMG-cdf0561f70a43ce174509b85802d0d35-V

 

IMG-6e66a01ed37165fd66a1a6a2275349de-V

 

Гульня ў анаграмы “У свеце беларускага слова”

19.09.2022 у межах рэспубліканскай акцыі «Тыдзень роднай мовы», накіраванай на папулярызацыю беларускай мовы, на філалагічным факультэце студэнты 3 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. прынялі ўдзел у гульні ў анаграмы “У свеце беларускага слова”. Студэнты даведаліся, што анаграма – гэта вынік перастаноўкі літар у слове ці выразе з мэтай атрымаць новае слова ці выраз (напрыклад, коска – какос), а таксама са значэннем многіх цікавых беларускіх слоў (напрыклад, кут – тук ‘растоплены тлушч’).   

IMG-1e23e3f575c7a15e732042ae50d7aa2e-V

Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 15

На пачатку навучальнага года выйшаў у свет 15 выпуск зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".                                                                 

У зборніку навуковых артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі” прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы, фальклору і этнаграфіі, якія выразна характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. 

Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, факультэта замежных моў і факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны” ў адпаведнай галіне гуманітарных даследаванняў.

Літаратуразнаўчыя артыкулы прысвечаны самым разнастайным праблемам класічнага і сучаснага, рускага і айчыннага вербальнага мастацтва. Акрамя прац манаграфічнага характару, дзе даследуюцца асаблівасці паэтыкі (адметнасці вобразна-сімвалічных структур, жанравая спецыфіка, тыпалагічныя сыходжанні і інш.), ідэйна-эстэтычных і светапоглядных канцэпцый асобных пісьменнікаў, у зборніку прадстаўлена нямала даследаванняў панарамна-аглядавага характару. Апошнія характарызуюцца даволі цікавымі падыходамі ў асэнсаванні актуальных праблем сённяшняга мастацтва слова і выбарам маладаследаваных ракурсаў разгляду літаратуры ХХ і ХХІ стагоддзяў (экзістэнцыйныя праблемы, жанравыя мадыфікацыі і інш.). Акрамя таго, шэраг артыкулаў прысвечаны пытанням тэорыі літаратуры.

Лінгвістычныя артыкулы таксама закранаюць шырокі спектр праблем, звязаных з рознымі раздзеламі мовазнаўства: фразеалогіяй, гісторыяй мовы, анамастыкай, стылістыкай, лексікалогіяй і інш. 

Артыкулы, змешчаныя ў трэцім раздзеле (“Фалькларыстыка і этнаграфія”), грунтуюцца на сабраным самімі аўтарамі матэрыяле і ўяўляюць сабой арыгінальныя даследаванні ў рэчышчы катэгорый “лакальнае”, “рэгіянальнае” і “нацыянальнае”. Шэраг артыкулаў разглядаюць актуальныя пытанні краязнаўства і этнаграфіі.

IMG-20220912-155025

 

IMG-20220912-155047

 

Свята беларускага пісьменства

 У гэтым годзе свята беларускага пісьменства праходзіла ў Добрушы. Выкладчыкі кафедры беларускай мовы і студэнты 2-га і 3-га курсаў прынялі ўдзел у адзначэнні дадзенага свята. Адразу ўразіў літаратурны цягнік, які вёз усіх жадаючых у слаўны горад Добруш з Гомеля.

Студэнтка БЗА-21 Віялета Сцепчанка адзначыла, што Добруш вельмі цёпла сустрэў гасцей, на чыгуначным вакзале чакалі спецыяльныя аўтобусы, якія даставілі ўсіх прама на свята.

На пачатку можна было ўбачыць шмат выстаў, якія былі прысвечаны ахове здароўя, дапамозе іншым і інш. Далей можна было наведаць ваенны музей на калёсах, які прыехаў на свята з Мінску.

Асноўную тэрыторыю плошчы займалі выставы з розных раёнаў Гомельскай вобласці. Гэтыя выставы ладзілі мясцовыя газеты, часопісы, музеі, бібліятэкі і майстры. Кожная выстава была прысвечана яскравым адметнасцям раёнаў, іх славутасцям і знакамітым людзям. Былі падрыхтаваны цікавыя інтэрактывы для гасцей, за якія можна было атрымаць невялікія падарункі. Інтэрактывы былі самыя розныя: ад адказаў на пытанні да вырабу лялькі-зернавушкі.

На выставах майстроў можна было пабачыць вышытыя ручнікі, вырабы з бісеру, лялькі з лазы і інш.

Асноўнай адметнасцю стаў адкрыты ў першы дзень свята помнік Івану Шамякіну, каля якога сучасныя паэты і пісьменнікі чыталі свае творы.

У самым цэнтры плошчы была размешчана вялікая сцэна, на якой адбыўся святочны канцэрт і было аб'яўлена, які горад прыме свята ў наступным годзе.

20220904-131620

 

20220904-130436

 

20220904-122324

 

20220904-123256

 

20220904-093008

 

20220904-112911

 

Прафарыентацыйная сустрэча

04.05.2022 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Таццяны Пімінёнкавай з вучнямі 10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 44 г.Гомеля імя М.А. Лебедзева”, ДУА “Сярэдняя школа № 50 г.Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 53 г.Гомеля” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

Вучням была прадстаўлена прэзентацыя ўніверсітэта ў цэлым і філалагічнага факультэта ў прыватнасці, буклеты факультэтаў. Школьнікі цікавіліся спецыяльнасцямі розных факультэтаў, прахаднымі баламі, умовамі паступлення, студэнцкім жыццём.

На завяршэнне сустрэчы з вучнямі правялі займальную віктарыну “Адгадай слова”, у якой яны прынялі актыўны ўдзел.

 

IMG-94e80c0a5e7da861cd8f6cf0e81108d3-V

 

IMG-47747d7c2bf6f857ce93fcd1ceb8d9fc-V

 

IMG-afa39e7c7b54d052cec4eab0ea3edaa0-V

 

IMG-b0880da2ff7801e12a2cddacaf2dff9e-V

 

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates